Прус Болеслав - Камiзэлька (На Белорусском Языке)
Баляслаў Прус
Камiзэлька
Пераклад: Янка Брыль
У некаторых людзей бывае цяга збiраць рэдкiя рэчы, больш цi менш
каштоўныя, колькi хто можа сабе дазволiць. У мяне таксама ёсць невялiчкая
калекцыя, сцiплая, як звычайна спачатку.
Там мая драма, напiсаная яшчэ ў гiмназii, на ўроках лацiнскай мовы...
Некалькi засушаных кветак, якiя трэба будзе замянiць новымi. I яшчэ...
Здаецца, больш нiчога няма, апроч адной старэнькай, зношанай камiзэлькi.
Вось яна. Спераду спалавелая, ззаду працёртая. Многа плямаў, не хапае
гузiкаў, збоку дзiрка, вiдаць, прапаленая папяросай. Аднак найцiкавейшыя ў ёй
сцяжкi. Тая, на якой спражка, укарочана i прышыта да камiзэлькi зусiм не
па-кравецку, а даўжэйшая амаль на ўсю даўжыню паколата зубамi спражкi.
Гледзячы на гэта, адразу здагадваешся, што ўладальнiк адзежыны з кожным
днём больш ды больш худзеў i, нарэшце, дайшоў да такой ступенi, калi
камiзэлька перастае быць неабходнай, затое патрэбным аказваецца высока
зашпiлены фрак з пахавальнай канторы.
Прызнаюся, што сёння я ахвотна адступiў бы каму-небудзь гэты шматок сукна,
каб не мець лiшняга клопату. Шафаў на калекцыi ў мяне яшчэ няма, а зноў жа не
хочацца трымаць гэтую нядошлую камiзэльчыну сярод уласных рэчаў. Быў аднак
час, калi я купiў яе за значна большую цану, чым яна варта, i даў бы нават
даражэй, калi б са мною таргавалiся. У чалавека бываюць такiя хвiлiны, што ён
любiць акружаць сябе рэчамi, якiя нагадваюць смутак.
Смутак гэты жыў не ў мяне, а звiў гняздо ў кватэры блiжэйшых суседзяў.
Праз акно я мог кожны дзень бачыць, што робiцца ў iхнiм пакоiку.
Яшчэ ў красавiку iх было трое: ён, яна i малая служанка, што спала,
наколькi я ведаю, на куфэрку за шафай. Шафа была цёмна-вiшнёвая. У лiпенi,
калi памяць мяне не падводзiць, iх засталося толькi двое: ён i яна, бо
служанка перайшла да такiх паноў, якiя плацiлi ёй тры рублi за год i штодня
варылi абед.
У кастрычнiку засталася ўжо толькi яна - адна душою. Уласна кажучы, не
зусiм адна, бо ў пакоi было яшчэ нямала мэблi: два ложкi, стол, шафа... Але на
пачатку лiстапада непатрэбныя рэчы былi прададзены з малатка, а ў яе з усёй
мужавай спадчыны засталася камiзэлька, якая цяпер у мяне.
Неяк у канцы лiстапада суседка паклiкала ў пустую кватэру гандляра
старызнай i прадала яму свой парасон за два злотых i мужаву камiзэльку за
сорак грошаў. Пасля замкнула кватэру, паволi прайшла па двары, у браме аддала
ключ дворнiку, хвiлiну паглядзела на сваё калiсьцi акно, на якое сыпаўся
дробны сняжок, i - знiкла за брамай.
На дварэ застаўся гандляр старызнай. Ён наставiў вялiкi каўнер свае
апранахi, пад паху ткнуў толькi што куплены парасон i, ахутаўшы камiзэлькай
чырвоныя ад холаду рукi, мармытаў:
- Гандаль, панове... Гандаль!..
Я паклiкаў яго.
- Пан дабрадзей што-небудзь прадае? - спытаўся ён, уваходзячы.
- Не, я хачу ў цябе штосьцi купiць.
- Вiдаць, вяльможны пан хоча парасон? - спытаўся жыд.
Ён кiнуў на падлогу камiзэльку, абтрос снег з каўняра i з намаганнем пачаў
раскрываць парасон.
- О, файная штучка! - сказаў. - На такi снег - толькi такi парасончык... Я
ведаю, што вяльможны пан можа мець зусiм шоўкавы парасон, нават i два. Але
такiя - толькi на лета!..
- Колькi хочаш за камiзэльку? - спытаўся я.
- Якi камiзэльку? - здзiвiўся ён, вiдаць, падумаўшы пра сваю ўласную.
Ды раптам апамятаўся i хутка падняў з падлогi тую.
- За гэтую?.. Пан дабрадзей пытаецца пра гэты камiзэлька?..
А потым, нiбы з абуджаным падазрэннем, перапытаў:
- А навошта вяльможнаму пану такi камiзэлька?
-