Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сартр Жан Поль - Блiзкасць (На Белорусском Языке)


Жан-Поль Сартр
Блiзкасць
Пераклаў Змiцер Колас
I
Люлю клалася спаць голая: ёй падабалася лашчыцца аб просцiны, i апроч таго
- здаваць бялiзну ў пральню каштавала дорага. Спачатку Анры гэтаму вельмi
працiвiўся: дзе гэта бачылi, каб у ложак клалiся голыя, нiхто так не робiць,
гэта брыдка. Але ўрэшце i ён паследаваў прыкладу жонкi. Праўда, у яго гэта
было хутчэй праз нядбальства. Калi да iх прыходзiлi госцi, ён заўсёды, каб
выглядаць важнейшым, трымаўся напружана i быў прамы, як палка (яму падабалiся
швейцарцы, асаблiва з Жэневы: ён лiчыў, што ў iх вельмi паважны выгляд - таму
што яны заўжды як драўляныя), але ў дробязях ён за сабой не глядзеў:
напрыклад, ён быў не надта ахайны i не вельмi часта мяняў майткi; калi Люлю
клала iх у бруднае, яна не магла не заўважыць, што праз доўгае шараванне мiж
ног на iх ужо ўтварыўся жоўты налёт. Зрэшты, Люлю асабiста неахайнасць не
гiдзiла: яна нават неяк зблiжала, ахунала ўсё ў мяккiя ценi - у ямках на
згiнах рук, напрыклад; а ангельцаў дык яна ўвогуле не трывала - нейкiя
безаблiчныя целы, абсалютна нiчым не пахнуць. I тым не менш мужава неахайнасць
Люлю абурала: у яго яна была толькi праз любоў папялегавацца. Ранiцай,
прачынаючыся, ён быў з сабою заўсёды такi пяшчотны, а ў свята - халодная вада
i шчотка здавалiся яму жудаснай i несправядлiваю карай.
Люлю ляжала на спiне, усунуўшы вялiкi палец левай нагi ў прарэшак на
падкоўдранiку; зрэшты, гэта быў не прарэшак - у гэтым месцы тканiна разышлася
па шве. Люлю гэта злавала: "Заўтра трэба будзе зацыраваць", - але яна яшчэ
крыху нацягнула нiткi, каб адчуць, як яны лопаюцца. Анры не спаў, але на яго
ўжо можна было не звяртаць увагi. Ён сам часта казаў Люлю: як толькi ён
заплюшчваў вочы, яго нiбыта аблытвалi магутныя i неадольныя путы i ён не мог
варухнуць нават мезеным пальцам. Гэткая вялiзная, укручаная ў павучынне муха.
Люлю падабалася адчуваць побач гэта вялiкае цела вязня. "Каб ён быў
паралiзаваны i заўсёды ляжаў вось так, нерухома, я сама за iм даглядала б,
падцiрала б яго, як дзiцё, i часам пераварочвала б на жывот i пляскала па
азадку, а калi б да яго прыходзiла мацi, я знаходзiла б якую-небудзь зачэпку i
раскрывала б яго - задзiрала б коўдру, каб яна ўбачыла яго зусiм голага. Яна,
вiдаць, так бы i села - яна ж не бачыла яго голага гадоў, мусiць, пятнаццаць".
Люлю мякка правяла рукою па мужавым сцягне i лёганька ўшчыкнула за пахвiну.
Анры буркнуў, але не варухнуўся. "У поўнай бяссiльнасцi". Люлю ўсмiхнулася:
слова "бяссiльнасць" яе заўсёды смяшыла. Калi яна яшчэ кахала Анры i ён вось
так, паралiзаваны, ляжаў побач, ёй падабалася ўяўляць, быццам яго з усiх бакоў
старанна абкруцiлi i ўвязалi нейкiя малюпасенькiя чалавечкi накшталт тых, што
яна бачыла на малюнку, калi яшчэ дзяўчынкай чытала гiсторыю пра Гулiвера. Яна
часта называла Анры Гулiверам: яму гэта падабалася, бо iмя было ангельскае i
надавала Люлю адукаваны выгляд; але ён хацеў, каб яна яшчэ i вымаўляла яго з
ангельскiм акцэнтам. "Як ужо яны мне абрыдлi! Калi хацеў сабе мець кагосьцi
адукаванага, няхай бы ажанiўся з той Жанаю Бедэр, грудзi ў яе з кулачок, затое
яна ведае пяць моваў. Божа, раней, калi мы яшчэ ездзiлi па нядзелях у Со, я
так сумавала ў яго крэўных, што хапала першую лепшую кнiгу, якая трапiцца, i
заўсёды нехта падыходзiў i глядзеў: што я чытаю? А яго сястрычка пыталася: "Вы
разумееце, Люсi?.." Яны лiчаць, што ў мяне не стае выхавання. Вось швейцарцы -
дык гэтыя, вядома, гэта людзi выхаваныя, бо яго сястра выйшла замуж за
швейцарца, i





Содержание раздела