Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Лем Станислав - Салярыс (На Белорусском Языке)


Станiслаў Лем
Салярыс
Пераклаў Максiм Валошка
ПРЫШЭЛЕЦ
А дзевятнаццатай гадзiне бартавога часу я прайшоў мiма тых, хто сабраўся
вакол шлюзавой камеры, i па металiчных прыступках спусцiўся ў капсулу. Месца ў
ёй было акурат столькi, каб падняць локцi. Я ўставiў наканечнiк шланга ў
штуцэр, якi вытыркаўся са сцяны, i скафандр напоўнiўся паветрам. Пасля гэтага
я не мог ужо нават паварушыцца. Я стаяў - а дакладней - вiсеў - у паветранай
ложы, з'яднаны ў адно цэлае з металiчнай шкарлупiнай.
Узняўшы вочы, я ўбачыў праз выпуклую шыбу iлюмiнатара сцены шахты i
схiлены над ёй твар Модарда. Пасля твар знiк i запанавала цемра, бо зверху
зачынiлi цяжкi конусападобны абцякальнiк. Я пачуў васьмiразова паўтораны вiск
электраматораў, якiя дацiскалi шрубы. Пасля - шум паветра, якiм напампоўвалi
амартызатары. Вочы прывыклi да цемры. Я ўжо адрознiваў зеленаваты контур
адзiнага табло-паказальнiка.
- Кельвiн, ты гатовы? - пачулася ў слухаўках.
- Так, Модард, гатовы, - адказаў я.
- Не хвалюйся, Кельвiн. Станцыя цябе прыме, - прамовiў ён. - У добры шлях!
Я не паспеў адказаць, бо нешта заскрыгатала ўгары i капсула здрыганулася.
Я iнстынктыўна напружыў мускулы, але ўсё супакоiлася.
- Калi старт? - спытаўся я i пачуў шоргат, быццам зернейкi сама дробнага
пяску сыпалiся ў мембрану.
- Ты ўжо ляцiш, Кельвiн. Бывай здаровы! - адказаў Модард.
Пакуль я гэта асэнсоўваў, насупраць майго твару адчынiлася вялiкая
назiральная шчылiна, праз якую я ўбачыў зоркi. Дарэмна стараўся адшукаць Альфу
Вадалея, да якой ляцеў "Праметэй". Неба тых ваколiц Галактыкi было невядомае,
я не ведаў нiводнага сузор'я; у вузкiм акенцы мiльгаў iскрысты пыл. Я чакаў,
калi затрымцiць першая зорка. Не дачакаўся. Яны пачалi проста гаснуць i
знiкалi, расплываючыся ў рыжаватым небе. Я зразумеў, што знаходжуся ў верхнiх
слаях атмасферы. Нерухомы, атулены пнеўматычнымi падушкамi, я мог пазiраць
толькi перад сабой. Усё яшчэ не было вiдно гарызонту. Я падаў, зусiм гэтага не
адчуваючы; цела маё паступова залiвала гарачыня. Звонку пачуўся не надта
гучны, пранiзлiвы вiск - нiбыта па мокрым шкле драпалi металам. Калi б не
лiчбы, што выскоквалi на табло, я нават не меў бы ўяўлення пра iмклiвасць
падзення. Зоркi ўжо знiклi. Назiральнае акно свяцiлася рыжым святлом. Я
адчуваў гулкiя ўдары пульсу, твар гарэў, па шыi гулялi халодныя павевы
кандыцыянера; я пашкадаваў, што не ўдалося зiрнуць на "Праметэй" - калi
аўтаматы адчынiлi назiральнае акно, ён знаходзiўся ўжо за мяжой бачнасцi.
Капсула здрыганулася, пасля яшчэ, яе корпус моцна завiбраваў, гэтая
нязносная дрыготка пранiзала ўсе iзаляцыйныя абалонкi, паветраныя падушкi i
пранiкла ў глыбiню майго цела - зеленаваты контур табло расплыўся. Але страху
я не адчуваў. Не дзеля таго прыляцеў я з гэткай далечынi, каб загiнуць ля
самай цэлi.
- Станцыя Салярыс, - прамовiў я. - Станцыя Салярыс, Станцыя Салярыс!
Зрабiце што-небудзь. Здаецца, я губляю стабiлiзацыю. Станцыя Салярыс, я
прышэлец. Прыём.
I зноў я прамаргаў важны момант - з'яўленне планеты. Яна раптоўна
распасцерлася перада мной - вялiзная i пляскатая; па памерах палос на яе
паверхнi я вызначыў, што знаходжуся яшчэ далекавата. А дакладней - высакавата,
бо мiнуў ужо тую нябачную мяжу, пасля якой адлегласць да нябеснага цела
становiцца вышынёй. Я падаў. Iмклiва падаў. Адчуваў гэта нават з заплюшчанымi
вачыма. Але я адразу ж iх расплюшчваў, бо хацеў убачыць як мага больш.
Трошкi перачакаў i зноў паўтарыў выклiк. I на гэты раз не атрымаў адказу.
У слухаўках залпамi





Содержание раздела