Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Мериам Эва - Вершы (На Белорусском Языке)


Эва Мэрыям
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Асеннiя лiсточкi
Унiз,
Унiз,
Унiз
Золатам, меддзю кiдаюцца,
З клёну майго асыпаюцца,
Галоўкамi долу куляюцца.
За рукi i ногi чапляюцца,
Сняжынкамi прытвараюцца
Асеннiя лiсточкi.
У паветры iмглiстым лятаюць,
Як матылькi, мiльгаюць,
Шамацяць, усмiхаюцца,
Кудысьцi, чагосьцi спяшаюцца,
Кужляюць пад павеццю
У яркiм асеннiм букеце
Кляновыя лiсточкi.
Бяжыце за iмi, лавiце,
Бяжыце хутчэй ды лавiце
Матылёчкi з лiсточкаў,
Ветразi з лiсточкаў.
Але ж цi спаймаеце?
Хапайце,
Складайце,
Раўняйце,
Гуляйце,
Скок!
Скок!
Скок!
Кiска
Цi бачыў ты кiску,
Што залезла ў калыску?
Кiска, якую я бачыў,
Не сядзiць на дачы.
Яна па дрэвах скача,
Нiколi не плача,
Клубочкам лятае,
За ногi хапае,
Мурлыча, вачамi косiць -
Прысмакаў просiць.





Содержание раздела