Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Труайя Анри - Пра Каханне I Вераломства (На Белорусском Языке)


Анры Труая
Пра каханне i вераломства
Пераклад: Л.Казыра
Вось ужо тры месяцы i васемнаццаць дзён Жан Дзюпон усё шукаў i шукаў
нагоды, каб парваць са сваёй палюбоўнiцай. Як паветра патрэбна была нейкая
важная прычына, нейкая сур'ёзная падстава, бо ў звычайныя для такiх выпадкаў
словы накшталт: "Я больш не кахаю цябе" апантаная жанчына верыць з вялiкай
неахвотай.
Сёмага снежня а дзевятай гадзiне вечара Жан зайшоў у знаёмы пакой. Трэба
было рыхтаваць глебу для разрыву. Як i большасць мужчын, Жан Дзюпон не змог
прыдумаць нiчога лепшага, як строiць з сябе чалавека стомленага, прыгнечанага,
страшэнна заклапочанага. На языку ўжо круцiлiся даўно завучаныя фразы:
"Ведаеш, я цяпер такi заняты... Не звяртай увагi... Ну, што ты... Гэта
пройдзе... Табе проста цяжка мяне зразумець... У мяне столькi работы...
Раскажы лепш пра сябе, дарагая..."
Мiж тым "дарагая" паводзiла сябе неяк дзiўна ў гэты вечар. Твар
расчырванеўся, з вачэй вось-вось пальюцца слёзы, уся дрыжыць, нервуецца... На
Жанаў пацалунак нiяк не адрэагавала. Не запрасiла сесцi. Не абняла. Не
паўтарыла сто разоў чутае: "Любы, ты пахнеш вулiцай". Не шапнула на вушка: "О,
ведаю, мiлы мой донжуан, што табе карцiць!.." Не, не i не! Дэнiза Пакэ
пазiрала яму проста ў вочы з такiм выглядам, нiбы ў яе дамскай сумачцы быў
схаваны флакончык з сернай кiслатой. I вось пачуўся замагiльны голас:
- Жан, я больш не кахаю цябе. Нам не трэба сустракацца...
- Што? - ледзь выцiснуў з сябе Жан.
Ён аж задыхнуўся ад радасцi i... нечаканасцi.
- Мiлы мой! Дарагi! - усхлiпнула Дэнiза. - Я зрабiла табе балюча... Але
павер: так трэба. Я пакахала iншага. Гэта зубны ўрач. Ён з Аўстралii. Я яму
расказвала пра цябе, i, ведаеш, ён хоць i нiколi не бачыў цябе, але з
павагай...
А потым быў разыграны звычайны ў такiх выпадках спектакль. Супакоены,
шчаслiвы Жан Дзюпон бездакорна сыграў ролю мужчыны, жыццё для якога страцiла
ўсялякi сэнс. На твары - глыбокi адчай i поўная безнадзейнасць. Нiбы ў
перадсмяротнай сутарзе рукi ўчапiлiся за крэсла. Дыханне збiлася...
- Ну што ж... Вось ты як... Разумею, разумею... - толькi i змог
прамармытаць Жан.
Не магла супакоiцца i Дэнiза. Уся ў слязах, яна ўсё расказвала i
расказвала:
- Ведаеш, я спачатку супрацiўлялася, як толькi магла. Але гэта аказалася
мацней за мяне, мацней за нас...
- Ён твой палюбоўнiк?
- Ну... калi ты так хочаш...
- Бывай, Дэнiза!
- Але ж мы застаёмся сябрамi?
- Пра якое яшчэ сяброўства ты пляцеш?
- Пачакай, хочаш не хочаш, але бачыцца з табою нам усё роўна давядзецца ў
нашым бюро.
- Ды такiх бюро ведаеш колькi ў горадзе?! Пляваў я на тваё бюро. Знайду
сабе работу ў iншым месцы.
- Ты мяне ненавiдзiш?
- Не, я проста стараюся забыцца пра тваё iснаванне.
- Ты пакутуеш?
I тут Жану Дзюпону ўспомнiўся нейкi стары фiльм, дзе адзiн барадаты
ўнурысты акцёр на аналагiчнае пытанне мудра i проста адрэзаў адным словам:
"Страшэнна".
I Жан сказаў:
- Страшэнна!
З выглядам ушчэнт разбiтага чалавека Жан устаў i накiраваўся да выхаду...
Уздых палёгкi вырваўся з ягоных грудзей толькi тады, калi дзверы за iм
зачынiлiся. Малады чалавек пацёр ад задавальнення рукi i куляй вылецеў з
пад'езда. Свежы, бадзёры подых ветру сустрэў яго на вулiцы. Жан спынiўся, каб
трохi аддыхацца.
Вольны, вольны, вольны! - тахкала сэрца...
А вакол бурлiла жыццё. З лёгкiм шумам праносiлiся машыны, шпарка крочылi
вясёлыя прахожыя, ярка зiхацелi вiтрыны крамаў, i нават дождж быў нейкi
ўрачысты i святочны. Жану здалося, што ўвесь свет хоча далучыцца да ягонай





Содержание раздела