Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Гатэль 'танатос Палац' (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
Гатэль "Танатос* Палац"
* Танатос - бог смерцi ў старажытных грэкаў.
Пераклад: Юрка Гаўрук
- Як акцыi "Стыл"? - запытаў Жан Манье.
- Пяцьдзесят дзевяць з чвэрткай, - адказала адна з дваццацi машынiстак.
У стракатаннi пiшучых машынак было нешта ад джазавага рытму. За акном
вырысоўвалiся гiганцкiя будынкi Манхэтэна. Хрыпелi тэлефоны, i папяровыя
стужкi, раскручваючыся з неймавернай хуткасцю, напаўнялi кантору злавесным
дажджом серпантыну, спярэшчанага лiтарамi i лiчбамi.
- Ну як "Стыл"? - iзноў запытаў Жан Манье.
- Пяцьдзесят дзевяць, - адказала Гертруда Оўэн.
На хвiлiну яна перастала друкаваць i глянула на маладога француза. Ён
сядзеў нерухома ў крэсле, абхапiўшы галаву рукамi, сам не свой.
"Яшчэ аднаму не пашанцавала, - падумала яна. - Тым горш для яго... I тым
горш для Фанi..."
Бо Жан Манье, прадстаўнiк ню-ёркскай канторы банка Хольмана, гады два
назад ажанiўся са сваёй сакратаркай, амерыканкай.
- А "Кэнiкот"? - iзноў запытаў Жан Манье.
- Дваццаць восем, - адказала Гертруда Оўэн.
За дзвярамi пачуўся гучны голас. Увайшоў Гары Купер. Жан Манье падняўся.
- Справы - дрэнь! - паведамiў Гары Купер. - Курс акцый упаў на дваццаць
працэнтаў. I знаходзяцца ж дурнi, якiя не вераць, сцвярджаюць, што гэта не
крызiс!
- Гэта крызiс! - прашаптаў Жан Манье i выйшаў.
- Пагарэў, небарака! - сказаў Гары Купер.
- Так, - згадзiлася Гертруда Оўэн. - Абанкруцiўся. Мне пра гэта гаварыла
Фанi. Яна сёння ж кiне яго.
- Нiчога не зробiш, - прабурчаў Гары Купер. - Крызiс.
* * *
Прыгожыя бронзавыя дзверы лiфта бясшумна зачынiлiся.
- Унiз! - загадаў Жан Манье.
- Ну як "Стыл"?-пацiкавiўся хлопчык-лiфцёр.
- Пяцьдзесят дзевяць, - адказаў Манье.
Ён купляў гэтыя акцыi па сто дванаццаць даляраў. Пяцьдзесят тры даляры
страты на кожнай. I з другiмi яго акцыямi не лепш. Ён уклаў у iх усю сваю
невялiкую маёмасць, набытую ў Арызоне. У Фанi ж нiколi не было i цэнта. Так,
гэта канец... Апынуўшыся на вулiцы, ён шпарка пайшоў да метро, прабуючы ўявiць
сабе будучыню. Пачынаць усё спачатку? Гэта магчыма, калi б Фанi праявiла
цярпенне i мужнасць. Ён успомнiў, як ён змагаўся, як пасвiў жывёлу ў стэпах
Арызоны i даволi скора разбагацеў. Зрэшты, яму ўсяго толькi трыццаць год. Але
ён ведаў, што ў Фанi лiтасцi няма.
Так яно i здарылася.
Калi назаўтра ранiцай Жан Манье прачнуўся ў поўнай адзiноце, ён адчуў, што
сiлы яго пакiдаюць. Хоць Фанi была i бяздушная жанчына, але ён яе любiў.
Негрыцянка прынесла яму снеданне - рэдзенькую кашу ў талерачцы, лустачку дынi,
i папрасiла грошай.
- Дзе гаспадыня, мiстэр?
- Паехала.
Ён даў ёй пятнаццаць даляраў i падлiчыў, што ж у яго засталося. Даляраў
шэсцьсот, нават меней. Можна пражыць месяцы два, нават тры... А потым? Ён
паглядзеў у акно. Апошнiм часам, амаль кожны дзень, у газетах пiсалася пра
самагубствы. Банкiры, служачыя, бiржавыя спекулянты, пацярпеўшы крах, выбiралi
смерць як адзiны ратунак. Скiнуцца з дваццатага паверха? Колькi секунд? Тры?
Чатыры? Кроў на асфальце i раструшчанае цела... А калi не памрэш адразу? I ён
уявiў сабе страшэнныя пакуты, паламаныя косцi, садранае мяса... Уздыхнуўшы, ён
узяў пад паху газету i пайшоў у рэстаран. I вельмi здзiвiўся, што з апетытам
з'еў блiнцы, палiтыя кляновым сiропам.
* * *
- "Гатэль "Танатос Палац", Нью-Мексiка..." Дзiўны адрас... Хто мне можа
адтуль пiсаць?
Было i яшчэ адно пiсьмо, ад Гары Купера. Ён прачытаў яго першым. Шэф
пытаўся, чаму ён не з'явiўся ў кантору. Ён павiнен вярнуць у касу восемсот
дзевяноста тры даляры (893)... I





Содержание раздела