Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сартр Жан Поль - Мур (На Белорусском Языке)


Жан-Поль Сартр
Мур
Пераклаў Змiцер Колас
Нас заштурхнулi ў вялiкi белы пакой, i я адразу замiргаў ад яркага святла,
якое ўдарыла ў вочы. Потым я ўбачыў стол i за iм - чатырох тыпаў у цывiльным,
якiя разглядалi паперы. У дальнiм куце гуртам таўклiся iншыя вязнi, мы прайшлi
праз увесь пакой i сталi побач. Многiх я ведаў, iншыя былi, напэўна,
замежнiкi. Двое, што стаялi блiжэй да мяне, былi вельмi падобныя: абодва
бялявыя i круглагаловыя - мусiць, французы. Меншы ўвесь час падцягваў
нагавiцы: вiдаць, нерваваўся.
Працэдура цягнулася амаль тры гадзiны; я зусiм ачмурэў, у галаве не было
нiякае думкi, але ў пакоi было цёпла, i ўвогуле мне гэта падабалася: за
апошнiя суткi мы добра пападрыжалi на холадзе. Наглядчыкi аднаго за адным
падводзiлi арыштаваных да стала. Чацвёра ў цывiльным пыталiся ў iх iмя i
прафесiю. Найчасцей яны гэтым i абмяжоўвалiся, але зрэдку сяму-таму задавалi
яшчэ адно нейкае пытанне, накшталт: "Прымаў удзел у сабатажы паставак
узбраенняў?" Альбо: "Дзе быў дзевятага ранiцай i чым займаўся?" Адказаў яны не
слухалi, прынамсi, такi ў iх быў выгляд: пэўны час яны моўчкi глядзелi некуды
перад сабой i потым пачыналi пiсаць. У Тома яны спыталi, цi праўда, што ён быў
у Iнтэрнацыянальнай брыгадзе; адмаўляцца не мела сэнсу - пры арышце ў яго
знайшлi дакументы ў куртцы. У Хуана яны нiчога не запыталiся, але калi ён
назваў сваё iмя, доўга нешта пiсалi.
- Гэта мой брат Хасэ - анархiст, - сказаў Хуан. - Але ж вы ведаеце, яго
тут цяпер няма. А я - беспартыйны, я нiколi не займаўся палiтыкай.
Яны не адказалi. Хуан сказаў зноў:
- Я нiчога не зрабiў. Я не хачу плацiць за iншых.
Вусны ў яго дрыжалi. Наглядчык загадаў яму змоўкнуць i павёў за сабой.
Настала мая чарга.
- Вас завуць Пабла Iб'ета?
Я сказаў: "Так".
Тып зiрнуў у свае паперы i запытаўся:
- Дзе Рэйман Грыс?
- Не ведаю.
- З шостага па дзевятнаццатае вы хавалi яго ў сябе.
- Не.
Пэўны час яны пiсалi, i потым наглядчыкi вывелi мяне ў калiдор. Том i Хуан
чакалi мяне там пад аховай двух iншых наглядчыкаў. Мы рушылi. Том запытаўся ў
аднаго наглядчыка:
- Ну i што?
- Што? - перапытаў наглядчык.
- Гэта быў допыт цi прысуд?
- Прысуд, - сказаў наглядчык.
- I што ж яны з намi зробяць?
Наглядчык суха адказаў:
- Вырак вам паведамяць у камеры.
Зрэшты, тое, што служыла нам камерай, быў звычайны пакой у сутарэннi
шпiталя. Ад пастаяннай проймы тут стаяў жудасны холад, i ўсю ноч напярэдаднi
мы прадрыжалi. Праўда, i ўдзень лепей не стала. Пяць дзён да гэтага я правёў у
карцэры тутэйшага арцыбiскупства - гэта было нешта накшталт каменнага меха,
пабудаванага, мусiць, яшчэ ў сярэднявеччы: вязняў было шмат, а месца -
вобмаль, вось iх i рассоўвалi дзе давядзецца. Я не вельмi сумаваў па сваiм
карцэры, бо хоць i не пакутаваў там ад холаду, але ўсё-такi быў адзiн, а гэта
ўрэшце заўсёды пачынае раздражняць. У сутарэннi ў мяне была кампанiя. Хуан
увесь час маўчаў: яму было страшна, дый ён быў яшчэ малады, каб мець права на
сваё слова. Затое ўжо Том быў гаварун, якiх мала, i, апроч таго, ён выдатна
ведаў гiшпанскую мову.
У сутарэннi стаяла лава i было чатыры матрацы. Калi нас прывялi, мы селi i
пачалi моўчкi чакаць. Першы маўчанне парушыў Том.
- Па-мойму, нам капцы, - сказаў ён.
- У мяне таксама такое ўражанне, - сказаў я, - але малому, па-мойму, яны
нiчога не зробяць.
- У чым жа яны могуць яго абвiнавацiць, - сказаў Том. - Ён усяго толькi
брат змагара, i ўсё.
Я зiрнуў на Хуана: той, здаецца, нiчога не чуў. Том загаварыў зноў:
- Ведаеш, што яны вычвараю





Содержание раздела