Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Тэниссон Альфред - Званiце, Званы (Урывак) (На Белорусском Языке)


Альфрэд Тэнiсан
Званiце, званы
(Урывак)
Пераклад: Алена Таболiч
Званiце, помныя званы, каб звон ляцеў аж да нябёс!
Аж да аблокаў, што плывуць у сцiшаным паветры!
Званiце, помныя званы - раскалыхайце нетры.
Год памiрае уначы - такi ён мае лёс.
Званiце, помныя званы - вы з полыскаў агню, з вайны.
Званiце, шчырыя званы - хай больш не будзе ў нас маны.
Хай звон гучыць, праўдзiвы звон.
Год адыходзiць прэч - дзiн-дон.
Хай прагнасць згiне, зайздрасць згiне,
I пошасць розная сыдзе ў нябыт!
А шчасце, лад i дабрабыт
У нашай запануюць хай краiне!





Содержание раздела