Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Пакаранне Золатам (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
ПАКАРАННЕ ЗОЛАТАМ
Я ўгледзеў, увайшоўшы ў ню-ёркскi рэстаран "Залатая змяя", дзе звычайна
абедаў, за першым сталом невялiчкага дзядка, якi еў вялiзны крывавы бiфштэкс.
Я звярнуў увагу на свежае мяса, вельмi рэдкае ў той час, i тонкi засмучаны
твар старога. Напэўна, я яго калiсьцi ведаў, у Парыжы цi ў iншым месцы.
Уладкаваўшыся, я паклiкаў гаспадара, бойкага i спрытнага перыгорца, якi здолеў
з гэтага цеснага падвальчыка зрабiць прытулак для гурманаў:
- Скажыце мне, пан Рабер, клiент, што направа ад дзвярэй, француз, я не
памылiўся?
- Каторы? Той, што адзiн сядзiць?.. Гэта пан Бурдак. Ён тут бывае кожны
дзень.
- Бурдак? Прамысловец? Ну так, я цяпер пазнаю. Я нiколi не бачыў яго ў
вас.
- Бо ён прыходзiць, як правiла, раней за ўсiх. Чалавек гэты не любiць
кампанii.
Гаспадар нахiлiўся да мяне i цiха прамовiў:
- Дзiвакi яны, ведаеце, гэты пан i яго жонка... Нейкiя не такiя, як людзi.
Ён заўсёды снедае адзiн. Ну, добра! Прыходзьце ўвечары а сёмай гадзiне i за
абедам вы застанеце яго жонку, таксама адну. Можна падумаць, што яны
пазбягаюць адно аднаго. Тым часам адносiны ў iх найлепшыя, жывуць яны разам у
гатэлi "Дэльмонiка"... Для мяне гэта сям'я - загадка.
- Шэф, рахунак на пятнаццаты, - далажыў афiцыянт.
Пан Рабер адышоў ад мяне, але з галавы маёй усё яшчэ не выходзiла гэта
дзiўная пара.
Бурдак... Ну, ясна, я яго сустракаў у Парыжы. Памiж першай i другой вайной
яго часта можна было бачыць у драматурга Фабера, якi чамусьцi сябраваў з iм.
Мабыць, таму, што ў абодвух была аднолькавая цяга - надзейна хаваць капiталы,
i аднолькавы страх - вылецець з капiталамi ў трубу... Бурдак... Напэўна, яму
ўжо каля васьмiдзесяцi год. Я прыпамiнаю, што ў 1923 годзе ён кiнуў справы,
нажыўшы немалую колькасць мiльёнаў.
Тады яго турбавала знiжэнне курсу франка.
- Гэта чорт ведае што! - лямантаваў ён. - Я працаваў сорак год, каб
апынуцца голым на вулiцы. Не толькi мая рэнта i мае аблiгацыi зараз нiчога не
варты, нават мае лепшыя акцыi не падымаюцца. Нашы грошы цякуць як вада. Як мы
будзем жыць на старасцi год?
- Рабiце, як я, - параiў яму Фабер. -Я перавёў усё, што маю, у фунты
стэрлiнгаў... Самая цвёрдая валюта.
Калi мне давялося бачыць iх iзноў гады праз тры цi чатыры, абодва былi
збянтэжаныя i разгубленыя. Бурдак паслухаўся Фабера; але тут праз некаторы час
Пуанкарэ падняў франк, а фунты стэрлiнгаў пакацiлiся ўнiз. Цяпер Бурдаку не
давала спакою думка, як ухаваць свае прыбыткi ад падаткаў, якiя няўхiльна
раслi.
- Вы - дзiця, - навучаў яго Фабер. - Рабiце, як я... Адзiная i самая
надзейная валюта - гэта золата... Каб вы ў 1918-м купiлi залатыя злiткi, нiхто
б не бачыў вашых прыбыткаў, вы б не плацiлi падаткаў i сёння разбагацелi б
яшчэ больш... Памяняйце на золата ўсё, што ў вас ёсць, i будзеце жыць, як у
бога за пазухай.
Бурдак паслухаўся. Ён i яго жонка накупiлi золата, дасталi адмысловы куфар
i цешылiся тым, што час ад часу, прачынiўшы дзверы ў запаветны куток, малiлiся
на свайго iдала. Потым гадоў дзесяць яны мне не пападалiся на вочы. Нейк раз у
1937 годзе я iх сустрэў у гандляра карцiнамi ў прадмесцi Сэнт-Анарэ. Ён -
галантны i сумны, яна - рухавая i наiўная, маленькая акуратная бабулька, у
чорным шаўковым плаццi з карункавым жабо.
- Вы - мастак, паважаны пане, - звярнуўся ён да мяне, - скажыце, калi
ласка, цi можна спадзявацца, што падаражэюць iмпрэсiянiсты?.. Вы часам не
чулi?.. Мне кажуць, што напэўна, але ж яны i так у цане, не дакупiшся... Трэба
было запасацца iмi ў пачатку стагоддзя.





Содержание раздела