Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Стаут Рекс - Крылаты Рэвальвер (На Белорусском Языке)


Рэкс Стаўт
КРЫЛАТЫ РЭВАЛЬВЕР
Маладая жанчына вынула з рыдыкюля паперчыну ружовага колеру, устала з
чырвонага скуранога крэсла, паклала яе на стол Нiра Вулфа i зноў села.
Паколькi я лiчыў сваiм абавязкам быць у курсе спраў, ды i каб Вулф не
нагiнаўся, бо да паперкi не так лёгка было дацягнуцца, я ўстаў, падышоў да
стала i перадаў яе Вулфу, папярэдне прачытаўшы, што там было напiсана.
Гэта быў чэк на пяць тысяч даляраў, выпiсаны таго ж дня, чатырнаццатага
жнiўня, на яго прозвiшча i падпiсаны Маргарэт Мiён. Вулф зiрнуў на чэк i кiнуў
яго на стол.
- Я падумала, - сказала жанчына, - што, можа, гэта будзе найбольш зручны
шлях пачаць размову.
Разглядаючы жанчыну з-за свайго стала, я пачаў паволi мяняць свае адносiны
да яе. Калi яна патэлефанавала раней, у нядзелю адразу папалуднi, i папрасiла
аб сустрэчы, я адшукаў у памяцi цьмяны ўспамiн пра яе фота, надрукаванае ў
газеце некалькi тыдняў таму, i падумаў, што сустрэча з ёй не будзе ў радасць,
але цяпер уяўленне аб ёй пачынала паступова мяняцца.
Знешнiя дадзеныя былi не самае галоўнае з таго, што яна мела, бо яны былi
так сабе, важна - як яна iмi карысталася. Я не маю на ўвазе розныя там
выкрутасы i хiтрыкi. Вусны не былi прывабныя, нават калi яна ўсмiхалася, а
вось усмешка была прыгожая. Карычневыя вочы як вочы, нiчога незвычайнага, але
я з асалодаю пазiраў, як яна пераводзiла iх з Вулфа на мяне, потым на мужчыну,
што прыйшоў з ёю i цяпер сядзеў злева. На маю думку, трыццаць ёй будзе недзе
гады праз тры.
- Цi не думаеш, - спытаўся ў яе мужчына, - што мы спачатку павiнны
атрымаць адказ на некаторыя пытаннi?
Мужчына сказаў гэта напружаным i крыху суровым тонам, з адпаведным выразам
твару. Ён быў устрывожаны i не хаваў гэтага. Глыбока пасаджаныя шэрыя вочы,
моцны падбародак - у лепшы час яго можна было б прыняць за якога-небудзь
лiдэра, але толькi не цяпер. Нешта яго мучыла. Калi мiсiс Мiён прадставiла яго
як мiстэра Фрэдэрыка Ўэплера, я ўспомнiў, што гэта прозвiшча музычнага крытыка
"Гэзэт", але не мог прыпомнiць, цi iшла аб iм гаворка ў iнфармацыi пра падзею,
у сувязi з якой у газеце з'явiлася фатаграфiя мiсiс Мiён.
У адказ жанчына пакруцiла галавой, зрабiўшы гэта невыпадкова.
- Гэта не дапаможа, Фрэд, праўда. Нам трэба будзе ўсё расказаць i
паслухаць, што ён скажа. - Яна ўсмiхнулася, зiрнуўшы на Вулфа, - цi, можа, на
самай справе гэта была не ўсмешка, а звычайны для яе рух вуснаў. - Мiстэр
Уэплер быў не зусiм упэўнены ў неабходнасцi звяртацца да вас, i мне прыйшлося
яго ўгаворваць. Мужчыны асцеражнейшыя за жанчын, цi не так?
- Так, - пагадзiўся Вулф i дадаў: - Дзякуй Богу.
Яна кiўнула галавой, выказваючы згоду.
- Я думаю, што так, - i прадоўжыла гаворку, дапаўняючы яе жэстамi. - Я
прынесла чэк у доказ таго, што ставiмся да гэтага сур'ёзна. Мы трапiлi ў
непрыемнае становiшча i хацелi б, каб вы дапамаглi з яго выбрацца. Мы хочам
уступiць у шлюб, але не можам гэтага зрабiць. Прынамсi, калi гаварыць толькi
за сябе, я хачу выйсцi за яго замуж. - Яна зiрнула на Ўэплера, i цяпер на яе
твары сапраўды была ўсмешка. - Ты хочаш жанiцца са мной, Фрэд?
- Ага, - прамармытаў той. Потым нечакана крутануў падбародкам i задзiрлiва
глянуў на Вулфа. - Вы разумееце - справа далiкатная. I не хацелася б, каб у яе
лезлi чужыя, але мы ўсё-такi прыйшлi да вас па дапамогу. Мне трыццаць чатыры
гады, i першы раз у жыццi я... - Ён змоўк. I праз хвiлiну зноў загаварыў
здаўленым голасам: - Я закаханы ў мiсiс Мiён i больш за ўсё на свеце хачу, каб
яна была маёй жонкай. - Ён





Содержание раздела