Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моэм Сомерсет - У Чужой Краiне (На Белорусском Языке)


Сомэрсэт Моэм
У чужой краiне
Пераклад: Вiктар Валынскi
Па натуры я заўзяты вандроўнiк, але падарожнiчаю не дзеля помнiкаў
архiтэктуры, якiя дзе-нiдзе ды наганяюць нуду, не дзеля прыгожага краявiду,
якi мне хутка надакучвае; я вандрую, каб сустракацца з людзьмi. Абмiнаю,
аднак, вялiкiх. Нiколi не прагнуў сустрэчы з прэзiдэнтам цi каралём. Мне
даволi ведаць пiсьменнiка па яго кнiгах, а мастака - па яго карцiнах; але я
прайшоў пешкi каля ста лье, каб убачыць мiсiянера, пра якога расказвалi
незвычайныя гiсторыi, i згадзiўся пражыць два тыднi ў найгоршым атэлi, каб
толькi блiжэй пазнаёмiцца з маркёрам. Думаю, мяне ўжо не здзiвiш нiякай новай
сустрэчай, але ёсць адзiн чалавечы тып, якi заўсёды можа ўразiць сваёй
нетыповасцю. Гэта - ангелька, ужо ў гадах, звычайна адзiнокая, добра
забяспечаная, на якую можна натрапiць у самых нечаканых мясцiнах па ўсiм
свеце. Нiчога дзiўнага, калi вы пачуеце, што жыве яна ў сваёй вiле на пагорку
ў наваколлi невялiкага iталiйскага гарадка, адзiная ангелька ва ўсёй акрузе, i
вы, калi бачыце асабняк дзе-небудзь у Андалузii, ужо амаль што падрыхтаваны
пачуць, што тут многа гадоў жыла ангельская лэдзi. Яшчэ болей здзiвiць, што
адзiны белы жыхар у вялiкiм кiтайскiм горадзе - ангельская жанчына, не
мiсiянер, якая жыве тут невядома чаму; другая прыжылася на выспе недзе ў
Паўднёвых морах, трэцяя збудавала бунгала ў адной з вёсак у цэнтры Явы. Яны
жывуць адны, гэтыя жанчыны, без сяброў, i нават не залiшне ветлiва сустракаюць
вандроўнiка. Хоць i вельмi рэдка бачаць яны земляка, звычайна пройдуць мiма,
напаткаўшы вас па дарозе, быццам не заўважылi. Калi вы, карыстаючыся сваiм
ангельскiм паходжаннем, зробiце вiзiт, яны вас не прымуць; а калi ўсё ж такi
запросяць, нальюць вам традыцыйны кубачак чаю з сярэбранага чайнiка, а на
талерцы з даўнейшага форсестэрскага шкла пададуць цудоўныя шатландскiя
праснакi. Размаўляць яны будуць далiкатна, быццам вас забаўляюць у кентышскiм
доме свяшчэннiка, але, калi вы будзеце адыходзiць, яны не выкажуць нiякага
жадання бачыць вас зноў. Цяжка зразумець, што прымушае iх не падтрымлiваць
анiякiх адносiн з сябрамi i сваякамi i не цiкавiцца тым, што адбываецца на
радзiме. Цi гэта менавiта тая рамантыка, якую яны шукалi, цi свабода?
Але сярод гэтых ангельскiх жанчын, з якiмi мне давялося сустракацца цi
чуць пра iх (як я ўжо казаў, да iх цяжка знайсцi падыход), адна пажылая лэдзi,
што жыла ў Малой Азii, найбольш мне запомнiлася. Пасля доўгага i цяжкага
падарожжа прыбыў я ў невялiкi гарадок, дзе збiраўся падняцца на славутую
вяршыню, i ўладкаваўся ў старым атэлi каля падножжа гары. Я прыехаў позна
ўначы, запiсаў сваё прозвiшча ў кнiзе i падняўся ў пакой. Было даволi холадна,
i я, распранаючыся, пецепваўся, але ў гэты момант нехта пастукаў у дзверы i
ўвайшоў драгаман*.
* Перакладнiк (на Ўсходзе).
- Паклон ад сiньёры Нiкалiнi, - сказаў ён.
На маё дзiва, ён падаў грэлку. Я з удзячнасцю ўзяў яе.
- Хто гэта сiньёра Нiкалiнi? - спытаўся я.
- Гаспадыня гэтага атэля, - растлумачыў ён.
Я перадаў ёй маю падзяку, i ён пайшоў. Нiяк я не чакаў, што ў Малой Азii ў
гэтай богам забытай гасцiнiцы мне пададуць грэлку з цёплай вадой. Мне гэта
было самае прыемнае на свеце (калi б вам не надакучыла да смерцi вайна, я
расказаў бы, як шэсць чалавек, рызыкуючы жыццём, пайшлi па грэлку ў замак у
Фландрыi, якi ў гэты час абстрэльвалi з артылерыi); i ранiцай, каб падзякаваць
ёй асабiста, я спытаўся, цi можна пабачыць сiньёру Нiкалiнi. Чакаючы яе, я
ламаў галаву, адкуль у Iт





Содержание раздела