Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Шелли Перси - Вершы (На Белорусском Языке)


Пэрсi Бiш Шэлi
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Дабранач
Дабранач! Не, нядобры гэты час,
I служыць iншым ён, ён не для нас.
Калi б застацца мы маглi сам-насам,
То стала б ноч для нас дзiвосным часам.
Цярплю я адзiноту ледзь.
Каб быць з табою, ўсё аддам.
Навошта шкадаваць, лепш разумець,
Тады i добрай будзе ночка нам.
Для душаў, што з'ядналiся ў мiлосцi,
I ноч даўгая - як кароткi мiг.
I цэлы свет, што часта повен злосцi -
Скарбонка дабрынi для нас дваiх.
Фiласофiя кахання
У крынiчак повязь з ручаямi.
А ручаi бягуць далей.
Вятры страчаюцца з вятрамi
Каб як абняцца найхутчэй.
Усё паўсюль стае адзiным -
Так сам Гасподзь размеркаваў.
Каб тая добрая гадзiна,
Я б у самоце не блукаў.
Глянь, як цалуюць горы неба.
I хвалi ў пене вымываюць твар.
Яшчэ i кветачкi ўбачыць трэба -
Iх столькi закаханых пар!
Халодны месяц лашчыць хвалi аж да рання,
I сонейка зямлю пяшчотна грэе.
Ды што тут мне да iхняга кахання
Калi чакаеш не мяне! - нарэшце разумею.
Хмара
(Урывак)
Свяжуткiя лiўнi стамлёным у жнiўнi
Я кветачкам з мора нясу.
I ценi кiдаю лiсточкам з адчаю,
Якiя згубiлi ў спякоту красу.
Крылом я махаю i росы скiдаю,
Галiнкi пахучыя так я буджу,
Што дрэвы-матулi ў зялёных кашулях
Пускаюцца ў скокi - чакаюць дажджу.
Я градавым цэпам па нiвах прайдуся,
На зелень сукенак накiну я белага iм кажуха.
Пасля засмяюся, як з громам нясуся,
I ўвесну знiшчаю той белы кажух. Ха! Ха! Ха!





Содержание раздела