Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Ренье Анри - Тайна Графiнi Барбары (На Белорусском Языке)


Анры дэ Рэнье
Тайна графiнi Барбары
Пераклад: А.Асташонак
Чалавек, дзiўную споведзь якога вы зараз прачытаеце, быў з вядомай
венецыянскай сям'i. Кажу - быў, таму што за некалькi тыдняў да таго, як я
пазнаёмiўся з дакументам, якi прапаноўваю вашай увазе, аўтар яго памёр у
шпiталi на востраве Сан Сэрвола, дзе ён знаходзiўся ў зняволеннi доўгiя гады.
Няма нiякiх сумненняў, што менавiта гэтая акалiчнасць, яна, i толькi яна
дазволiла пану С., шаноўнаму дырэктару лякарнi, у якой знаходзiлiся псiхiчна
хворыя людзi, пазнаёмiць мяне з гэтай сiмпатычнай лухтою. Праўда, я меў да яго
найлепшыя рэкамендацыi маiх знакамiтых старэйшых калег, i псiхамедыцынскiя
даследаваннi, дзеля якiх я i з'явiўся ў шпiталь, былi гарантыяй маiх добрых
намераў. Ён ведаў, што я не стану злоўжываць прызнаннямi нябожчыка, яго былога
пансiянера. Таму ён без ваганняў задаволiў маю просьбу зняць з дакумента, якi
я цяпер публiкую, копiю.
Зрэшты, я раблю гэта, нiчога не баючыся, бо падзеi, пра якiя iдзе ў
дакуменце гаворка, адбылiся дваццаць пяць гадоў таму. I роўна дваццаць мiнула
з тае пары, калi назiраннi, якiмi я жыў тады (пазней мною самiм i спыненыя),
прывялi мяне ў Горад Дожаў. У той час назiраннi гэтыя да таго захаплялi мяне,
што мне i ў галаву не прыходзiла любавацца маляўнiчымi, паэтычнай прыгажосцi
выдатнасцямi Венецыi. Я спехам, мiмаходзь агледзеў яе помнiкi i нi разу i не
падумаў аддацца салодкаму i вытанчанаму адпачынку, якi прапаноўвае свайму
шчаслiваму госцю гэты адзiны ў свеце горад, дзе можна амаль што цалкам забыцца
на сучаснае жыццё.
Сярод столькiх пекных помнiкаў, якiя я бачыў упершыню ў жыццi, я быў
заняты толькi сваёю працай. Цяпер я гляджу на ўсё зусiм iнакш i, прызнаюся, з
пэўнай пагардаю згадваю былога наведнiка Венецыi, якi жыў у ёй, як i ў любым
iншым горадзе, для якога базiлiка святога Марка была толькi адной з многiх
падобных адна на адну мясцiн i якi нават Палац Дожаў акiдваў няўважным
позiркам. Але, я дайшоў у рэдкай сваёй абыякавасцi да таго, што пасялiўся
побач з вакзалам! Выбiраючы жытло, я ўлiчыў толькi яго ўтульнасць i невысокую
цану. З гэтых прызнанняў вы добра бачыце, што пачуццё прыгажосцi было ўва мне
ў тыя гады атрафiравана настолькi, што самымi цiкавымi мясцiнамi былi для мяне
ў Венецыi кавярня Фларыяна, шэрбет якой быў вельмi мне даспадобы, Лiдо, дзе я
любiў купацца, i востраў Сан Сэрвола, дзе шаноўны дырэктар размешчанай на iм
лякарнi даваў мне, зацiкаўлены маiмi даследаваннямi, свае дужа каштоўныя
парады.
Ах, што за мiлы чалавек быў гэты сiньёр С!.. Я дагэтуль са шчымлiваю
асалодаю згадваю нашы гамонкi ў яго рабочым кабiнеце на востраве вар'ятаў.
Вокны гэтага пакоя выходзiлi на тэрасу з трыма рознага росту кiпарысамi,
адкуль адкрываўся шырокi вiд на лагуну, у накiрунку Маламока i К'ёджы. Мы
часта спынялiся, каб пагаварыць, менавiта на тэрасе. Там заўсёды была
дзiвосная цiшыня, якую зрэдку парушалi крыкi з аддзялення цяжкахворых або, у
гадзiны адлiву, важданiна пацукоў, незлiчоная процьма якiх кiшэла ў цiне ля
падножжа муроў.
Пад час аднае з такiх гамонак на тэрасе i перадаў мне пан С. дакумент, якi
вы зараз прачытаеце i якi я пераклаў са зробленай копii.
* * *
ЛЯКАРНЯ-ВАР'ЯТНЯ НА САН СЭРВОЛА
12 траўня 18.. года
"Цяпер, калi я пэўна i канчаткова прызнаны вар'ятам i запратораны ў гэтую
лякарню, напэўна, да скону маiх дзён, нiчога болей не замiнае мне праўдзiва i
дакладна расказаць пра падзею, пасля якой я i трапiў сюды.
Няхай, аднак, той, хто, мусiбыць, стане чытаць гэтыя радкi, не





Содержание раздела