Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Лем Станислав - Альбатрос (На Белорусском Языке)


Станiслаў Лем
Альбатрос
Пераклад: Максiм Валошка
Абед быў з шасцi страў - не лiчачы дадатковых. Столiкi-бары з вiном
цiхенька кацiлiся па шкляных дарожках. Над кожным сталом высока зверху гарэла
лямпа-кропка. Суп з чарапахi падавалi пры лiмонным святле. Рыбу - пры белым з
блакiтнаватым адценнем. Куранятак залiла барва з шаўкова-шэрым, цёплым
адценнем. На чорнай каве, на шчасце, не сталася цёмна - Пiркс быў
падрыхтаваўся ўжо да самага горшага. Гэткi абед знясiлiў яго. Ён дакляраваў
сам сабе, што з гэтага дня будзе харчавацца толькi на нiжняй палубе - у бары.
Гэтая зала была вiдочна не для яго. Увесь час мусiў памятаць пра локцi. У
дадатак - убраннi i строi!
Зала была ўвагнутая - берагi вышэй, а цэнтр апушчаны ледзь не на палову
яруса. Яна была падобная на вялiзную залацiста-крэмавую талерку, поўную самых
яркiх пiрожных на свеце. Каляныя, паўпразрыстыя сукенкi жанчын шамацелi за
спiной Пiркса. Тут цудоўна бавiлi час. Гучала музыка. Снавалi кельнеры -
сапраўдныя кельнеры, кожнага з iх можна было прыняць за фiларманiчнага
дырыжора. "Трансгалактык" гарантуе: сярод абслугi - нiякiх аўтаматаў,
iнтымнасць, далiкатнасць, шчырая чалавечая зычлiвасць - уся абслуга жывая. I
ўсе - вiртуозы сваёй справы.
Пiркс пiў каву, палiў цыгарэту i стараўся адшукаць у зале такое месца, за
якое можна было б зачапiцца позiркам. Цiхае месцейка, самы раз для адпачынку.
Суседка, якая сядзела разам з iм за адным столiкам, iмпанавала яму. На яе
дэкальтаваных грудзях чарнеўся пляскаты, шурпаты каменьчык. Не нейкi там
хрызапар або халцэдон. Незямны, пэўна што з Маркса. Каменьчык гэты, вiдаць,
варты быў цэлага маёнтка - ён падобны на кавалак каменя з бруку. Кабеты не
павiнны мець гэтулькi грошай.
Пiркс не абураўся. Не здзiўляўся. Ён назiраў. Паступова ў яго ўзнiкла
жаданне размяць косцi. Цi не схадзiць на шпацырную палубу?
Ён устаў, ледзь прыкметна кiўнуў галавой i выйшаў. Iдучы памiж гранёнымi
калонамi, абкладзенымi нейкай люстраной масай, Пiркс убачыў сваё
адлюстраванне, - з-пад вузла гальштука вiдаць быў гузiк. А зрэшты, хто яшчэ
носiць гэтыя самыя гальштукi? Ён паправiў каўнерык ужо ў калiдоры. Зайшоў у
лiфт. Паехаў на самы верх - на вiдарысную палубу. Лiфт цiхенька адчынiўся. Тут
не было нiводнай жывой душы. Гэта яго ўсцешыла. Трэцяя частка ўвагнутай столi
над палубай, застаўленай шарэнгамi лежакоў, здавалася вялiзным чорным акном,
адчыненым насустрач зорам. Лежакi з гурбамi коўдраў пуставалi. Толькi на адным
з iх хтосьцi ляжаў, накрыўшыся амаль з галавой, - той дзiвакаваты стары, якi
прыходзiў абедаць на гадзiну пазней за ўсiх i еў адзiн у пустой зале,
захiнаючы твар сурвэткай, калi адчуваў на сабе чый-небудзь позiрк.
Пiркс лёг. Нябачныя пашчы клiматызатараў пасылалi на галерэю палубы
парывiстыя патокi ветру, здавалася, што дзьме проста з чорных глыбiняў неба.
Канструктары, паслугамi якiх карыстаўся "Трансгалактык", ведалi сваю справу.
Ляжак быў удалы - бадай, больш удалы, чым крэсла пiлота, хоць яно i было
сканструявана на аснове дакладных матэматычных разлiкаў. Пiрксу стала холадна.
Дзеля гэтага якраз i былi прымеркаваныя коўдры. Ён захутаўся ў iх, нiбыта
нырнуў у пух.
Нехта кiраваўся сюды. Па лесвiцы, а не ў лiфце. Суседка па столiку. Колькi
ёй можа быць гадоў? На ёй была ўжо iншая сукенка. А мо гэта зусiм iншая
кабета? Яна ўлеглася праз тры лежакi ад яго. Разгарнула кнiгу. Вецер шамацеў
старонкамi. Пiркс пазiраў проста перад сабой. Вельмi выразна быў бачны
Паўднёвы Крыж. Абрэзаны рамай акна свяцiўся кавалачак Ма





Содержание раздела