Китс Джон - Ода Восенi (На Белорусском Языке)
Джон Кiтс
Ода восенi
Пераклад: Алена Таболiч
Пара туманоў i спелай плоднасцi
Шчырая сяброўка заходзячага сонца,
Мяркуеш, як не шкадуючы шчодрасцi,
Вiнаград блаславiць, каб ён радзiў бясконца.
Як яблынi сагнуць пад грузам яблыкаў,
Наскрозь плады напоўнiць спеласцю,
Гарбуз надзьмуць як мяч, гарэхам даць дасхочу
Ядронай слодчыны, ды з тваёй шчодрасцю
У кветачкi ўдыхнуць яшчэ нектар для пчолкаў,
Каб думалi яны, што сонейка не скончыцца,
Бо ў сотах запасы летнiя ляжаць.
I хiба хто не бачыў твае чары?
Сёй-той шукаў цябе далёка;
А ты сядзiш бяспечна ў амбары
З прычоскаю ад веялкi-цырульнiка.
Або на баразне заснула моцна,
Нанюхаўшыся макавага водару.
(А серп не жне травы апошнiя палосы).
Часам глядзiш задумлiва ў нябёсы,
Або стаiш над ручайком задумлiва,
Або сядзiш ты каля прэсу ў бровары,
Ды сочыш, як iльюцца з яблык слёзы.
Дзе песенькi Вясны? Ну дзе ж яны?
Не думай ты пра iх. Ў цябе свая мелодыя -
Дзень памiрае, i аблокi-дываны
На пожнi фарбы льюць - ружовая рапсодыя!
Жалобным хорам камарыкi смуткуюць
У вербах ля ракi, ляцяць увысь,
То долу падаюць клубком - залежыць ад надвор'я.
Ягняты па пагорках шпацыруюць.
I цвыркуны стракочуць у кустоўi; малiнаўка наўмысна
Дыскантам залiваецца. Ды як раней калiсь,
Шчабечуць ластаўкi, свiдруючы нябёсы.