Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Свифт Джонатан - Падарожжы Гулiвера (На Белорусском Языке)


Джанатан Свiфт
Падарожжы Гулiвера
Пераклад: А.Кудравец
ПАДАРОЖЖА Ў ЛIЛIПУЦIЮ
1
Трохмачтавы брыг "Антылопа" адплываў у Паўднёвы акiян.
На карме брыга стаяў карабельны доктар Гулiвер i глядзеў у падзорную трубу
на прыстань. Там засталiся яго жонка i двое дзяцей: сын Джонi i дачка Бэцi.
Не першы раз адплываў Гулiвер у мора. Ён любiў падарожжы. Яшчэ ў школе ён
трацiў амаль усе грошы, што прысылаў яму бацька, на марскiя карты i кнiгi аб
чужых краiнах. Ён старанна вывучаў геаграфiю i матэматыку, бо гэтыя навукi
болей за ўсё патрэбны былi мараку.
Бацька аддаў Гулiвера вучыцца да славутага ў той час лонданскага доктара.
Гулiвер правучыўся ў яго некалькi гадоў, але ўвесь час не пакiдаў думаць пра
мора.
Доктарская навука прыгадзiлася: скончыўшы вучобу, ён паступiў карабельным
доктарам на судна "Ластаўка" i плаваў на iм тры з паловай гады. А пасля,
пражыўшы два гады ў Лондане, зрабiў некалькi падарожжаў ва Ўсходнюю i Заходнюю
Iндыю.
У час плавання Гулiвер нiколi не сумаваў: чытаў кнiгi, якiя браў з дому, а
сышоўшы на бераг, прыглядаўся, як жывуць iншыя народы, вывучаў iх мову i
звычаi i падрабязна запiсваў свае дарожныя ўражаннi.
I гэтым разам, выпраўляючыся ў мора, Гулiвер узяў з сабой тоўстую запiсную
кнiжку.
На першай старонцы гэтай кнiжкi было напiсана:
"4 траўня 1699 года мы знялiся з якара ў Брыстолi".
2
Шмат тыдняў i месяцаў плыла "Антылопа" па Паўднёвым моры.
Дзьмулi добрыя вятры.
Падарожжа праходзiла ўдала.
Але аднойчы, калi пераходзiлi ва Ўсходнюю Iндыю, карабель трапiў у
страшэнную буру. Вецер i хвалi пагналi яго немаведама куды.
Дванаццаць матросаў памерла ад ператамлення i голаду. Астатнiя ледзь
перастаўлялi ногi. Карабель шпурляла з боку ў бок, як арэхавую шкарлупiну.
Адной цёмнай бурнай ноччу вецер панёс "Антылопу" на вострую скалу. Матросы
заўважылi гэта вельмi позна. Карабель наляцеў на яе i разбiўся ўшчэнт.
Толькi Гулiверу i пяцi матросам пашчаслiвiла выратавацца ў шлюпцы.
Доўга насiлiся яны па моры, зусiм выбiлiся з сiлы. А хвалi ўздымалiся ўсё
большыя i большыя, i адна з iх падкiнула i перакулiла шлюпку.
Гулiвер апынуўся ў вадзе з галавой.
Калi ён вынырнуў, навокал нiкога не было. Усе яго спадарожнiкi загiнулi.
Гулiвер паплыў куды вочы глядзяць - туды, куды гнаў вецер i прылiў.
Раз-пораз спрабаваў ён намацаць дно, але дна ўсё не было. А плысцi далей ён
ужо не мог: мокрае адзенне i цяжкiя, разбухлыя чаравiкi цягнулi ўнiз. Ён
захлёбваўся i задыхаўся.
I раптам яго ногi дакранулiся да зямлi.
Гэта была водмель. Гулiвер асцярожна ступiў па пясчаным дне крок-другi - i
паволi пайшоў наперад.
Iсцi станавiлася ўсё лягчэй i лягчэй. Спачатку вада даставала яму да
плячэй, потым да пояса, потым толькi да каленяў. Ён ужо думаў, што бераг зусiм
блiзка, але дно ў гэтым месцы было вельмi пакатае, i Гулiверу яшчэ доўга
давялося брысцi па калена ў вадзе.
Нарэшце вада i пясок засталiся ззаду.
Гулiвер выйшаў на лужок, парослы мяккай i вельмi маленькай травой, прылёг
на зямлю, падклаў пад шчаку далонь i моцна заснуў.
3
Калi Гулiвер прачнуўся, было ўжо зусiм вiдна. Ён ляжаў на спiне, i сонца
свяцiла яму проста ў твар.
Ён хацеў працерцi вочы, але не змог узняць руку; хацеў сесцi, але не змог
паварушыцца.
Тонкiя вяровачкi аблытвалi ўсяго яго ад галавы да каленяў; рукi i ногi
былi моцна спавiты вяровачнай сеткай; вяровачкi абкручвалi кожны палец. Нават
доўгiя густыя валасы Гулiвера былi туга накручаны на маленькiя колiкi, убiтыя
ў зямлю, i пераплецены вяровачкамi.
Гулiвер быў падобны на вялi





Содержание раздела