Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Рыкашэт (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
РЫКАШЭТ
Данiэль са здзiўленнем зiрнуў на сваю жонку. Рэдкая з'ява, каб яна
прыходзiла да яго ранiцай.
- Вы хочаце мне нешта сказаць? - запытаў ён.
- Данiэль, зрабiце мне, калi ласка, прыемнасць - схадзiце са мной сёння
ўвечары на канцэрт... Рубiнштэйн iграе "Прэлюдыi" Шапэна, i я была б рада
паслухаць iх разам з вамi. Вось ужо тры месяцы, як вы са мной вечарамi нiкуды
не ходзiце.
- Вось ужо тры месяцы, - нездаволена прамовiў Данiэль, - як вы мяне нi
разу аб гэтым не прасiлi.
- Я не прасiла, бо не хацела, каб мяне зняважылi, адмаўляючы. Я дала сабе
слова, Данiэль, не навязвацца, чакаць, пакуль вы мяне самi паклiчаце, але
сёння Анна, для якой я ўзяла крэсла побач, патэлефанавала мне, што не можа, бо
хворая. Вось ужо дзве гадзiны, як я шукаю, кiм бы яе замянiць, i ўсё марны
клопат... Вы ўяўляеце, як гэта сумна i брыдка прасядзець увесь вечар адной
каля пустога крэсла!
- Прапануй якому-небудзь мужчыне, - параiў Данiэль.
- Вы ж ведаеце, я паклялася з iншымi мужчынамi кампанii не вадзiць. Вы мой
першы i мой апошнi.
- Што тыя клятвы! - нахмурыўся Данiэль.
Хвiлiну падумаўшы, ён няўпэўнена прагаварыў:
- Яно, вядома, я хацеў бы зрабiць вам прыемнае, але ў мяне ёсць iншыя
абавязкi. Паспрабую ад iх вызвалiцца. Калi ўдасца, пайду з вамi на канцэрт.
- Ах, як добра, што вы згадзiлiся!
- Ды не, я вам нiчога канкрэтна не абяцаю, я толькi сказаў, што паспрабую,
- прабурчаў Данiэль.
Ён выйшаў у кабiнет i ўзяўся за тэлефон: "Габелен, 43-14". Гэта быў нумар
Беатрысы дэ Сольж, якая ўжо некалькi тыдняў была яго каханкай. Ён заляцаўся да
яе горача, з няспрытнасцю пераспелага мужчыны.
- Гэта вы? - прашаптаў Данiэль. - Скажыце, гэта цвёрда, што сёння вечарам
вы са мной пойдзеце? Не адмовiцеся ў апошнi момант, як пазаўчора?..
- Ой, якi вы нудны! - пачулася з тэлефона. - У вас зусiм няма такту. Пара
ведаць, што мне падабаецца толькi тое, што я вырашаю ў апошнi момант. Вы што,
хочаце сапсаваць мне настрой?
- Прабачце, прабачце, - замiтусiўся Данiэль. - Наадварот. Няўжо вы
дагэтуль не пераканалiся, што вашы жаданнi для мяне закон? Але на сённяшнi
вечар мне трэба ведаць вашы планы, бо я сам павiнен даць адказ.
- Вы жудасны чалавек, - пачулася з тэлефона. - Адкуль я магу ўсё зараней
ведаць!.. Вось што... Патэлефануйце мне праз гадзiну... Пастараюся прыняць
нейкае рашэнне.
У сталовай, снедаючы разам з Данiэлем, жонка запытала ў яго: цi можа яна
разлiчваць напэўна. Ён адказаў не без гумару, што яшчэ не высветлiў, не паспеў
дамовiцца па тэлефоне.
У гэты самы час Беатрыса дэ Сольж тэлефанавала П'еру Прад'е, маладому
дэпутату, якога яна сустрэла ў Жэневе i паспела пакахаць.
- Гэта вы, Прад'е? - запытала яна. - Ах, не, гэта вы, мадмуазэль Друэ?..
Мне б хацелася пагаварыць з панам Прад'е... Не, не, калi ён загадаў, каб яго
не турбавалi, у такiм разе не трэба... Не, не, я разумею... Ён будзе
злавацца... Я б толькi хацела ведаць, цi збiраецца ён са мной паехаць на
вячэрнi сеанс?.. Што?.. Збiраецца... Гэта ў яго запланавана... А вы ўпэўнены,
што ён не пераменiць свайго намеру, як гэта было ўчора?.. Не ведаеце... Так,
так... Натуральна... А зараз, канкрэтна, ён вам нiчога не гаварыў?.. Дзякую,
мадмуазэль Друэ... Да пабачэння...
Калi крыху пазней Данiэль патэлефанаваў з кабiнета, пакаёўка Беатрысы дэ
Сольж яму растлумачыла, што мадам у засмучэннi i вельмi шкадуе, што вечарам не
будзе мець часу, бо ёй трэба абавязкова прысутнiчаць на сямейным абедзе.
Данiэль накiраваўся да сваёй жонкi - праверыць, цi дома яна. Жо





Содержание раздела