Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Лёс (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
ЛЁС
- Лёс? - сказаў Бландэль. - Не, я не веру ў лёс... цi, больш дакладна, не
веру ў тым сэнсе, якi надавалi гэтаму слову ў старажытнасцi... Я не веру, што
нейкая варожая сiла, схаваўшыся за ўсыпанай зоркамi заслонай, вышуквае людзей
i рыхтуе iм гiбель... Я не веру, што нейкi пякельны механiзм, сканструяваны
багамi, заўсёды абкружае нас сваiмi хiтрамудрымi i жорсткiмi спружынамi, якiя
мы накручваем i прыводзiм у рух... Не... Наадварот, я веру, што сусвет
абыякавы да ўчынкаў людзей i кожны з нас можа, у пэўнай меры, каваць свой
уласны лёс... Такая вера супакойвае... Аднак...
Ён спынiўся i хвiлiнку падумаў:
- Аднак бывае такi дзiўны збег акалiчнасцей... такiя цудоўныя
супадзеннi... спалучэннi падзей, калi ўсё адно да аднаго, зубец да зубца,
шасцярня да шасцярнi, так дапасавана i з такой няўхiльнасцю прыводзiць да
катастрофы, што спасылка на выпадковасць не кожнага можа задаволiць. О, я
добра ведаю, што з мiльярдаў фактаў, сведкамi якiх мы былi, знойдзецца
некалькi незвычайных... Тым не менш д'ябальская злашчаснасць гэтых здарэнняў
нярэдка можа здзiвiць людзей самых далёкiх ад забабоннасцi.
Слухайце... Аднойчы ў Ню-Ёрку... Але гэта доўгая гiсторыя.
Ён уздыхнуў, адпiў глыток кавы, потым, калi ўсе мы прыцiхлi, пачаў
расказваць:
- Вы, можа, памятаеце, што я жыў у Амерыцы праз некалькi год пасля
сканчэння першай сусветнай вайны. Гэта быў перыяд пратэкцыянiзму, абмежаванняў
i так званага "прасперыцi". Жыццё ў Ню-Ёрку здавалася мне лёгкiм, мiтуслiвым i
даволi-такi нудным. Завялiся ў мяне i сябры, былi сярод iх нават людзi
выдатныя: маладыя прафесары, якiя потым, пры прэзiдэнце Рузвельце, сталi
асобамi магутнымi; маладыя актрысы, што цяпер зiхацяць на Брадвеi, а пачыналi
беднымi прыгажунямi; маладыя журналiсты, якiя здзiўлялi смеласцю сваiх iдэй, а
сёння выйшлi ў людзi i лiчацца кансерватарамi...
Мы арганiзавалi невялiчкi гурток i кожны вечар збiралiся то ў бары на 52-й
вулiцы, куды нас прываблiвалi кухня i адмысловы iталiйскi вермут, то на
кватэры каго-небудзь з нас. Мы пiлi многа. А напiўшыся, пачыналi гульню ў
любоў проста так, без нiякiх пачуццяў, альбо слухалi мурынскi джаз, i не
скажу, што былi шчаслiвыя.
Нейк раз вечарам уся наша кампанiя абедала ў Мiрыям Джэнiнгс, якая жыла па
той бок Iст-Рывера на Лонг Айлендзе ў арыгiнальным доме ружовага колеру. У
нашым гуртку яна адна была багатая i магла прыняць разам усiх... Вы ведаеце
Мiрыям Джэнiнгс па галiвудскiх фiльмах. Вы ёю захапляецеся, i не без падставы.
Гэта - вялiкая актрыса. Але мала хто ведае, што гэта кiназорка была ў свой час
проста жанчынай...
Яна была з тых, каго амерыканцы называюць "школьнымi нявестамi". Дачка
святара, яна выхоўвалася на шчодрую дапамогу ў адным з лепшых каледжаў i
вырасла дзяўчынай прыстойнай i пiкантнай. Скончыўшы школу, яна выйшла замуж за
Джэнiнгса, старога мiльянера, якi да гэтага разоў пяць разводзiўся, i да такой
ступенi быў нудны, што нiяк не мог падабраць сабе жонку без папярэдняга
кантракта на вялiкую суму, але, i пры гэтай умове, больш двух гадоў нi адна з
яго жонак не вытрымлiвала. Учынак Мiрыям быў дзiўны, i не скажу, каб
пахвальны, але яна ўсё як след прадумала i добра сыграла сваю ролю. Разлiк яе
быў такi: цярпець два гады брыдкага, а можа, i агiднага мужа, каб заваяваць
сабе незалежнасць на ўсё астатняе жыццё. Яна развялася з Джэнiнгсам пасля
цiкавага падарожжа ў Iталiю. Гэта было зроблена без шуму, без сваркi, i стары
дзiвак, каб адзначыць разлуку, наладзiў пышны банкет, на якi былi за





Содержание раздела