Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Добры Вечар, Дарагая (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
ДОБРЫ ВЕЧАР, ДАРАГАЯ
- Ты куды, Антуан? - запытала мужа Франсуаза Кеснэ.
- Пайду на пошту. Здам заказное i выведу пагуляць Маўглi... Дождж
перастаў. Хмары над Ментонай распаўзлiся. Бярэцца на пагоду.
- Доўга не баўся. Я запрасiла на абед Сабiну Ламбер-Леклерк з мужам... Ну
так, я прачытала ў "Эклерэры", што яны прыехалi ў Нiццу на некалькi дзён. Вось
я i напiсала Сабiне...
- Ах, Франсуаза! Навошта?.. Палiтыка, якую праводзiць яе муж, мне агiдная,
i сама Сабiна...
- Не бурчы, Антуан... Ты ж не скажаш, што Сабiна табе не падабаецца!.. Да
таго як мы пажанiлiся, яе лiчылi тваёй нявестай...
- Вось iменна... I яна мне нiколi не даруе, што я аддаў перавагу табе. А
потым я гадоў пятнаццаць яе не бачыў; цяпер яна, мабыць, дзябёлая матрона...
- I зусiм яна не матрона, - адказала Франсуаза. - Сабiна толькi на тры
гады старэй за мяне. I ва ўсякiм разе шкадаваць позна ўжо... Сабiна i яе муж
будуць тут а восьмай гадзiне.
- Ты хоць бы параiлася са мной... Чаму ты так зрабiла?.. Ты ж ведаеш, што
мне гэта непрыемна.
- Шчаслiвай прагулкi! - весела пажадала яна i выскачыла з пакоя.
Гэта сутычка з жонкай сапсавала Антуану настрой. Яе звычайны манеўр -
ухiляцца ад спрэчак. Iдучы па дарожцы над морам сярод пахiлых вуглаватых
сосен, ён разважаў:
- Разбэсцiлася Франсуаза... Проста нельга цярпець... I добра ж ведае, што
я не жадаю сустракацца з гэтай парай. Пра свой намер мне нi слова... Усё
часцей i часцей яна ўжывае тактыку гатовага факта... I навошта было запрашаць
Сабiну Ламбер-Леклерк? Вiдаць, ёй нудна са мной i дзецьмi... Але каму
захацелася пасялiцца тут, у гэтай глушы? Хто мяне прымусiў пакiнуць
Пон-дэ-Лёр, свае справы, сваiх блiзкiх i ў маладыя гады супроць сваёй волi
зашыцца ў гэтым кутку?..
Калi ён пачынаў успамiнаць асабiстыя крыўды, iм канца не было. Аднак
Антуан моцна любiў сваю жонку; ён быў перапоўнены пачуццямi i любiў яе, я
сказаў бы, эстэтычна. Мог цэлы вечар нястомна любавацца яе зграбным носам, яе
светлымi вясёлымi вачамi, тонкiмi рысамi твару. Але як яна часам умела яго
даводзiць! Выбраць мэблю, плацце, кветкi, - на гэта Франсуаза была мастак. Што
датычыцца людзей, тут у яе не хапала такту. Антуану было вельмi балюча, калi
яна зневажала каго-небудзь з яго сяброў. Ён адчуваў i сваю адказнасць i сваё
бяссiлле. Потым доўга асыпаў яе папрокамi, яна моршчылася, але не звяртала
асаблiвай увагi, ведаючы, што вечарам каханне возьме верх i ёй будзе ўсё
даравана. Потым ён прызнаў яе такой, як яна ёсць. А гадоў праз дзесяць пасля
жанiцьбы пераканаўся, што яна ўжо не зменiцца.
- Маўглi, сюды!..
Ён зайшоў на пошту. Па дарозе назад яго думкi аб Франсуазе сталi яшчэ
болей змрочнымi. Хоць бы яна была верная. У гэтым ён не сумняваўся, аднак яе
какецтва i нават неасцярожнасць надта ўжо кiдалiся ў вочы. А цi быў бы ён
шчаслiвейшы з Сабiнай Ламбер-Леклерк? Ён уявiў сабе сад у Пон-дэ-Лёры, дзе
яго, маладога хлопца, прымала Сабiна. Увесь горад сцвярджаў, што яны жанiх i
нявеста, i самi яны, нiчога аб гэтым не гаварыўшы, былi ўпэўнены, што
пажэняцца.
"У Сабiны быў агнявы тэмперамент", - падумаў ён, успомнiўшы, як некалi на
танцах яна тулiлася да яго.
Яна была першай дзяўчынай, з якой ён трымаўся смела, мабыць, таму, што
адчуваў узаемнасць. Яна была жаданай i любай. Потым з'явiлася Франсуаза, i
тады ўсе iншыя дзяўчаты перасталi для яго iснаваць... Цяпер ён прывязаны да
Франсуазы. Дзесяць гадоў сямейнага жыцця. Трое дзяцей. Канец мелодыям вясны.
Сустрэўшы яе ў гасцiнай, прыгожую, свежую, у муслiнав





Содержание раздела