Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Кар'ера (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
Кар'ера
Пераклад: Юрка Гаўрук
У майстэрнi жывапiсца Бельтара кожную трэцюю суботу збiралiся: дэпутат
Ламбер-Леклерк (цяпер ужо намеснiк мiнiстра фiнансаў), раманiст Сiўрак i
Фабер, аўтар п'есы "Кароль Калiбан", з поспехам пастаўленай у тэатры Жымназ.
Аднойчы вечарам Бельтара пазнаёмiў сяброў з маладым правiнцыялам, сваiм
дваюрадным братам, якому вельмi хацелася стаць лiтаратарам.
- Гэты хлопец, - сказаў ён iм, - напiсаў раман, па-мойму не горшы, чым у
iншых. Прашу цябе, Сiўрак, прачытай, калi ласка. Мой брат нiкога не ведае ў
Парыжы, ён iнжынер i жыве ў Баё.
- Шчаслiвы чалавек! - прамовiў Фабер. - Вы напiсалi кнiгу, вы жывяце ў
правiнцыi i вы нiкога не ведаеце? Лiчыце, што вам пашанцавала, пане мой.
Пачнуць спрачацца, хто першы выявiў скрыты талент, - i, калi вы зможаце ўдала
стварыць вакол сябе легенду, праз год вы станеце больш славутым, чым сам
Сiўрак, наш друг. Адно я вам, галубчык, параю: не высоўвайцеся... Баё! Гэта
так добра - Баё... I зусiм не таму, што ў вас няма асабiстага абаяння, пане
мой, а проста - чалавечая прырода церпiць генiяў толькi на адлегласцi.
- Прыкiньцеся хворым, - аўтарытэтна параiў Ламбер-Леклерк. - На хваробе
многiя зрабiлi блiскучую кар'еру.
- I чым бы ты нi займаўся, - дадаў Бельтара, - не кiдай сваёй
спецыяльнасцi. Спецыяльнасць - найлепшы назiральны пункт для творчасцi. Калi
ты замкнешся ў сценах кабiнета, ты будзеш пiсаць кнiгi на прафесiйным узроўнi,
складзеныя як мае быць i нудныя да немагчымасцi.
- Дурань! - пачуўся рэзкi голас Сiўрака. - "Спецыяльнасць - найлепшы
назiральны пункт..." Як можаш ты, разумны чалавек, паўтараць падобныя штампы?
Калi пiсьменнiк не знаходзiць матэрыялу ў сабе, нiякi "пункт" яму не паможа.
Хiба Пруст выходзiў з дому? А Талстой выязджаў з Яснай Паляны? Калi ў яго
пыталiся, хто такая Наташа, ён адказваў: "Наташа - гэта я". А Флабер...
- Выбачай, - не згадзiўся Бельтара. - Талстога акружала вялiзная сям'я, i
ў гэтым адна з крынiц яго сiлы. Пруст наведваў рэстаран "Рыц", меў шмат
сяброў, у якiх заўсёды мог пачарпнуць патрэбную iнфармацыю. Што датычыцца
Флабера...
- Нiхто не спрачаецца, - перабiў Сiўрак, - але ўявi сабе Пруста без
велiкасвецкiх тэм... У яго б знайшлося, што сказаць... Ён аднолькава цiкава
гаворыць i пра сваю хваробу, i пра сваю спальню, i пра сваю старую служанку.
Мiж iншым, я магу прывесцi прыклад, якi цябе цалкам пераканае, што нават
самага дасцiпнага розуму, пастаўленага ў найлепшыя ўмовы для назiрання, мала,
каб стварыць мастацкую рэч. Наш друг Шалон... У каго было больш часу i
магчымасцей назiраць за рознымi пластамi грамадства? Шалон бачыў, i вельмi
блiзка, пiсьменнiкаў, мастакоў, камерсантаў, акцёраў, палiтычных дзеячаў,
дыпламатаў, быў сведкам самых патаемных сцэн чалавечай камедыi. А якiя вынiкi?
На жаль, мы гэта ведаем!
- Шалон! - умяшаўся Ламбер-Леклерк. - А што з iм здарылася? Хiба ў каго з
вас ёсць весткi пра Шалона?
- Мы заходзiм у адну i тую ж кнiгарню, - растлумачыў Сiўрак, - i я там
зрэдку яго сустракаю, але ён робiць выгляд, што мяне не бачыць.
Малады правiнцыял нахiлiўся да гаспадара i цiха запытаў, хто такi Шалон.
- Сiўрак, - папрасiў Бельтара, - раскажы гэтаму хлопцу пра кар'еру Шалона.
Для юнакоў прыклад павучальны.
* * *
Сiўрак выпрастаўся, сеў на край канапы i загаварыў. Голас у яго быў
скрыпучы, кожны склад ён нiбы адкусваў зубамi. Апавяданне ён пачаў так:
- Не ведаю, малады чалавек, цi чулi вы пра клас рыторыкi ў лiцэi Генрыха
Чацвёртага, выпуск 1893 года. Гэты лiцэй, што





Содержание раздела