Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Томас Дилан - Каб З Глузду Не Паехаць (На Белорусском Языке)


Дылан Томас
Каб з глузду не паехаць
Пераклад: Хрысьцiна Граматовiч
Каб з глузду не паехаць, я сядаю пры адчыненым вакне,
Гляджу на неба, крэмзаю пра месяц ненавязьлiвы радок,
Сядаю пры адчыненым вакне ў самой кашулi
I сузiраю рух машын i сьвятлафоры,
Маторы цягнуць, духавы аркестар складна грае,
Бо розум трэба зьберагчы.
Я думаю пра сьмерць i сузiраю парк,
Дзе забаўляецца нявiнная дзятва
I бабы на засьмечанай траве
Глытаюць сонца дзённы пай.
Салодкiя напевы з сотнi траўнiкаў прадмесьця
Лашчаць вушы. Ангельскiя касiлкi косяць без упыну.
Я адзначаю пары, што iдуць пад ручку,
Сачу за iхнiмi сьмяшкамi,
I абяцанкамi-цацанкамi,
Я бачу, як каханьнi
Размахваюць рукамi i скрыўляюць твар.
Гляджу на iх зь цiкаўнасьцю - пад iхнiм сьмехам
Бруiць журба, прыцьмёная зьбянтэжанасьць,
Што справы йдуць ня ў лад.
Сядаю пры адчыненым вакне ў самой кашулi,
Сачу - Ягова iз заходняй стараны -
За тым, што дзеецца, каб з глузду не паехаць.





Содержание раздела