Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Прус Болеслав - Мiхалка (На Белорусском Языке)


Баляслаў Прус
Мiхалка
Пераклад: Янка Брыль
Работа на чыгунцы закончылася. Падрадчык выплацiў што каму належала, каго
змог - ашукаў, i людзi пачалi разыходзiцца натоўпамi, кожны ў сваю вёску.
У карчме, што стаяла паблiзу ад чыгуначнага палатна, да паўдня стаяў
гоман. Хто напаўняў абаранкамi кайстру, хто купляў дахаты гарэлку, хто -
напiваўся на месцы. Пасля парабiлi клункi з дзяругаў, павесiлi тыя клункi
цераз плечы i пайшлi, гукаючы:
- Бывай здароў, дурны Мiхалка!
А ён застаўся.
Застаўся на шэрым полi i не глядзеў услед сваiм людзям, а на блiскучыя
рэйкi, што беглi кудысьцi далёка, далёка! Вецер раздзьмухваў яго цёмныя
валасы, расхрыстваў яго белую сярмягу i здалёк даносiў апошнiя гукi песень.
Неўзабаве за кустамi ядлоўцу пахавалiся дзяружкi, сярмягi i круглыя шапкi.
Нарэшце i песнi замоўклi, а ён усё стаяў з заложанымi за спiну рукамi, бо не
было куды iсцi. Нiбы ў таго зайца, што якраз цяпер сiгаў цераз рэйкi, i ў яго,
мужыцкага сiраты, гняздо было ў полi, а свiран - дзе бог дасць.
За пясчаным узгоркам пачуўся свiст, заклубiўся дым, загрукацелi колы.
Рабочы цягнiк затрымаўся перад незакончанай станцыяй. Дзябёлы машынiст i яго
маладзенькi памочнiк саскочылi з паравоза i пабеглi ў карчму. Таксама зрабiлi
i змазчыкi. Застаўся толькi iнжынер, якi задуменна прыглядаўся да пустой
ваколiцы i прыслухоўваўся да шамацення пары ў паравозным катле.
Дзяцюк ведаў iнжынера, ён нiзенька пакланiўся яму.
- А, гэта ты, дурны Мiхалка! Што ты тут робiш? - спытаўся iнжынер.
- Нiчога, пане.
- Чаму не вяртаешся ў вёску?
- Няма мне, пане, чаго.
Iнжынер пачаў напяваць, а потым сказаў:
- Едзь у Варшаву. Там заўсёды работа знойдзецца.
- Я ж не ведаю, дзе гэта.
- Сядай на платформу, дык i даведаешся.
"Дурны Мiхалка" ўзабраўся, як кот, на платформу i сеў на горбе камення.
- А грошы ў цябе трохi ёсць? - спытаўся iнжынер.
- Ёсць, пане, рубель, i сорак грошаў, i злотых дзесятачкамi...
Iнжынер зноў пачаў напяваць i азiрацца па ваколiцы, а ў паравозе ўсё нешта
бурчэла. Нарэшце з карчмы выбегла абслуга цягнiка з бутэлькамi i скруткамi.
Машынiст i памочнiк селi на паравоз i - паехалi.
Праз нейкую мiлю ад станцыi, на павароце, паказалiся дымы над стрэхамi
беднай вёскi на балоцiстай нiзiне. Убачыўшы вёску, Мiхалка ажыў. Пачаў
смяяцца, гукаць (хоць бы яго не пачулi з такое адлегласцi), махаць шапкай...
Але змазчык, якi сядзеў на тамбуры, прыкрыкнуў на яго:
- Чаго ты там выхiляешся! Яшчэ звалiшся к чорту...
- Гэта ж, пане, наша вёска, тая вунь!..
- А ваша, дык i сядзi спакойна, - адказаў змазчык.
Мiхалка сеў спакойна, як яму загадалi. Толькi на сэрцы было неяк нудна, i
ён пачаў малiцца. Ах, як ён ахвотна вярнуўся б у сваю вёску, злепленую з глiны
i саломы, туды, дзе навокал балота!.. Ды не было чаго. Хоць i называлi яго
"дурным", ён усё ж разумеў, што ў свеце людзi менш памiраюць з голаду i з
начлегам лягчэй, чым у вёсцы. О, у свеце хлеб бялейшы, на мяса можна хоць
паглядзець, больш дамоў i людзi не такiя бедныя, як у iх.
Мiналi станцыю за станцыяй, затрымлiваючыся дзе даўжэй, дзе карацей. На
заходзе сонца iнжынер загадаў накармiць дзецюка, а ён за гэта нiзенька
пакланiўся.
Пачалi ехаць па зусiм новых аколiцах. Тут не было залiтых балотаў, а
ўзгоркаватыя палi, звiлiстыя, быстрыя рэчкi. Пазнiкалi курныя хаты i плеценыя
з лазы гумны, паказалiся прыгожыя двары i мураваныя будынкi, лепшыя, чым у iх
касцёлы або корчмы.
Ноччу спынiлiся каля горада, якi стаяў на гары. Здавалася, што дамы лезуць
адзiн на адзiн, а ў кожным сто





Содержание раздела