Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сартр Жан Поль - Начальнiкава Дзяцiнства (На Белорусском Языке)


Жан-Поль Сартр
Начальнiкава дзяцiнства
Пераклаў Змiцер Колас
"Я проста чароўны ў гэтым анёльскiм гарнiтурчыку". Гэта панi Парцье так
сказала маме: "Ваш сынуля сапраўдны цуд! Ён проста чароўны ў гэтым анёльскiм
гарнiтурчыку". Пан Буфардзье падцягнуў Люсьена да сябе i, паставiўшы мiж
каленяў, палашчыў за плечы. "Ды гэта ж дзяўчынка, - з усмешкай прамовiў ён. -
Ану, як цябе зваць? Жаклiна, Люсьена, Марго?" Люсьен густа пачырванеў i
буркнуў: "Мяне зваць Люсьен". Ён быў i сам ужо не вельмi ўпэўнены, што ён не
дзяўчынка: вельмi многiя абдымалi i цалавалi яго, называючы пры гэтым
паненкай, i ўсе лiчылi, што ён вельмi прыгожанькi ў гэтай доўгай блакiтнай
сукенцы з празрыстымi крылцамi, з голымi да плечаў ручкамi i такiмi бялявымi
кудзеркамi. Люсьен баяўся, каб людзi раптам не вырашылi, што ён болей не
хлопчык, бо тады пярэч - не пярэч, нiхто цябе слухаць не будзе, I яму нiколi
ўжо не дазволяць расставацца з сукенкай, хiба што перад сном, а ранiцай,
прачынаючыся, ён зноў будзе бачыць яе ў нагах каля ложка. А калi днём ён
захоча пiпi, яму трэба будзе яе задзiраць, як Нанеце, i садзiцца на кукiшкi. I
ўсе будуць казаць яму: "Мiлая мая любачка". "А можа, ужо так i ёсць, можа, я
ўжо дзяўчынка?" Усярэдзiне ён адчуваў такую млявасць i слодыч, што яму
рабiлася нават крыху млосна; словы зляталi з яго губ, прамоўленыя вельмi
мяккiм, вельмi пяшчотным голасам, i, абыходзячы госцяў, ён раздорваў кветкi
вельмi зграбнымi, плаўнымi рухамi; яму так i карцела пацалаваць сябе ў згiн
рукi каля локця. Ён падумаў: усё гэта не па-сапраўднаму, гэта быццам. Яму
вельмi падабалася, калi штось было быццам, а больш за ўсё ён навесялiўся ў
апошнi дзень перад вялiкiм постам; яго прыбралi тады ў П'еро, i яны з Рыры
лёталi, гарлалi, скакалi паўсюль i хавалiся пад сталамi. А мама дала яму
лёгенькага плескача ларнетам i сказала: "Я ганаруся сваiм сынулькам". Яна была
самавiтая i прыгожая - сярод усiх паняў яна была сама высокая i найтаўсцейшая.
Калi Люсьен прабягаў каля доўгага, пакрытага белай сурвэткай буфета, тата, якi
стаяў якраз побач i пiў з келiха шампанскае, ухапiў яго i, падняўшы на рукi,
сказаў: "Ну што, паночку!" Люсьену захацелася заплакаць i сказаць: "Ну!" I ён
папрасiў апельсiнавага напiтку, бо той быў вельмi халодны i яму заўсёды
забаранялi яго пiць. Яму налiлi ўсяго на два пальцы ў зусiм маленькую
шкляначку. Смак у напiтку быў дзiўны i лiпкi, але ён быў зусiм не такi ўжо
халодны. Люсьен раптам прыгадаў, як яму, калi ён быў хворы, давалi пiць з
апельсiнавым напiткам рыцыну. Ён загаласiў i супакоiўся толькi тады, калi
апынуўся ў машыне, мiж мамай i татам. Мама прыцiскала Люсьена да сябе, яна
была цёплая i духмяная, i мяккая ў сваёй ядвабнай сукенцы. Час ад часу ў
машыне ўсё рабiлася белае, нiбы крэйда, Люсьен пачынаў лыпаць вачыма, браткi
на мамiнай кофце вынырвалi з прыцемку, i ён раптам адчуваў iх водар. Ён трошкi
яшчэ ўсхлiпваў, але ўсярэдзiне адчуваў прыемную вынегу, i казытанне, i нейкую
ледзь прыкметную лiпкую слодыч, як у апельсiнавага напiтку; яму хацелася
паплюхацца ў сваiх маленькiх начоўках, i каб мама мыла яго гумовай вяхоткай.
Яму дазволiлi легчы ў мамiнай i татавай спальнi, як тады, калi ён яшчэ быў
немаўлятка; ён смяяўся, рыпеў спружынамi на маленечкiм ложку, i тата сказаў:
"Ён вельмi ўзбудзiўся". Яму далi трошкi вады, настоенай на апельсiнавых
кветках, i ён убачыў тату без пiнжака.
Назаўтра Люсьен быў упэўнены, што нешта забыў. Ён выдатна памятаў сон, якi
яму снiўся: тата i мама былi ў анёльскiм адзеннi





Содержание раздела