Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Триале Эльза - Iвета (На Белорусском Языке)


Эльза Трыяле
Iвета
Пераклад: Л.Казыра
Калi ў гэтым горадзе i было што прыгожае, то гэта парк на фоне аголеных
гор пясчанага колеру. Вострыя горныя вяршынi, здавалася, даставалi да самага
неба. Неяк дзiўна было бачыць на гарызонце горы, бо гарызонт як быццам бы
павiнен быў засланяцца дамамi. Але справа ў тым, што горад быў не такi вялiкi,
як магло падацца на першы погляд: высокiя будынкi ў цэнтры - мясцовыя
небаскробы, цесныя завулачкi вакол сабора, дзе жыла бедната, новенькiя
акуратненькiя вiлы ў толькi што забудаваным квартале, дзе чамусьцi нiкога не
было вiдно, - усё гэта сваёй маштабнасцю магло ўразiць толькi турыстаў. А
мясцовыя жыхары добра ведалi, што прайсцi гэты гарадок з канца ў канец можна
было за лiчаныя хвiлiны. Парк, якi, здавалася, быў цэнтрам горада, куды
ўпiралася асноўная магiстраль, што iшла ад вакзала, на самай справе
знаходзiўся на ўскраiне, i таму фонам яму былi горы ды неба.
Парк красаваўся ў далiне. Туды можна было спусцiцца па высокай прыгожай
лесвiцы або па шырокай алеi, абапал якой стаялi белакаменныя скульптуры. I
варта было зрабiць толькi некалькi крокаў, як чалавек нiбы трапляў у iншы
свет: дыхалася лёгка i прыемна, вочы супакойвалiся ад зелянiны i квеценi, а
знiзу даносiўся невядомы цудоўны водар, якi, напэўна, iшоў вунь ад тых вялiкiх
ружовых кветак, што раслi на лужку пад экзатычнымi дрэвамi... Чалавек рабiў
яшчэ два-тры крокi - водар станавiўся мацнейшым, цягнуў да сябе як магнiтам, i
на апошнiх прыступках лесвiцы ўжо хацелася бегчы, каб хутчэй апынуцца ў раi.
Чаго тут толькi не было: зялёныя падстрыжаныя газоны, царства
рознакаляровых кветак, дрэвы рэдкiх парод, на якiх вiселi шыльдачкi,
прасторныя паляны, абкружаныя векавымi дубамi, шырокiя прамыя алеi, ручаёк,
уздоўж якога змейкай вiлася вузенькая сцежка, сажалка, цi, дакладней, ставок,
дзе плавалi качкi. А крыху воддаль вiднеўся гай. Там на волi бегалi ланi. Былi
тут i клеткi з птушкамi. Каля клетак важна паходжвалi паўлiны, распусцiўшы
нiбы напаказ свае залацiстыя сiне-зялёныя хвасты. Ну, а белых галубоў было
столькi, што пра iх i гаварыць не даводзiцца. У самым канцы парку стаяла
агароджа, а за ёй - пыльная дарога, прыгарадныя рэстаранчыкi i аголеныя горы
пясчанага колеру...
Адна круглая паляна была адведзена для дзяцей. Тут пад шатамi высокiх
разгалiстых дрэў, нiбы ў велiзарнай палатцы, створанай самой прыродай, можна
было ўратавацца ад сонечнай спёкi i дажджу. Самых маленькiх тут чакалi
пясочнiцы; большых запрашалi да сябе арэлi i кольцы. Вакол стаялi лаўкi i
металiчныя крэслы са спружынiстымi сядзеннямi. Такiя крэслы вiднелiся i ў
iншых месцах парку: дзе па чатыры, дзе па шэсць, дзе па два - яны былi
расстаўлены ў кружок або ў рад i нiбы прапаноўвалi наведвальнiку: пасядзi тут,
перадыхнi...
Быў гэта рай зямны, пакiнуты Адамам i Евай, цi рай нябесны, прызначаны для
праведнiкаў? Рай першароднага грэху цi ўсiх дабрачыннасцей? Як бы там нi было,
але цяпер ён пуставаў. Пыльны горад кiшэў людзьмi, а ў парку не было нi душы.
Мясцовыя жыхары прыходзiлi сюды не часцей, чым парыжане падымаюцца на Эйфелеву
вежу. Нiхто не сядзеў на металiчных крэслах, хоць чамусьцi здавалася, што на
iх толькi што адпачывалi людзi, нiхто не прыплюшчваў вочы, упiваючыся гэтым
непаўторным водарам, нiхто не любаваўся ланямi i паўлiнамi... Жоўты пясочак
для немаўлят паступова ператварыўся ў пыл, а вяроўкi на арэлях згнiлi... Парк
абязлюдзеў. Праўда, як i раней, тут заставалiся раслiны, дрэвы, птушкi, звяры
ды яшчэ адзiнокiя садоў





Содержание раздела