Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Мiрына (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
МIРЫНА
Лепшыя пiсьменнiкi нашага часу захаплялiся Крысцiянам Менетрые. Праўда, i
ворагаў прыдбаў ён шмат, паколькi iх заўсёды плодзiць чужая ўдача i асаблiва
таму, што ўдача гэта прыйшла да Менетрые позна, тады ўжо, калi сябры i крытыка
прывыклi лiчыць яго паэтам для нямногiх, вартым пашаны, але не здольным
распальваць страсцi, i ўвага да яго твораў набыла характар спакойны i
бяскрыўдны. Яго жонка, Клер Менетрые, асоба з прэтэнзiямi, гарачая i
энергiчная, вывела Крысцiяна ў людзi ў 1927 годзе, угаварыўшы кампазiтара Жана
Франсуа Мантэля напiсаць оперу "Мерлiн i Вiвiяна" на сюжэт драматычнай паэмы
свайго мужа. Але найбольшая заслуга ператварэння Крысцiяна Менетрые ў
папулярнага драматурга належыць акцёру Леону Ларану. Гiсторыя гэта мала
вядомая, i, можа, будзе цiкава яе прыпомнiць, паколькi яна асвятляе некаторыя
слаба даследаваныя праявы творчага працэсу...
Леон Ларан, якi так многа зрабiў для адраджэння французскага тэатра ў
перыяд памiж дзвюма войнамi, на першы погляд здаваўся чалавекам далёкiм ад
акцерскай прафесii. Нiякага зазнайства, заўсёды гатовы з поўнай аддачай узяцца
за пастаноўку добрай п'есы, ён глядзеў на тэатр, як на храм. Яго культурнасць
проста здзiўляла. Ён меў бездакорны густ i мог дасканала разабрацца ў самым
складаным i нязвычным. Кiруючы ўласнай трупай, ён адважыўся паставiць
"Праметэя" Эсхiла, "Вакханак" Эўрыпiда i "Буру" Шэкспiра. Яго Праспера i
Арыэль у выкананнi Элен Месьер - цудоўныя, незабыўныя вобразы. Ён асвяжыў
Мальера, Мюсэ, Марыво арыгiнальным прачытаннем i рэжысёрскай трактоўкай яшчэ
тады, калi Камедзi-Франсэз соладка спала, чакаючы, пакуль яе пабудзiць Эдуард
Бурдэ. Нарэшце, ён умеў вышукваць сярод пiсьменнiкаў нашага часу тых, хто быў
гатовы падтрымаць слаўныя традыцыi тэатра паэтычнага. Французскай драматургii
ён даў школу i сцэну.
Я сказаў, што на першы погляд у iм не было нiчога акцёрскага. Гэта праўда.
Тонам, манерай, падборам слоў ён хутчэй нагадваў маладога настаўнiка альбо
лекара. Але такое ўражанне трымалася нядоўга. Некалькi хвiлiн iгры - i вы
пераконвалiся, што перад вамi артыст магутнага дару i шырокага дыяпазону, якi
мог зрабiцца велiчным Аўгустам у "Цынне", пацешным абатам у "Дарма слова не
давай!" альбо трагiкамiчным донам Базiлiо ў "Севiльскiм цырульнiку".
Крысцiян Менетрые iм захапляўся, не прапускаў нiводнай прэм'еры з яго
ўдзелам, але, напэўна, нiколi б не пазнаёмiўся з Ларанам, бо яны абодва
саромелiся, каб не ўмяшалася ў справу рашучая Клер. Клер Менетрые ў дачыненнi
да выдатнага артыста цалкам падзяляла пачуццi мужа i выказала пажаданне, каб
Крысцiян напiсаў п'есу. Яна меркавала, i зусiм слушна, што спрактыкаваны
артыст знойдзе спосаб яго прымусiць, i ўжыла ўсе захады, каб прывабiць Ларана
ў свой дом. Гэта ёй удалося. Бледныя шчокi i ясныя вочы колеру марской вады
надавалi Клер прывабнасцi, а жаночае хараство было той сiлай, якая заўсёды
ўзрушвала Леона Ларана. Зрэшты, пазнаёмiўшыся, мужчыны адразу ж знайшлi
ўдзячную тэму для дыскусiй - "тэатр". У Крысцiяна на гэты конт было мноства
iдэй, i большасць iх супадала з думкамi мастацкага кiраўнiка трупы.
- Вялiкая памылка рэалiстаў, - сказаў Крысцiян Менетрые, - у тым, што яны
выносяць на сцэну бытавую гутарку... А гэта якраз i не цiкава гледачу ў
тэатры. Не трэба забываць, што драма бярэ свой выток з абрадаў, а таму
працэсii, выхады i хоры займаюць у ёй значнае месца... I нават камедыя...
Гавораць, што Мальер вывучаў мову насiльшчыкаў на мосце Понт-о Шанж. Гэта
магчыма, гэта





Содержание раздела