Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Бедная Мама (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
БЕДНАЯ МАМА
Бертран Шмiт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Iзабэла, стоячы побач, з
цiкавасцю назiрала, як мяняўся яго твар: рабiўся то хмурным, то радасным, у
залежнасцi ад таго, што ён у лiстах вычытваў.
- Ага! - прамовiў ён. - Лiст з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмi рэдка...
Ён адшукаў подпiс:
- Жэрмэна Герэн?.. Ну так! Яна... Мацi Дэнiзы Гальман... Чаго ж яна ад
мяне хоча?
Мадам Герэн паведамляла аб смерцi сваёй мацi, баранесы Дакенвiль, Руан,
вулiца Дамiет, на васьмiдзесятым годзе жыцця: "Мне хацелася самой паведамiць
вам гэту сумную навiну, вам, сябру маёй дарослай дачушкi, якi некалi ведаў i
маю бедную маму. Я ўзгадваю той час, калi Дэнiза вадзiла вас на вулiцу Дамiет,
i маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце.
Дэнiза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... Не збiраюся казаць камплiментаў, а
толькi спашлюся на тое, як высока цанiла вас мая бедная мама i не рабiла з
гэтага сакрэту... Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я
кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але
мела светлы розум i магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго
болю, каб не падтрымка майго вернага Жоржа i не любоў маiх мiлых дзетак...
Калi выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыi i вас не палохае балбатня
пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калi ласка, i я вам пакажу некаторыя
сувенiры, пакiнутыя маёй беднай мамай..."
- Вы яе ведалi, гэтую баранесу Дакенвiль? - запытала Iзабэла.
- Бадай-што не... Помню, нейк раз цi два ў Руане заходзiў туды з Дэнiзай.
Непрытульны, страшэнна запушчаны дом...
- Тады чаму яе дачка вам пiша, i ў такiм сентыментальным тоне?
- Каб ёй паспачувалi. Яна адна з тых iстот, што нават няшчасце
выкарыстоўваюць для самарэкламы... I тым больш камiчна, што пры жыццi яна гэту
"бедную маму" адно што не бiла, так люта з ёю абыходзiлася.
- Чаму люта?
- Дакенвiлi разарылiся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы
выходзiла замуж, было шмат грошай... Яна падкiдвала сёе-тое сваёй мацi, але
скупа, толькi на пражыццё, i за гэтую сваю падачку крыўдзiла яе i зневажала,
як хацела... Жахлiвая рэч!..
Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:
- I не толькi зневажала, а нахабна выкарыстоўвала ў сваiх iнтарэсах.
- Як гэта?
- Даўняя гiсторыя... Першы раз мадам Герэн выйшла замуж за нейкага беднага
хлопца, па прозвiшчу Герпэн, бацьку Дэнiзы... Яна яго абдурвала спачатку з
афiцэрам, потым з Герэнам, тады халасцяком... А каб спатканнi не кiдалiся ў
вочы, трэба было напусцiць туману... Бедная мама, выдрэсiраваная як мае быць,
прыкрывала грахi сваёй дачушкi i, я амаль упэўнены, наладжвала любоўныя гульнi
ў сваiм доме. Карацей кажучы, стала зводнiцай.
- Жанчынам падабаецца зводзiць, разводзiць, - летуценна прамовiла Iзабэла.
- Не адна яна.
- Але ў баранесы Дакенвiль такое патуранне было ў характары. Яшчэ ў
маладосцi яе празвалi "Падатлiвыя ножкi"... Мой дзед, чалавек строгiх звычаяў,
пляваўся, гаворачы аб ёй. Ну, гэта ўжо занадта. Проста яна была дурная, як
бот.
- Але ж, Бертран, трэба напiсаць нейкае слова спачування.
- Вы думаеце? I што мне сказаць?.. Мне гэтая смерць, як пазалеташнi
снег...
- Ну так, я разумею, але ж нельга адступаць ад формы.
Бертран уздыхнуў, сеў за стол i ўзяў аркуш паперы:
"Шаноўная панi, - напiсаў ён, - ваш лiст крануў мяне да глыбiнi душы. Як
гэта далiкатна з вашага боку падумаць пра мяне ў вашым бязмежным горы i самой
паведамiць аб гэтай сумнай падзеi! О так, я са смуткам узгадваю мае няч





Содержание раздела