Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Карычневая Магiя (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
КАРЫЧНЕВАЯ МАГIЯ
У канцы мiнулага стагоддзя, - сказаў доктар Пцiклеман, - увайшло ў звычай
у горадзе Пон-дэ-Лёр хадзiць вечарамi ў сад мэрыi на канцэрты мунiцыпальнай
фiлармонii. I цяпер фiлармонiя выступае, як калiсьцi, заўсёды ў нядзелю, але ў
садзе пуста. У прамыслоўцаў, камерсантаў i служачых, амаль у кожнага ёсць свая
аўтамашына, вялiкая цi малая, i летнiя вечары яны праводзяць у вёсцы. Што да
рабочых, то, у большасцi, кожны з iх мае свой радыёпрыёмнiк i, не выходзячы з
дому, можа слухаць канцэрты з Парыжа альбо з Лазаны. Толькi некаторыя
старажылы засталiся вернымi даўняй традыцыi, якая iм нагадвае аб мiнулых
радасцях.
Колькi хлопцаў i маладых дзяўчат, гадоў сорак назад, адгулялi свае
заручыны ў гэтым садзе ў алеях пад каштанамi! А тым часам iхнiя бацькi,
патураючы маладым, павольна крочылi метраў за трыццаць, i медныя трубы
мунiцыпальнага аркестра парушалi цiшыню вечара гучным выкананнем папуры з
"Гугенотаў", "Блакiтнага Дуная" i "Латарынгскага марша". Раз у тыдзень гэта
"Алея ўздыхаў" (будзем яе так называць) у сентыментальным жыццi Пон-дэ-Лёра
рабiлася тым жа, што ў Парыжы "Сцежка дабрадзеяў".
Лiхтароў было мала. Прыцемкi абуджалi адвагу ў баязлiвых. Пах язмiну
шырока разлiваўся ў паветры. I як было цiкава, сустракаючы пары закаханых,
кожны раз по-новаму назiраць iх сваркi, iх зблiжэнне, i, нарэшце, гатоўнасць
стаць мужам i жонкай.
Магчыма, самыя старыя жыхары Пон-дэ-Лёра яшчэ памятаюць чэрвеньскi вечар
1890 года, калi яны ўбачылi, як у садзе мэрыi нечакана з'явiўся палкоўнiк
Дзюрук са сваёй жонкай i дачкой у суправаджэннi статнага мулата.
Выйшаўшы ў адстаўку, палкоўнiк Дзюрук прыняў кiраўнiцтва справамi
Прамысловага клуба, што вельмi ўзрадавала яго членаў, бо папярэднi кiраўнiк
быў толькi капiтанам. Трэба вам сказаць, што Пон-дэ-Лёр ганарыўся сваiм
клубам, заснаваным пры Луi-Фiлiпе групай прамыслоўцаў - аматараў лiтаратуры i
мастацтва. Там выступалi лектары з Парыжа, можна было паслухаць Брунецьера,
Гастона Пары, там наладжвалi канцэрты, балi i азартныя гульнi ў карты. Аднаго
разу два сталыя яго члены нават ледзь не пабiлiся на дуэлi, i прапанаваная
палкоўнiкам працэдура паядынка была ўзорам кампетэнтнасцi i рамантыкi.
Пасля некалькiх месяцаў назiрання самыя незгаворлiвыя дамы Пон-дэ-Лёра
ўзялi пад сваю апеку мадмуазэль Дзюрук, i незвычайная прыгажосць маладзенькай
дзяўчыны збiла з тропу не аднаго юнака. Тады казалi, што Бланш Дзюрук, каб
толькi захацела, магла б выйсцi замуж за аднаго з самых багатых тамашнiх
суконшчыкаў, а трэба ведаць вузкую каставую сiстэму, якая ў дзевятнаццатым
стагоддзi пусцiла карэнне ў гэтай мясцовасцi, каб зразумець некаторы сацыяльны
зрух, аб якiм сведчылi падобныя чуткi. Аднак час iшоў, а грашовыя тузы не
спяшалiся. У 1890 годзе Бланш Дзюрук споўнiлася дваццаць шэсць гадоў, i, хоць
яна была па-ранейшаму красуняй, спрактыкаваным дамам яе будучыня не здавалася
ўжо такой блiскучай.
Дарэмна ў гэты вечар пондэлёрскiя сем'i, шпацыруючы туды i сюды па "Алеi
ўздыхаў", прабавалi падступiцца да Дзюрукаў i iх спадарожнiка. Бланш iшла
поруч з мулатам, крыху апярэдзiўшы бацькоў. Палкоўнiк у пiнжаку з тонкай
шэрсцi, з ордэнскай стужкай у пятлiцы, паважна падымаў саламяны капялюш,
сустракаючы тутэйшага пана, i на прывiтанне "Добры вечар, паважаны палкоўнiк"
адказваў, не спыняючыся: "Добры вечар, пан Герпэн... Добры вечар, пан
Пельто..." Найбольш здагадлiвыя казалi, што палкоўнiк Дзюрук, калi служыў у
Афрыцы, напэўна, меў туземцаў пад сваёй камандай. Та





Содержание раздела