Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Ли Лора - Красавiк (На Белорусском Языке)


Лоры Лi
Красавiк
Пераклад: Алена Таболiч
Калi я бачыў хараство ў прыродзе -
То ў палахлiвы раннi, цiхi час,
Калi вiльготны ранак лiмонным сонечным святлом
Заслону скiнуць мне памог з вачэй стамлёных.
Блакiтным вэлюмам нябёсы хутаюць усё зямное,
Дзе кожная былiнка i сцяблiнка
Зялёнай мыльнай пенай аблiлася.
Пупышкi набрынялi, як пацеркi, на дрэвах.
Калi i чуў я нешта боскае ў прыродзе,
То ў час, калi ва ўлоннi пышным дрэваў,
Стулiўшы крылы, птушачкi спяваюць,
I гукi спеваў iх звiняць ў паветры.
Праменнi сонца ў кронах - як смарагды.
Дзяўчо, бялюткае, як чыстая вадзiца,
Ля возера гуляе з белым лебедзем,
Шчабеча нешта з iм, але прагнаць баiцца.
Цяпер, калi мiндаль згарэлы кнот кiдае долу,
Цi полымем гуляе па дыване зялёным,
Цяпер, калi прыносiць Бог нам момант асалоды,
Лавiце момант гэты, бо ён не будзе доўгiм.





Содержание раздела