Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Асабняк (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
АСАБНЯК
Два гады назад, калi я цяжка хварэла, кожную ноч снiла аднолькавы сон. Мне
здавалася, што я гуляю ў сельскай мясцовасцi, i перада мной здалёк
вырысоўваўся белы дом, нiзкi i доўгi, а вакол яго маладыя лiпы. Злева ад дома
абсаджаны таполямi луг прыемна парушаў аднастайнасць малюнка, i верхавiны
стромкiх таполяў калыхалiся над лiпамi.
У сне гэты белы дом прыцягваў мяне як магнiт i я наблiжалася да яго. Белы
шлагбаўм перагароджваў дарогу. Потым трэба было iсцi па алеi, якая паступова i
вельмi хораша закруглялася. Абапал алеi зелянелi дрэўцы, а пад iмi безлiч
веснавых кветак: прымулы, барвенак i анемоны, якiя адразу ж вялi, калi я iх
зрывала. У канцы алеi - прагал i там белы дом, перад домам - шырокi газон,
пастрыжаны па-ангельску, амаль голы, усяго што ўсеяны, як макам, дробнымi
фiялкамi.
Дом быў пабудаваны з белага каменю, дах крыты дахоўкаю. Невялiчкi ганак, i
там дзверы са светлага дубу са скульптурнай разьбой на панелях. Мне хацелася
зайсцi ў гэты дом, але нiхто не адклiкаўся. Мяне гэта пужала, трывожыла, я
званiла, я крычала i нарэшце прачыналася.
Такi быў мой сон, i ён паўтараўся некалькi месяцаў запар з такой
дакладнасцю i падабенствам дэталей, што я пачала думаць - цi не бачыла я
калi-небудзь у дзяцiнстве гэты парк i гэты асабняк. Аднак нiчога не магла
ўзгадаць, i жаданне знайсцi гэты дом, паглядзець на яго стала такiм моцным,
што аднаго разу ўлетку, калi я навучылася сама вадзiць малалiтражку, вырашыла
правесцi вакацыi на дарогах Францыi i знайсцi дом, якi бачыла ў сне.
Не буду распавядаць вам аб сваiм падарожжы. Я аб'ездзiла Нармандыю,
Турэнь, Пуату i, вядома, нiчога не знайшла. У кастрычнiку я вярнулася ў Парыж,
i ўсю зiму не выходзiў з маёй галавы белы дом. Гэтай вясной я аднавiла свае
вандраваннi на гэты раз па суседству з Парыжам. Аднойчы, калi я праязджала
нiзiнай каля гарадка Лiль-Адан, у мяне раптам соладка заныла сэрца, я адчула
тое радаснае хваляванне, што ахоплiвае вас, калi пасля доўгай разлукi вы
сустракаецеся з людзьмi цi мясцiнамi вельмi дарагiмi для вас.
Хоць я нiколi i не была тут, аднак, зiрнуўшы направа, адразу пазнала
пейзаж. Вяршынi таполяў падымалiся над лiпавым паркам. I праз кволае лiсцейка
маладых лiп прасвечваў знаёмы мне асабняк. Я была ўпэўнена, што гэта менавiта
ён, той самы дом, якi я снiла. Я ведала, што, метраў цераз сто, шашу перасякае
вузкая дарога. Так яно i было. Я павярнула машыну i праз некалькi хвiлiн
апынулася перад белым шлагбаўмам.
Там пачыналася алея, па якой я так часта хадзiла.
Едучы ў засенi дрэў, я любавалася стракатымi кiлiмамi знаёмых мне кветак -
барвенак, прымулы, анемоны... Выбраўшыся на прагал, я ўбачыла зялёны газон i
ганак з адмысловымi дзвярамi. Я выйшла з машыны, узбегла на ганак i пазванiла.
Больш за ўсё я баялася, што нiхто не адклiкнецца, але амаль у тую ж
хвiлiну выйшаў слуга, заклапочаны стары чалавек у чорным пiнжаку. Убачыўшы
мяне, ён страшэнна здзiвiўся i доўга моўчкi мяне разглядваў.
- Можна мне звярнуцца да вас з просьбай не зусiм звычайнай, - прамовiла я,
крыху разгубiўшыся. - Я не ведаю гаспадароў гэтага дома, але палiчыла б за
шчасце, калi б яны мне дазволiлi пабываць у iх.
- Асабняк здаецца ў наймы, мадам, - адказаў слуга са смуткам. - Мне
даручана паказваць яго наведвальнiкам.
- Здаецца ў наймы? Якая нечаканая ўдача!.. Чаму ж гаспадары самi не жывуць
у такiм прыгожым доме?
- Гаспадары ў iм жылi, мадам. Яны яго пакiнулi, бо ў маёнтку завялася
здань.
- Здань? Ну, гэта мяне анi не турбуе. Вос





Содержание раздела