Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Хемингуэй Эрнест - Стары Чалавек I Мора (На Белорусском Языке)


Эрнэст Хэмiнгуэй
Стары чалавек i мора
Пераклаў Павел Марцiновiч
Гэта быў стары чалавек, якi адзiн у лодцы лавiў рыбу ў Гальфстрыме, i
мiнула ўжо восемдзесят чатыры днi, як ён не выцягнуў анiводнае. Першыя сорак
дзён з iм быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову хлопчыкавы бацькi
сказалi сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова i незваротна sаlао - гэта
значыць, такi, якому ўжо нiколi не пашанцуе, i хлопчык мусiў пайсцi ў мора з
iншым рыбаком, якi злавiў тры добрыя рыбiны першага ж тыдня. Хлопчыку было
балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай, i ён заўжды
спускаўся да мора, дапамагчы яму несцi зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун i
ветразь, абкручаны вакол мачты. Ветразь быў залатаны (на гэта пайшлi мяхi
з-пад мукi), звiнуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы.
Стары чалавек быў худы i змардаваны, з глыбокiмi маршчынамi на патылiцы.
На ягоных шчоках збягалi ўнiз карычневыя плямы няшкоднага скурнага
захворвання, што ўзнiкае ад сонечнага адлюстравання ў трапiчным моры. Рукi
яго, што цягнулi шнуры з цяжкiмi рыбамi, былi прарэзаны глыбокiмi шрамамi. Але
нiводны з iх не быў свежы, яны нагадвалi старыя распоквiны ў пустынi, якая
некалi была морам.
Усё ў яго было старое, апроч вачэй колеру мора, вясёлых i непераможных.
- Сант'яга, - сказаў яму хлопчык, калi яны, ўцягнуўшы лодку, караскалiся
на бераг. - Я мог бы пайсцi з табой зноў. Мы зарабiлi трохi грошай.
Стары чалавек навучыў хлопчыка рыбачыць, i хлопчык любiў яго.
- Не, - адказаў стары чалавек. - Ты трапiў на шчаслiвую лодку. Заставайся
тамака.
- Але ж згадай, як ты восемдзесят сем дзён быў без рыбы, а потым мы лавiлi
вялiзныя рыбiны кожнага дня тры тыднi запар.
- Памятаю, - сказаў стары чалавек. - Я ведаю, ты пакiнуў мяне не таму, што
сумняваўся.
- Мой бацька прымусiў мяне пайсцi ад цябе. Я ж малы i павiнен слухацца
яго.
- Ведаю, - сказаў стары чалавек. - Гэта зусiм нармальна.
- Ён не надта верыць у тваю ўдачу.
- Так, - пагадзiўся стары чалавек. - Але мы не страцiлi веры. Цi ж не
праўда?
- Вядома, - сказаў хлопчык. - Я хацеў бы пачаставаць цябе пiвам на
"Тэрасе"*, а потым мы ўзялi б ежу дадому.
* Назва страўнi (тут i далей заўвагi перакладнiка).
- Чаму ж не, - адказаў стары чалавек. - Памiж намi, рыбакамi, усё проста.
Яны ўселiся на "Тэрасе", багата хто з рыбакоў пакеплiваў са старога
чалавека, але ён не злаваўся. А рыбакам сталага веку было сумна бачыць яго,
але яны не паказвалi гэтага i ветлiва гутарылi пра плынь i глыбiнi, дзе яны
цягнулi за сабой лёскi, пра ўстойлiвае добрае надвор'е i пра тое, што яны
бачылi. Рыбакi, якiм у гэты дзень пашанцавала, прыплылi ўжо, растрыбушылi
сваiх марлiнаў i занеслi iх, пакладзеных на ўсю даўжыню ўпоперак дзвюх дошак
(ля кожнага канца пахiствалiся па два чалавекi), у рыбарню, дзе рыбiны чакалi,
пакуль рэфрыжэратары адвязуць iх на рынак у Гавану. Тыя, хто злавiў акул,
занеслi iх на акулаву фабрыку, на другi бок бухты, дзе яны павiслi на блоках
пасля таго, як з iх дасталi печань, адрэзалi плаўнiкi, злупiлi шкуры i
нарэзалi мяса на доўгiя, вузкiя кавалкi для засолкi.
Вецер з усходу падзьмуў быў над гаванню i прынёс аж сюды пах з акулавай
фабрыкi, але толькi слабое падабенства таго смуроду, бо вецер зноў павярнуў на
поўнач, а потым ацiх зусiм, i на "Тэрасе" было прыемна i сонечна.
- Сант'яга, - вымавiў хлопчык.
- Слухаю цябе, - абазваўся стары чалавек. Ён трымаў у руцэ шклянку i думаў
пра далёкае мiнулае.
- Цi магу я пайсцi ў мора i налавiць табе сардзiн на заўтра?
- Н





Содержание раздела