Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сименон Жорж - Першая Справа Мэгрэ (На Белорусском Языке)


Жорж Сiмэнон
Першая справа Мэгрэ
Раман
Пераклад: Нiна Мацяш
Раздзел I
ФЛЕЙТЫСТ ДАЕ ПАКАЗАННI
Чорны бар'ер падзяляў пакой на дзве часткi. На палове, прызначанай для
наведвальнiкаў, самотна тулiлася каля пабеленай сцяны, спярэшчанай службовымi
плакатамi i аб'явамi, чорная лава. Другую палову займалi пiсьмовыя сталы з
чарнiлiцамi, палiцы, напакаваныя разбухлымi папкамi, таксама чорнымi, так што
ўсё тут было чорна-белае. Але найбольшую ўвагу звяртала на сябе печка, якая
красавалася на лiсце жалеза, чыгунная печка-"буржуйка" з тых, што можна
ўбачыць хiба толькi на вакзале якога-небудзь захалуснага гарадка. Труба з яе
спярша iмкнулася ўгору, да самай столi, потым крута выгiналася ўбок цераз
увесь пакой i, нарэшце, утыкалася ў сцяну.
Прыгажунчык палiцэйскi па прозвiшчу Лякер сядзеў у пакоi, расшпiлiўшы
мундзiр, i ледзьве адольваў дрымоту.
Насценны гадзiннiк у чорным футарале паказваў дваццаць пяць хвiлiн другой
гадзiны ночы. Раз-пораз патрэскваў адзiны ў пакоi газавы ражок. I ў печы
таксама час ад часу гуло без дай прычыны.
Спакой ночы ўсё радзей i радзей парушаўся то пошчакам ляскоткi вартаўнiка,
то вясёлай песенькай запозненага гулякi, то грукатам фiякра па крутой вулiцы.
За сталом злева, уткнуўшыся ў невялiкую новенькую брашуру "Курс апiсальных
прыкмет (славесны партрэт) для афiцэраў i iнспектараў палiцыi", як школьнiк,
варушыў вуснамi сакратар камiсарыята квартала Сэн-Жорж.
На форзацы кнiгi было акуратна выведзена ад рукi фiялетавым чарнiлам:
Ж.МЭГРЭ.
Ужо трэцi раз за гэту ноч Жуль Мэгрэ, малады сакратар палiцэйскага
камiсарыята, уставаў з-за стала паварушыць у печцы жар. Памяць аб гэтай печцы
ён пранясе праз усё сваё жыццё; амаль гэткая ж будзе стаяць у яго на
Набярэжнай Арфеўр, а пазней, калi ва ўсе памяшканнi крымiнальнага вышуку
правядуць цэнтральнае ацяпленне, Мэгрэ - тады ён ужо будзе камiсарам батальёна
палiцыi цi начальнiкам аператыўнай групы - здолее дабiцца дазволу захаваць
такую печку ў сваiм кабiнеце.
Было 15 красавiка 1913 года. Тады вышукная палiцыя яшчэ называлася Сюртэ.
Ранiцай на Лангшанскi вакзал урачыста прыбыў адзiн каранаваны чужаземец,
сустракаць якога ездзiў сам прэзiдэнт рэспублiкi. Афiцыйныя ландо пад эскортам
нацыянальнай гвардыi пры поўным парадзе паволi прадэфiлявалi па авеню дзю Буа
i Елiсейскiх палях мiж дзвюма шарэнгамi натоўпу i сцягоў.
У Оперным тэатры адбыўся вялiкi ўрачысты вечар, i толькi пад ноч ацiх
развясёлы людскi гоман i пагаслi агнi феерверкаў.
Палiцыя знемагала. Нягледзячы на прынятыя меры засцярогi - загадзя
праведзеныя арышты i тайную дамоўленасць з пэўнымi падазронымi асобамi, - усё
ж трэба было апасацца, што ў любы момант можа мець месца якая-небудзь выхадка
з боку анархiстаў. Так i пiльнуйся, каб па маршруту следавання высокага госця
не ўзарвалася бомба.
У камiсарыяце квартала Сэн-Жорж на цiхай вулiцы Лярошфуко дзяжурылi Мэгрэ
i палiцэйскi Лякер. Роўна а палове другой ночы абодва разам натапырылi вушы,
пачуўшы знадворку таропкiя крокi. Дзверы расчынiлiся. Задыханы малады чалавек,
жмурачыся ад яркага святла, абвёў вачыма пакой.
- Месье камiсар? - спытаў ён, з цяжкасцю пераводзячы дыханне.
- Я сакратар яго, - адказаў Мэгрэ, не скранаючыся з месца.
Ён яшчэ не ведаў, што гэта пачыналася яго першая самастойная справа.
* * *
Малады чалавек быў светлавалосы, шчуплы, блакiтнавокi, з хваравiтым
румянцам на шчоках. Паверх фрака - прарызiнены плашч. У адной руцэ юнак трымаў
кацялок, другою раз-пораз мацаў свой распухлы нос.
- На вас напалi хулiган





Содержание раздела