Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сименон Жорж - Пад Страхам Смерцi (На Белорусском Языке)


Жорж Сiмэнон
Пад страхам смерцi
Пераклад: Алесь Асташонак
I
Першае пасланне, паштоўка з каляровай выяваю палаца Негуса* ў Адыс-Абебе i
эфiопскай маркаю, было, як, зрэшты, i ўсе наступныя, лаканiчнае:
"Вось я цябе i знайшоў, сабака. Пад страхам смерцi, прыгадваеш?
Твой даўнi знаёмы Жуль".
* Негус - тытул iмператара ў Эфiопii да скасавання манархii.
Аскар Лябро атрымаў гэтую паштоўку праз колькi тыдняў пасля вяселля дачкi.
У той час ён уставаў штодня ў пяць гадзiн ранiцы i выходзiў на сваёй лодцы ў
мора лавiць рыбу. Вяртаўся ён зазвычай гадзiн у адзiнаццаць, амаль заўсёды
акурат пасля таго, як у дом да яго прыносiлi пошту.
Пакiдалi яе на столiку ў калiдоры.
У гэты самы час панi Лябро прыбiрала пакоi на другiм паверсе.
Цi спускалася яна тады ўнiз, цi заўважыла гэтую надта ўжо маляўнiчую
паштоўку? Ва ўсякiм выпадку, мужу, калi ён вярнуўся, яна не сказала нiчога. I
твар у яе быў спакойны - дарэмна пан Лябро падоўгу прыглядаўся да жонкi.
А цi прачыталi, думаў Лябро, гэтае больш чым дзiўнае паведамленне сам
паштальён i сарцiроўшчыца пошты панна Марта?
Пан Лябро яшчэ выйшаў у мора некалькi разоў, але вяртаўся цяпер ужо раней,
а дзесятай гадзiне, i сам заходзiў на пошту - якраз тады, калi панна Марта
заканчвала сарцiраваць карэспандэнцыю.
- Мне што-небудзь ёсць? - пытаўся ён, пiльна ўглядаючыся ў дзяўчыну.
- Газеты i праспекты, пан Лябро. Лiст ад вашай дачкi...
Выдавала на тое, думаў з хваляваннем Лябро, што за работаю яна ўсё ж такi
паспявала разгледзець як след канверты, прачытаць, што на iх напiсана.
Нарэшце праз два тыднi прыйшла новая паштоўка. Падаючы яе пану Лябро,
дзяўчына ўсмiхнулася.
- А гэта ад таго самага дзiвака...
Значыцца, Марта прачытала i першую паштоўку.
Другая паштоўка, з выяваю залiтага сонцам марскога вакзала, была даслана
ўжо з Джыбуцi.
"Чакай, свiное рыла. Неяк сустрэнемся. Пад страхам смерцi, будзь упэўнены.
Прывiтанне ад Жуля".
- Ён сябар ваш, што так жартуе?
- Не надта ён дасцiпна гэта робiць, - адказаў пан Лябро.
Але так цi iнакш, гэты Жуль наблiзiўся да яго...
Праз месяц прыйшла трэцяя паштоўка - з выяваю порта. Гэтая была з
Порт-Саiда - у сваёй вандроўцы Жуль пасоўваўся на поўнач, спакваля
падбiраючыся да адрасата.
"Бачыш, я цябе не забываю. Пад страхам смерцi, прыяцель. У самы раз цяпер
табе гэта сказаць, га?
Твой кончаны Жуль".
З гэтага дня пан Лябро зусiм перастаў выходзiць у мора. Плыць ад
Порт-Саiда да Марселя ўсяго толькi чатыры цi пяць дзён, а ўжо адтуль да
Паркэроля, астраўка, на якiм жыў пан Лябро, дабiрацца некалькi гадзiн.
Цяпер кожны дзень у восем гадзiн ранiцы можна было ўбачыць, як пан Лябро
выходзiў з дому ў накiнутым на пiжаму халаце i ў пантофлях на босую нагу. Калi
Паркэрольская плошча з яе чысцюткiмi рознакаляровымi домiкамi - адна з сама
прыгожых у свеце, дык дом пана Лябро, якi пазнавалi здалёк па вялiкай верандзе
ў чырвонай геранi, - сама пекны на гэтай плошчы.
Выпальваючы першую люльку, пан Лабро павольна iшоў да порта. Дарогi было
сама больш метраў сто - адразу ж за партовым гатэлем "Ноеў каўчэг" пачыналася
мора.
Выгляд у пана Лябро ў час гэтага шпацыру быў сама што нi ёсць спакойны:
шчаслiвы буржуа на пенсii дыхае свежым марскiм паветрам.
Гэтаю парою каля мола можна было сустрэць i некаторых iншых паркэрольцаў.
Рыбакi, што вярнулiся з мора, перабiралi рыбу або рапаравалi сеткi. Стаяў
непадалёк ад iх са сваёй каляскаю грузчык з кааператыўнай крамы. Побач спыняў
свой запрэжаны аслом вазок дзядзька з гатэля "Лавец лангустаў", што на дру





Содержание раздела