Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Тоэско Морис - Падарунак (На Белорусском Языке)


Марыс Тоэска
Падарунак
Пераклад: Л.Казыра
Цяпер не праходзiць i дня, каб не прыдумвалi новых машын. Але самай
дасканалай, самай дзiвоснай стала тая, на якой чалавек абляцеў вакол Зямлi, а
потым дабраўся i да Месяца. Прыйдзе час, i людзi даляцяць да iншых планет
сонечнай сiстэмы.
Сёння, у век радыё i тэлебачання, такой навiною не здзiвiш нават жыхара
самай далёкай глыбiнкi. Абуджаная цiкавасць да таямнiц Сусвету, нiбы шостае
пачуццё, прымушае людзей прыслухоўвацца да кожнага слова...
I тым не менш усё гэта - рэчы не такiя ўжо iстотныя. Чалавецтва жыве
сваiмi спрадвечнымi пачуццямi: любiць жыццё, баiцца смерцi, пакутуе ад
хвароб...
А каханне... Хто яго зведаў - радуецца свайму шчасцю, а каго яно абмiнула
- той душыцца ад зайдрасцi. Вось так i атрымлiваецца, што адваротны бок гэтага
магiчнага медаля кахання пазначаны нянавiсцю...
Такiя вось думкi навеяла на мяне адна гiсторыя, якую я зараз раскажу.
Калi i ёсць на французскай зямлi глухi, забiты куточак, то гэта, напэўна,
Верхняя Авернь, што працягнулася ад Сэн-Флура да Абрака, акурат на гранiцы
Лазера, Авейрона i Канталя. Гэта шырокае плато, якое знаходзiцца на вышынi
1000-1200 метраў. Доўга супрацiўлялася тутэйшае насельнiцтва наскокам
механiзаванай цывiлiзацыi (чыгунку тут не правялi i па сённяшнi дзень). А ўсё
ж тым часам мотакасiлка замянiла касу, трактар - быкоў, а на змену граблям i
вiлам з'явiлася снопавязалка.
Iмклiвы час не закрануў толькi адной прафесii - пстуха, а дакладней -
пастуха авечак.
Авечыя статкi ў тутэйшых гаспадароў невялiкiя - сотня галоў, не болей, i
таму справа з выпасам жывёлы ў Авернi так не адладжана, як, скажам, у
Правансе. За пастуха тут iдзе той, хто ўжо да iншай работы няздатны. Кожную
ранiцу ў Авернi можна бачыць, як пажылы згорблены чалавек з сабакам гонiць па
вёсцы статак. Старэйшыя авечкi са званочкамi на шыi добра ведаюць дарогу i
самi вядуць астатнiх на пашу. У руках у пастуха парасон, якi яму служыць
кульбай, а пры патрэбе абаронiць ад спякотлiвага сонца цi ад дажджу. У мяшочку
схаваны яго полудзень i лiтр вiна. Калi ж гэтага забракуе, то пастух добра
ведае, дзе спатолiць смагу: крынiц тут багата!
Работа ў пастуха, вядома, сезонная. Узiмку, калi авечкi стаяць у хляве,
навошта ён каму патрэбен?! Было б проста неразумна цi, калi хочаце,
"нерэнтабельна" плацiць грошы i за сена, i за пастуха, тым больш што зiмою
гаспадар сам сядзiць дома без работы. Iншая справа летам: авечкi кормяцца
бясплатна. Гэта дазваляе зэканомiць сена, запасы якога не бясконцыя, дый
жывёла на пашы лепей набiрае вагу. Вось за гэта, вядома, пастуху заплацiць
варта.
У сярэдзiне кастрычнiка пастуховая праца заканчваецца, i ён вяртаецца ў
багадзельню. Там iм будзе апекавацца сацыяльная служба, дык клапацiцца нi аб
харчах, нi аб даху над галавой яму не давядзецца. Шэсць месяцаў - начлег на
сене ў гумне, абед у полi, вячэра ў гаспадара, шэсць месяцаў - багадзельня.
Паўгода жыве пастух на волi, дыхае свежым паветрам, п'е крынiчную ваду, а
паўгода прывыкае да тых сваiх апошнiх дзён, калi прыйдуць паралiчы ды iншыя
хваробы старасцi...
Стары Лакасань у свае семдзесят сем гадоў быў яшчэ досыць дужы i рухавы,
каб справiцца з авечым статкам. Усё жыццё, пакуль дазвалялi сiлы i здароўе,
Лакасань працаваў на чужых палетках: араў, баранаваў, сеяў, касiў... А як
стукнула яму семдзесят пяць, гаспадары перасталi наймаць яго на работу, i
апынуўся стары "каля авечак".
Спачатку ён пачуваў сябе вельмi адзiнока, злаваў на людзей i на сябе, але
памалу са





Содержание раздела