Рассел Эрик Френк - Неба, Неба (На Белорусском Языке)
Эрык Фрэнк Расэл
Неба, неба...
Пераклаў Сяргей Мiхальчук
Ён шырока расчынiў лiтыя чыгунныя дзверцы, загледзеўся ў вогнетрывалае
чэрава печы, што адкрылася перад iм, i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Быццам
узiраешся ў машынны адсек касмiчнага карабля. Тут, за дзверцамi, павiнны быць
полымя i грукат, а з таго боку агню - зоркi. Падлога пад нагамi ўздрыгвае. На
куртцы ў яго срэбныя гузiкi, на каўняры i пагонах - маленькiя срэбныя каметы.
- Ну вось, - грымнула над вухам. - Зноў ты як адчынiў дзверцы, дык адразу
i аслупянеў. I што ўжо там такога незвычайнага ў гэтай печы?
Куртка з срэбнымi гузiкамi i каметамi знiкла, застаўся толькi засалены
белы халат. Падлога пад нагамi больш не ўздрыгвала, адно рыпелi маснiчыны.
Зоркi пагаслi, нiбыта iх нiколi i не было.
- Нiчога, мсье Траба.
- Тады ўвага! Распалi агонь, як цябе вучылi.
- Зараз, мсье Траба.
Ён схапiў ахапак пахучага хваёвага галля, сунуў яго ў печ i доўгай
жалезнай качаргой запхнуў як мага глыбей. Потым другi ахапак, трэцi. Пасля
падабраў з падлогi дзесятак маленькiх, клейкiх ад смалы хваёвых шышак i па
адной закiнуў туды ж, у самую сярэдзiну. I задуменна паглядзеў на ўсё, што
зрабiў сваiмi рукамi. Ракета, зараджаная хваёвымi шыпулькамi i шышкамi. Ото
дурнота!
- Жуль!
- Зараз, мсье Траба.
Ён хуценька хапаў хваёвыя галiнкi, сучкi i маленькiя паленцы i соваў iх у
печ, пакуль не напхаў колькi можна было. Ну вось, усё гатова.
Цяпер, каб узляцець, караблю патрэбна адна толькi iскра. Хтосьцi на самым
версе павiнен пiльна сачыць, каб разбеглася ўся наземная каманда, каб не
трапiў нiхто пад полымя, што зараз вырвецца з соплаў. Вось умелая шматвопытная
рука ледзь прыкметна кранула пурпуровую кнопку. I адразу ж недзе пад нагамi
выццё, шалёны дрогат i пад'ём, спачатку павольны, потым усё хутчэйшы i
хутчэйшы...
- Ото гора маё! Зноў ён нiбы скамянеў! I завошта толькi, за якую вiну лёс
паслаў мне такога разяву!
Траба рынуўся паўз яго да печы, сунуў у яе запалены жмут паперы i з
бразгам зачынiў дзверцы. Потым павярнуўся да свайго памочнiка, грозна ссунуў
калматыя чорныя бровы.
- Жуль Рыу, табе ўжо шаснаццаць. Так?
- Ага, мсье Траба.
- Значыцца, ты ўжо дарослы i павiнен разумець: каб хлеб спёкся, у гэтым
пекле павiнна быць па-сапраўднаму горача. А на гэта патрэбен агонь. А каб быў
агонь, яго трэба запалiць. Правiльна я кажу?
- Ага, мсье Траба, - сарамлiва згадзiўся ён.
- Дык чаму ж ты прымушаеш мяне паўтараць табе ўсё гэта тысячу разоў?!
- Я абэлтух, мсье Траба.
- Калi б ты быў проста абэлтух, усё было б зразумела i я табе дараваў бы.
Пан Бог на тое i стварае дурняў, каб людзям было каго шкадаваць.
Траба сеў на даверху насыпаны, прыпарушаны мукою мех, валасатай рукою
прыгарнуў да сябе хлапчука i даверлiва загаварыў зноў:
- Твае думкi блукаюць, як у закаханага, якога сяброўка прагнала прэч, -
дзесьцi далёка-далёка. Скажы мне, дружа, хто яна?
- Яна?
- Ну але, гэтая дзяўчына, гэтае нябеснае стварэнне, якое задурыла табе
галаву.
- Нiякай дзяўчыны няма.
- Няма? - Траба шчыра здзiвiўся. - Ты пакутуеш, перажываеш, i тут не
замешана дзяўчына?
- Не, мсье.
- Дык пра што ж ты марыш?
- Пра зоркi, мсье.
- Сто тысяч чарцей! - Траба бездапаможна развёў рукамi i з нямою мальбою
ўтаропiўся ў столь. - Пекарчук! I пра што ж ён марыць? Пра зоркi!
- Я нiчога не магу з сабою зрабiць, мсье.
- Вядома, не можаш. Табе ўсяго шаснаццаць. - Траба пацiснуў плячамi. - Я
задам табе два пытаннi: як жыць людзям, калi нiхто не будзе пячы хлеб, i як
ляцець да зорак, калi на свеце