Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Клавель Бернар - Бiзун (На Белорусском Языке)


Бэрнар Клавэль
Бiзун
Пераклад: Л. Казыра
Мiшэлю Борвiчу
Цырк братоў Зэпiно прыехаў на плошчу якраз ранiцай. Поль Нанервiч бачыў,
як выплылi фургончыкi на рагу Гран-ру i дарогi на Раан i спынiлiся потым ля
тытунёвай крамы. Ён падышоў блiжэй. Была субота, i плошча хутка напаўнялася
людзьмi. У натоўпе Поль пазнаў некалькi рабочых з цагельнi. Побач з iм стаяў
стары Перэс, якi трымаў у руках гаспадарчую сумку, адкуль вытыркалiся
цыбулiны. Стары Перэс працаваў разам з Полем у адным цэху на абпалцы цэглы.
Амаль за 30 гадоў працы цела Перэса набыло нейкi шэры, зямлiсты колер. Чалавек
высах, i нават на яго вачах ужо не было нiякiх прыкмет вiльгацi, а калi яго
павекi варушылiся, то здавалася, што вось-вось пачуеш шоргат пясчынак. Поль
нячутна наблiзiўся да Перэса i дакрануўся да яго сумкi. Стары павярнуўся i
ўсмiхнуўся.
- Здароў, палячок.
У вуснах Перэса гэтае слова не мела нiчога абразлiвага. Поль ведаў гэта i
таксама ўсмiхнуўся.
- Дык што, - працягваў стары, - пойдзеш у цырк вечарам?
Поль пацiснуў плячамi.
- Гэта ж не цырк, а так, вандроўнiкi.
- Ну чаму, проста маленькi, але ўсё ж цырк.
- Ды яно, вiдаць, так.
- Вось да вайны часта прыязджаў цырк. У iх тады былi добрыя нумары. Цяпер,
мусiць, iм стала цяжэй. Цяпер - тэлевiзар, кiно, а iм гэта не на руку.
Чацвёра мужчын i дзве жанчыны выйшлi з трох даволi няўклюдных фургончыкаў.
Разам з дарослымi было трое цi чацвёра дзяцей, якiя нешта не падзялiлi i
сварылiся.
У натоўпе чулiся дасцiпныя рэплiкi наконт паважанага ўзросту фургончыкаў i
мажнасцi жанчын.
- Калi яны будуць рабiць трапецыi, то за гэта варта i заплацiць.
- Або хадзiць па канаце...
- Не хацеў бы толькi я быць унiзе ў гэты момант.
Хтосьцi груба засмяяўся.
- Урэшце, - заўважыў стары Перэс, - гэта такiя ж гаротнiкi, як i мы. Iм
трэба добра завiхацца, каб зарабiць пару су.
Поль Нанервiч маўчаў. Яго позiрк спынiўся на адным з артыстаў цырка. Той
складаў у штабель дошкi, якiя яму падавалi з фургончыка напарнiкi. Чалавек
увесь час рухаўся, i цяжка было сачыць за яго тварам. Гэта быў здаровы, дужы,
шырокi ў плячах мужчына. Яму было гадоў 45. На iм былi штаны з сiняй тканiны,
шатландская кашуля, у якой пераважаў чорны колер, i невялiкая бэжавая кепка,
якая адкрывала высокi лоб. З-за грукату дошак i размоў у натоўпе Поль не мог
чуць, пра што гаварыў чалавек, але, вiдаць, ён жартаваў са сваiм таварышам, бо
абодва часта смяялiся.
- Я ўпэўнены, што ведаю таго чалавека, якi складвае дошкi, - сказаў Поль.
- Можа, дзе бачыў у iншым цырку?
- Наўрад.
- Часам можа здацца...
- Не, я ўпэўнены.
- Ну, тады пагавары з iм.
Паляк вагаўся, паглядзеў на старога гiшпанца, на цыркача i сказаў:
- Не, не варта.
Два жаданнi змагалiся ў душы ў Поля: першае - падысцi, павiтацца з
цыркачом; другое - хутчэй пакiнуць гэтае месца, вярнуцца дадому i замкнуцца.
- Пайшлi, - сказаў Перэс, - кульнём па шкляначцы. Што, мы не бачылi, як
ставяць лаўкi?
Яны зайшлi ў кафэ на вулiцы Фюмэ. Заказалi бутэльку белага вiна. Стары ўсё
расказваў пра даваенны цырк.
- Ты, - казаў ён, - ты не памятаеш таго часу, бо ты быў яшчэ малады. Дый
цi быў той цырк у тваёй Польшчы?
Поль нiчога не адказаў, i стары працягваў расказваць з такой жа
стараннасцю, як i працаваў каля печы ў цагельнi. Поль слухаў яго не надта
ўважлiва. Твар цыркача, яго аблiчча, яго паходка не давалi яму спакою. Чым
больш ён думаў пра гэта, тым больш пераконваўся, што ведае гэтага чалавека.
Ведае добра i блiзка. Яму здавалася нават, што iх знаёмства адбылося не так
ужо





Содержание раздела