Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Миллер Уэйд - Гадзiна Памяцi (На Белорусском Языке)


Уэйд Мiлер
ГАДЗIНА ПАМЯЦI
Джэкi ўпершыню з'явiўся ў маiм кабiнеце а трэцяй гадзiне папалуднi ў
чацвер, выклiкаўшы гэтым самым у мяне моцную раздражнёнасць.
Апошнi год я прысвячаў менавiта гэтую гадзiну роздуму, бо якраз у гэты
самы час мая жонка Хэлен загiнула ў аўтамабiльнай катастрофе. Нават
рэгiстратарка не ведала, што гэтыя штодзённыя перыяды былi па сутнасцi
мемарыяльныя, i думала, што я раблю перапынак, каб выпiць кавы i даць крыху
адпачыць галаве.
Ды гэта i не была мана, бо псiхiятр канцэнтруе ў сябе столькi праблем
iншых людзей, што пачынае адчуваць неабходнасць праветрыць галаву. А ўвесь год
пасля смерцi Хэлен я вельмi шмат працаваў - стараючыся, як бы так мовiць,
пахаваць свой смутак у рабоце.
Вось чаму мяне занепакоiла тое, што гэту гадзiну, якая, на маю думку,
належала толькi мне, узурпаваў новы пацыент. Хоць мне не заставалася нiчога
iншага, як шукаць найлепшы выхад з сiтуацыi, я ўсё ж вырашыў зрабiць суровую
вымову рэгiстратарцы за неабачлiвасць пры назначэннi прыёмаў. Але, як
аказалася, мяне настолькi захапiла анамальнасць хворага пацыента, што я нават
не зрабiў заўвагi.
Маiм новым пацыентам быў мужчына маладога ўзросту, якi, мяркуючы па яго
паводзiнах, быццам разумеў, што яго прысутнасць аказалася непажаданай. Ён сеў
насупраць мяне, у вялiкае скураное крэсла, затрымаў позiрк на дыпломах, што
вiселi на сцяне над маёй галавой, i пачаў кплiва чытаць уголас:
- "Да ведама ўсiх прысутных сапраўдным пацвярджаюць, што Джон Кермiт
Конавер закончыў курс навук, прадугледжаны законам..." Ну, вядома, гэта
павiнна прыдаваць вам чароўныя сiлы, доктар Конавер.
- Зусiм не. - Не варта крыўдзiцца: многiя асобы з разладжанай псiхiкай
спачатку займаюць у адносiнах да псiхааналiтыка абарончую пазiцыю. - Дыпломы
проста сведчаць пра тое, што на працягу некалькiх год я праходзiў пэўны курс
навучання. Я ўсяго толькi звычайны чалавек. Як i вы.
- Не, - адразу ж запярэчыў пацыент. Ён быў вельмi ўзрушаны. - Не, мы нi ў
якiм разе не можам быць падобнымi.
Прынамсi, што датычыць знешнасцi, дык ён казаў праўду. Ён з яго спрытам i
атлетызмам, увасабляў абаяльнасць маладосцi, прыгожы выгляд сведчыў аб здароўi
i iмпэце, адразу было вiдаць, што на iм дарагое адзенне, ну, а я... што ж, мне
пяцьдзесят тры, старамодны, цiхi i шэры, як сцены майго кабiнета.
- Што, калi мы пачнём з вашага прозвiшча? - прапанаваў я.
Ён зноў супакоiўся i пачаў паводзiць сябе фанабэрлiва.
- Што, калi Джэкi Н'юман? - адказаў ён з усмешкай.
Я не сумняваўся, што гэта прозвiшча фiктыўнае, i нiчога асаблiва дзiўнага
тут не было.
- Называйце мяне Джэкi. Баюся, што нам давядзецца, яшчэ часта сустракацца.
- Добра, Джэкi. Можа, я здолею дапамагчы вам. Аднак...
- Слухайце, у вас там на сцяне ў рамачцы пазначана, што вы - псiхiятр. Вы
вырашаеце чалавечыя праблемы, цi не так?
- Не зусiм так. Кожны павiнен сам вырашаць свае праблемы. Мой абавязак у
тым, каб дапамагчы вам высветлiць i зразумець, у чым на самай справе ваша
праблема. Потым вы забяспечваеце тэрапiю.
- Цiкавая рэч атрымлiваецца, - фыркнуў Джэкi. - Ганарар вам, а праца
кладзецца на мае плечы.
- Вельмi важна, каб вы адносiлiся да гэтага менавiта так. У вас часта
з'яўляецца пачуццё, што вас падманваюць. - Ён злосна глянуў у мой бок, але
нiчога не сказаў у адказ. - Бачыце, як пабочны назiральнiк, я часта магу
вызначыць, да чаго пацыент занадта эмацыяльна ставiцца, якiя ў яго схiльнасцi.
Тады я магу дапамагчы.
Джэкi апусцiў галаву.
- Вы не зможаце мне дапамагчы, - прамармытаў ён. - Н





Содержание раздела