Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Кольридж Сэмюэль Тэйлор - Адказ На Пытанне Дзiцяцi (На Белорусском Языке)


Сэмюэл Коўлрыдж
Адказ на пытанне дзiцяцi
Пераклад: Алена Таболiч
Ты пытаешся, пра што птушкi гавораць? - Дрозд, канаплянка,
Ластаўка, голуб кажуць "кахаю" ўжо з ранку.
Зiмою маўчаць, бо вецер так дзьме i сярдуе,
Што словы iх - ну, нiхто, анiхто не пачуе.
Цяпло пасылае ўзгоркам пралескi, лiсточкi - бярозам.
Смяюцца, кахаюць - на злосць сакавiцкiм марозам.
"Кахаю, кахаю", вы чуеце - птушкi спяваюць.
Ад сонца да зорак, нават калi засынаюць.
Жаўрук, з вясялосцi тае i кахання,
Ў нябёсах над полем спявае ад рання да рання.
Спявае, спявае, ўвесь час ён спявае,
"Кахаеш мяне ты? - Бязмерна кахаю!"
Спявае жаўрук, ажно змоўкла ўсё, цiха,
Бо моцна кахае яго жаўручыха.





Содержание раздела