Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Кiрмаш У Нэйi (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
КIРМАШ У НЭЙI
- Банiвэ быў гадоў на пяць-шэсць старэйшы за мяне, - пачаў Мафра, - але
яго кар'ера была такая блiскучая, такая раптоўная, што я прывык лiчыць яго
хутчэй сваiм апекуном, чым сябрам. Я яму за многае павiнен дзякаваць. Стаўшы
мiнiстрам грамадскiх работ, ён узяў мяне ў сваю канцылярыю, а калi
мiнiстэрства распалася, цудоўна ўладкаваў у прэфектуру.
Вярнуўшыся да ўлады, Банiвэ атрымаў партфель мiнiстра калонiй. Я займаў
тады ў Парыжы нiштаватую пасаду i прасiў яго, каб мяне нiкуды не пераводзiў.
Адносiны памiж нашымi сем'ямi былi найлепшыя, i мы часта разам праводзiлi
адпачынак: то мы ў iх, то яны ў нас. Нэлi Банiвэ мела гадоў пад сорак,
прыгажосцi не страцiла i была iдэальнай жонкай мiнiстра. Муж яе моцна любiў.
Я ўжо гадоў дзесяць, як быў жанаты, i жылi мы з Мадлен, вы гэта ведаеце,
вельмi дружна.
Нейк у пачатку чэрвеня Банiвэ запрасiлi нас паабедаць у адной з
рэстарацыяў Булонскага Лесу. Нас было шэсць, вечар правялi мы весела, i пад
поўнач нiхто не хацеў разыходзiцца. Банiвэ, чалавек дасцiпны i з гумарам,
прапанаваў нам усiм паехаць на кiрмаш у Нэйi. Дарваўшыся да ўлады, ён любiць
прыкiдвацца калiфам Гарунам-аль-Рашыдам, гэтакiм дабрадзеем, i слухаць, як
навокал шэпчуцца: "Гляньце, гляньце, Банiвэ!"
Тры немаладыя пары, што ў дзiцячых гульнях старалiся аднавiць чары
юнацтва, былi даволi сумным вiдовiшчам. Мы выйгралi ў розных латарэях
макароны, шкляныя караблiкi, цукровых звяроў; мужчынская кампанiя збiвала ў
цiры люлькi з круцёлак i яечныя шкарлупiны, што падскаквалi ў вадзяных
фантанчыках. Потым мы дабралiся да адмысловай чыгункi, якая пасля аднаго-двух
кругоў на вольным паветры хавалася ў штучным тунелi. Нэлi Банiвэ прапанавала
праехацца ў цягнiку. Мадлен гэта забава не надта падабалася, дый сядзеннi
здалiся бруднымi, але яна не хацела псаваць святочнага настрою, i мы купiлi
квiткi. У мiтуснi пры пасадцы наша група раскалолася, i я апынуўся ў адным
купэ з Нэлi Банiвэ. Нас было двое, i нiкога больш.
Цягнiк-малютка шпарка мчаўся па крывой, i павароты былi разлiчаны так, каб
пасажыры навальвалiся адзiн на аднаго.
Мадам Банiвэ пры першым штуршку ледзь не трапiла ў мае абдымкi. У гэты
момант цягнiк уляцеў у тунель, адразу стала цёмна, i я дзiву даюся, як гэта
магло здарыцца за некалькi секунд. Наша цела не заўсёды падпарадкоўваецца
розуму. Я ўвесь час адчуваў Нэлi ў сябе на каленях i лашчыў яе, як
дваццацiгадовы салдат лашчыць дзяўчыну, якую ён прывёў з сабой на кiрмаш. Я
шукаў яе губы, нiчога не ўсведамляючы, яна не супрацiўлялася, i, калi нарэшце
пацалаваў яе, мы выехалi са змроку ў святло. Рэзка, як па камандзе, мы абое
адсунулiся i, вытрашчыўшы вочы, аслупянелыя, пазiралi адно на аднаго.
Помнiцца, я тады сiлiўся разгадаць, што напiсана ў яе на твары. Нэлi
Банiвэ прывяла ў парадак валасы, спакойна глянула на мяне i не сказала нi
слова. Збянтэжанасць хутка развеялася. Цягнiк ужо спыняўся каля платформы, i
праз хвiлiну мы далучылiся да Банiвэ, Мадлен i двух другiх нашых
спадарожнiкаў.
- Гэты кiрмашовы атракцыён не для нашага ўзросту, - з нудотай заўважыў
Банiвэ, - цi не пара дадому?
Мадлен падтрымала яго, мы накiравалiся ў Порт-Мэйё, а ўжо адтуль хто куды.
Цалуючы Нэлi руку на развiтанне, я прабаваў зiрнуць ёй у вочы. Яна весела
размаўляла з Мадлен i адышла, так мне нiчога i не намякнуўшы.
Заснуць я не мог. Гэта нечаканая прыгода парушыла роўную плынь майго
жыцця. Я наогул не быў бабнiкам, а тым больш пасля таго, як ажанiўся. Я любiў
Мадлен ад усяго сэрца, i наша





Содержание раздела