Хенри Эйдриан - Маналог Пад Калядны Блюз (На Белорусском Языке)
Эйдрыян Хэнры
Маналог пад Калядны блюз
Пераклад: Алена Таболiч
Калi я прачнуўся, былi Каляды,
Птушкi спявалi начныя рулады.
Падарунак убачыў на крэсле багаты.
Толькi ты чамусьцi не прыйшла дахаты.
Там былi яблыкi,
апельсiны,
шакалады,
ласьён для галення -
не было толькi цябе.
Я спусцiўся ўнiз, як рабiў здаўна,
Быў пудынг, iндзейка i многа вiна.
Крыху ўсмiхаўся, крэкеры жаваў,
Ды фатэль насупраць увесь час пуставаў.
Там былi пiражкi,
брэндзi,
бульба,
арэхi з разынкамi -
не было толькi цябе.
Новы год. П'ем за квецень юнацтва i плён.
Роўна дванаццаць, радуюся як здавён,
За дружбу даўнюю мы ўсе пiлi да дна.
Я - быў адзiн. А ты - была адна?
Была гарэлка,
вiскi,
сухое марцiнi
i дванаццаць пажаданняў -
усе табе адной.