Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сигл Эрик - Гiсторыя Кахання (На Белорусском Языке)


Эрык Сiгал
Гiсторыя кахання
Сiльвii Хэрсчэр i Джону Флэксмэну
1
Што можна сказаць пра дзяўчыну, якая памерла ў дваццаць пяць гадоў?
Што яна была прыгожая. I разумная. Што яна любiла Моцарта i Баха. I
"Бiтлз". I мяне. Аднаго разу, калi яна знарок звалiла мяне ў адну груду з
усiмi гэтымi музыкамi, я спытаўся, якi ж у гэтай грудзе парадак, i яна
адказала, усмiхнуўшыся: "Альфабэтны". Тады я таксама ўсмiхнуўся. А цяпер сяджу
i гадаю, як я значыўся ў яе спiсе: калi па iменi, дык iшоў следам за Моцартам,
а калi па прозвiшчы, дык уклiньваўся памiж Бахам i "Бiтлз". У любым выпадку
першым не апынуўся б. Дурнота, мабыць, але гэта не дае мне спакою - я ж вырас
з думкаю, што заўсёды мушу быць першы. Гэта сямейнае, разумееце?
На апошнiм курсе, з самае восенi, я зачасцiў у бiблiятэку Рэдклiфскага
каледжа. I не толькi дзеля таго, каб пазыркаць на дзяўчат, хоць, прызнаюся,
быў да гэтага аматар. Проста месца гэтае было цiхае, нiхто мяне там не ведаў,
i попыт на кнiгi ў iх быў меншы.
Да чарговага iспыту па гiсторыi заставаўся адзiн толькi дзень, а я яшчэ не
зазiраў нават у першую кнiгу прапанаванага спiса - звычайная гарвардская
хвароба. Я падышоў да бiблiятэчнай стойкi, каб атрымаць фалiянт, якi павiнен
быў выручыць мяне назаўтра ўранку. Абслугоўвалi дзве дзяўчыны. Адна высокая, з
фiгураю тэнiсiсткi, другая - мышка ў акулярах. Я выбраў Крахатулю-Чатыры
Вочкi.
- У вас ёсць "Схiл сярэднявечча"? - спытаўся я.
Яна кiнула на мяне хуткi позiрк:
- У вас жа ёсць свая бiблiятэка.
- Паслухайце, гарвардцы маюць права карыстацца Рэдклiфскай бiблiятэкай.
- Я кажу не аб праве, падрыхтунчык, я кажу пра этыку. У вас, хлопчыкi,
пяць мiльёнаў тамоў. А ў нас толькi некалькi тысяч.
Божа, нарваўся! Адна з тых кабетак, якiя думаюць, што раз у Рэдклiфе ў
пяць разоў болей студэнтак, чым у Гарвардзе, дык яны ў пяць разоў разумнейшыя.
Звычайна я сцiраў такiх у парашок, але цяпер мне пазарэз трэба была гэтая
клятая кнiжка.
- Паслухай, мне трэба гэта кнiжка!
- Падбiрай словы, падрыхтунчык.
- З чаго ты ўзяла, што я хаджу на падрыхтоўку?
- А ў цябе на твары напiсана - багаты i не дужа разумны, - сказала яна,
здымаючы акуляры.
- Памылiлася, дзетка, - парыраваў я. - Я разумны i бедны.
- Э, не, падрыхтунчык. Гэта я бедная i разумная.
Яна так i ўтупiлася ў мяне. Вочы ў яе былi карыя. Няхай, можа, з выгляду я
i багацей, але я не дазволю нейкай нахабе, нават калi ў яе прыгожыя вочы,
называць мяне дурнем.
- А з чаго гэта вiдаць, што ты такая разумная? - спытаўся я.
- Ды хоць бы з таго, што я нiколi не пайшла б з табою ў кавярню.
- Паслухай: я цябе туды нiколi i не запрасiў бы.
- А вось з гэтага, - адказала яна, - якраз i вiдаць, што ты не дужа
разумны.
Зараз растлумачу, чаму я ўсё-такi запрасiў яе ў кавярню. Хiтрамудра
капiтуляваўшы ў крытычны момант - прытварыўшыся, што мне раптам захацелася
выпiць з ёю кавы, - я атрымаў сваю кнiгу. А паколькi яна не магла пайсцi да
закрыцця бiблiятэкi, я меў дастаткова часу, каб засвоiць некалькi важкiх фраз
аб перамяшчэннi апоры каралеўскае ўлады з духавенства на законнiкаў у канцы
адзiнаццатага стагоддзя. На iспыце я атрымаў "А"* з мiнусам - якраз тую
адзнаку, што даў я нагам Джэнi, калi яна ўпершыню выйшла з-за стойкi.
* Найвышэйшая адзнака ў амерыканскiх унiверсiтэтах.
Не магу сказаць, што я гэтаксама высока ацанiў яе касцюм - задужа кiдкi,
як на мой густ. Асаблiва не спадабалася сумка - нейкая торба ў iндзейскiм
стылi. На шчасце, я не сказаў ёй пра гэта - потым я даведаўся, што торба была
яе





Содержание раздела