Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Фраерман Рувим - Дзiкi Сабака Дзiнга, Альбо Аповесць Пра Першае Каханне (На Белорусском Языке)


Рувiм Фраерман
Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Пераклад: Вера Вярба
I
Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад
кожнага руху хвалi.
Дзяўчынка лавiла фарэль.
Яна сядзела нерухома на каменi, i рака абдавала яе шумам. Вочы яе былi
апушчаны. Але позiрк iх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой,
не здаваўся пiльным. Яна часта адводзiла яго ўбок i глядзела ўдалячынь, туды,
дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялi над самай ракой.
Паветра было яшчэ светлае, i неба, абмежаванае гарамi, здавалася сярод iх
раўнiнай, ледзь азоранай захадам.
Але нi гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, нi гэтае неба не
вабiлi яе зараз.
Шырока адкрытымi вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сiлячыся ўявiць
у сваёй фантазii тыя нязведаныя краiны, куды i адкуль бегла рака. Ёй хацелася
пабачыць новыя землi, iншы свет, напрыклад, аўстралiйскага сабаку дзiнга. Яшчэ
ёй хацелася быць пiлотам, а таксама яшчэ спяваць. I яна заспявала. Спачатку
цiха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нiкога не было. Толькi
вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня i паплыў у
зараслi чароту, валочачы ў нару зялёную чарацiнку. Чарацiнка была даўгаватая,
i пацук дарэмна стараўся, не маючы сiлы працягнуць яе праз густую рачную
траву.
Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука i замоўкла. Потым паднялася i
выцягнула лёску з вады.
Спалоханы ўзмахам яе рукi пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль,
што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струменi, падскочыла i знiкла
ўглыбiнi.
Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хiлiлася на
захад i кранулася вяршынi яловай гары. I хаця было ўжо даволi позна, дзяўчынка
не спяшалася дадому. Яна паволi крутанулася на каменi i нетаропка пайшла ўгору
па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схiле гары спускаўся высокi лес.
Яна смела ступiла ў яго.
Шум вады, бягучай памiж камянёў, застаўся за плячыма, i адкрылася перад ёю
цiшыня.
У гэтай векавой цiшынi раптам пачуўся ёй гук пiянерскага горна. Ён прабег
па прасецы, дзе, не калышучы галiнамi, стаялi старыя пiхты, i пратрубiў ёй у
вушы, напамiнаючы, што трэба спяшацца.
Аднак дзяўчынка не прыбавiла кроку. Абагнуўшы невялiкае балотца, дзе раслi
жоўтыя саранкi, яна нахiлiлася i вострым сучком выкапала з зямлi разам з
каранямi некалькi кволых кветак. Яна ўжо набрала iх поўныя рукi, калi ззаду
пачулiся цiхiя крокi i нехта ўголас пазваў яе:
- Таня!
Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашнiка стаяў нанайскi
хлопчык Фiлька i зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар.
Побач з Фiлькам на шырокiм пнi ўгледзела яна поўны кацялок бруснiц. А сам
Фiлька вузкiм паляўнiчым нажом з якуцкай сталi састругваў кару са свежага
бярозавага дубца.
- Хiба ты не чула горна? - спытаў ён. - Чаму ж ты не спяшаешся?
Яна адказала:
- Сёння бацькоўскi дзень. Мая мацi прыехаць не зможа - яна працуе ў
бальнiцы, - у лагеры мяне нiхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся? - дадала
яна, усмiхнуўшыся.
- Сёння бацькоўскi дзень, - паўтарыў ён яе словы, - i да мяне прыехаў са
стойбiшча бацька, я iшоў правесцi яго да яловай сопкi.
- Хiба ты правёў яго? Гэта ж далёка.
- Не, - адказаў з годнасцю Фiлька. - Навошта мне яго праводзiць, калi ён
застаецца начаваць каля ракi паблiзу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялiкiх
камянёў i шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала.
Дзяўчынка глянула на яго i засмяялася. I смуглявы Фiлькаў твар пацямнеў
яшчэ болей.
- Калi ты не спяшаешс





Содержание раздела