Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Часовы Прыпынак (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
ЧАСОВЫ ПРЫПЫНАК
- Самае дзiўнаё здарэнне ў маiм жыццi? - запытала яна. - Вы паставiлi мяне
ў тупiк. У маiм жыццi было шмат усякiх здарэнняў i прыгод.
- I, мабыць, яшчэ будуць.
- О не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамi... Iначай кажучы, мне
патрэбен спакой... Мяне цалкам задавальняе, калi я вечарам застаюся адна i
магу перачытаць даўнейшыя лiсты альбо паслухаць пласцiнку.
- Быць не можа, каб ад вас адвярнулiся кавалеры... Ваш твар захаваў усю
сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту i, магчыма, перажытых пакут нават
надаюць яму нешта ўзвышанае... Гэта чаруе, прываблiвае...
- Ласкавае слова прыемна чуць... Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннiкi. Але
бяда ў тым, што я iм не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль
дабiваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць... альбо рэўнасць. I я сабе
кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю, развязка якой мне зараней
вядома?.. У маладосцi - iншая справа. Кожны раз мне здавалася, што я знайшла
чалавека цудоўнага, якi мяне вырве з няпэўнасцi. Я iмкнулася да яго з чыстым
сэрцам. Ды вось, усяго пяць гадоў назад, калi я пазнаёмiлася з Рэно, маiм
мужам, у мяне было ўражанне быццам новы свет мне адкрыўся. Ён быў дужы, нават
звераваты. Ён развеяў усе мае падазрэннi, смяяўся з маiх страхаў, з маёй
пераборлiвасцi. Я ўбачыла ў iм збавiцеля. I зусiм ён не быў iдэальны -
культуры мала, грубасцi многа - але ён мне прынёс тое, чаго я нiколi не мела:
цвёрдую глебу... Выратавальны круг... Ва ўсякiм разе, тады я так думала.
- А цяпер так не думаеце?
- Не пытайцеся, самi ведаеце. У Рэно былi страшэнныя няўдачы. Я павiнна
была яго падбадзёрваць, супакойваць, падтрымлiваць. Абараняла абаронцу...
Людзi сапраўды моцныя - вялiкая рэдкасць.
- А вам даводзiлася сустракаць такога?
- Аднойчы даводзiлася. I не вельмi даўно, у абставiнах выключных... Ах,
так!.. Вы ж просiце, каб я вам расказала самую дзiўную гiсторыю з майго
жыцця... Тады слухайце!
- Калi ласка, калi ласка.
- Божа мой! Вось яшчэ мне клопат! Капайся, разварушвай успамiны... I потым
гэта даволi доўга, а вы заўсёды спяшаецеся. Ёсць у вас час цi вы проста так?..
- Ёсць, ёсць. Я вас слухаю.
- Ну што ж, паспрабую... Скiнем дваццаць гадоў. Была я тады ўдава, i
вельмi маладая... Вы памятаеце майго першага мужа? Я выйшла замуж па волi
бацькоў за чалавека значна за мяне старэйшага, да якога я адчувала
прыхiльнасць, ну так, прыхiльнасць, як дачка да бацькi. Я любiла яго, мабыць,
ад вялiкай удзячнасцi, але радасцi асаблiвай не мела. Праз тры гады ён памёр,
пакiнуўшы мне немалы дастатак, так што раптам, пасля апекi раднi i пасля
мужавай апекi, я вырвалася на прастор, стала гаспадыняй сваiх учынкаў i свайго
лёсу. Без пахвальбы магу сказаць, была я тады нiшто сабе, даволi прыгожая.
- Я сказаў бы: вельмi прыгожая.
- Дапусцiм, калi вам так хочацца... Але як бы там нi было, кавалеры
круцiлiся каля мяне роем. Маiм абраннiкам стаў малады амерыканец Джэк Паркер.
Некаторыя з французаў, яго сапернiкi, падабалiся мне больш. Яны падзялялi мае
густы, умелi дагаджаць, гаварыць камплiменты. Джэк чытаў мала, у музыцы не
разбiраўся, прызнаваў толькi джаз i блюзы, а ў жывапiсе трымаўся за моду, як
дзiця за няньку. У каханнi прызнавацца не ўмеў, хоць ты яго за язык цягнi.
Заляцаўся ён прымiтыўна: возьме мяне за рукi ў кiно, у тэатры альбо вечарам у
парку пры святле месяца i скажа: "Сiмпатычная вы..."
Чалавек як быццам нудны. Аднак я ахвотна бавiла з iм час. Ён мне здаваўся
надзейным, шчырым. Было тое самае адчуванне бясп





Содержание раздела