Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Бiяграфiя (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
Бiяграфiя
Пераклад: Юрка Гаўрук
Вялiзная сталовая была слаба асветлена завешанымi лямпамi. У гэтым годзе ў
Лондане ўсталяваўся звычай абедаць у паўзмроку. Эрвэ Марсена, адшукаўшы сваё
месца, убачыў, што ён сядзiць каля вельмi старой жанчыны, убранай у жэмчуг,
лэдзi Хемптан. Ён не выявiў нездавальнення. Пажылыя жанчыны бываюць
паблажлiвыя i часам расказваюць цiкавыя гiсторыi. Ну, а гэта, калi меркаваць
па яе косым насмешлiвым позiрку, не была пазбаўлена жвавасцi i гумару.
- На якой мове вы жадаецце размаўляць, пан Марсена?.. Па-французску цi
па-ангельску?
- Калi вам усё роўна, лэдзi Хемптан, мне лепш па-французску.
- А пiшаце вы больш на ангельскiя тэмы. Я чытала вашу кнiгу пра Джозэфа
Чэмберлена. Вельмi мяне забавiла, бо ўсiх гэтых людзей я ведала... А цяпер што
вы мяркуеце рабiць?
Малады француз уздыхнуў:
- Мне б хацелася намаляваць вобраз Байрана, але аб iм ужо столькi
напiсана. З навiнкамi я азнаёмiўся грунтоўна. Захавалiся пiсьмы Мэры Шэлi,
паперы графiнi Гвiчыёлi, але ўсё гэта апублiкавана. Мне б што-небудзь свежае,
невыдадзенае, а толькi дзе яго знойдзеш.
Старая дама ўсмiхнулася:
- А калi я вам знайду нешта свежае, прыгоду Байрана абсалютна невядомую?..
Эрвэ Марсена мiжвольна зрабiў рэзкi рух, як паляўнiчы, што раптам угледзеў
у кустах аленя альбо дзiка, цi як бiржавы спекулянт, нарваўшыся на акцыi, цана
якiх павiнна падскочыць.
- Прыгода Байрана абсалютна невядомая? Гэта была б сенсацыя, лэдзi
Хемптан, пасля ўсiх пошукаў.
- Ну, можа, я перабольшыла, сказаўшы "абсалютна невядомая"... Iмя ўжо
называлi. Я маю на ўвазе лэдзi Спенсэр-Свiфт.
Эрвэ скрывiўся:
- А! Тая самая... Ведаю... Але ж пра яе сувязь з Байранам нiчога пэўнага,
нiчога дакладнага.
- Дарагi пан Марсена, а вам часта трапляе ў рукi што-небудзь пэўнае ў
такiх справах?
- Вельмi часта, лэдзi Хемптан. У большасцi выпадкаў ёсць пiсьмы, ёсць
сведчаннi. Безумоўна, пiсьмы могуць ашукваць, а сведчаннi выклiкаць
падазрэнне, iх трэба разглядаць крытычна.
Лэдзi Хемптан, павярнуўшыся да свайго суседа, навяла на яго старамодны
ларнет.
- А што вы скажаце, калi я прынясу вам дзённiк лэдзi Спенсэр-Свiфт (яе iмя
Пандора) таго часу, калi яна сустракалася з Байранам? I ў дадатак яго пiсьмы
да яе.
Малады француз аж пачырванеў ад радасцi.
- Я скажу, як iндусы: лэдзi Хемптан, вы мой бацька i мая мацi. Вы
закладаеце падмурак пад маю кнiгу... Няўжо ў вас сапраўды ёсць гэтыя
дакументы? Прабачце за такое пытанне?.. Гэта так дзiўна, так нечакана!..
- Не, - адказала яна. - Я ведаю, што такiя дакументы захавалiся, але ў
мяне iх няма... Яны належаць цяперашняй лэдзi Спенсэр-Свiфт, Вiкторыi, маёй
сяброўцы; мы вучылiся разам у пансiёне. Яна iх нiкому дагэтуль не паказвала.
- Тады чаму яна даверыць iх мне?
- Таму што я яе папрашу... Вы яшчэ слаба ведаеце наш край, пан Марсена. Ён
повен таямнiц i непрадбачанага. На гарышчах i ў падвалах нашых сельскiх замкаў
схавана нямала скарбаў. Гаспадарам яны не ў галаве. I трэба дайсцi да галечы,
прадаць дом цi пусцiць маёмасць з малатка, каб гэтыя архiвы з'явiлiся на свет.
Спатрэбiўся здагадлiвы i ўчэпiсты амерыканец, каб славутыя паперы Босуэла
вылезлi з кракетнай скрынкi, дзе яны пакрывалiся пылам.
- Вы думаеце, што здагадлiвы i ўчэпiсты француз можа мець гэтакi ж поспех
без дзесяткаў тысяч даляраў, якiя той заплацiў за паперы Босуэла?
- Вiкторыя Спенсэр-Свiфт не цiкавiцца далярамi. Ёй, як i мне, больш за
восемдзесят. Ёй хапае i сваiх прыбыткаў. Не, адзiнае, што яе можа прымусiць,
гэта - прыхi





Содержание раздела