Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Кирого Герасио - Казкi Трапiчнага Лесу (На Белорусском Языке)


Гарасьо Кiрога
КАЗКI ТРАПIЧНАГА ЛЕСУ
ГIГАНЦКАЯ ЧАРАПАХА
Жыў у Буэнас-Айрэсе адзiн чалавек, i быў ён шчаслiвы, бо меў здароўе i быў
працавiты. Але аднойчы ён захварэў, i лекары сказалi яму, што, толькi з'ехаўшы
з горада, ён зможа паправiцца. Ехаць яму не хацелася, бо ў яго былi маленькiя
браты, якiх ён кармiў, а хвароба дзень пры днi ўсё мацнела.
I вось аднойчы ягоны сябар, дырэктар Заапарку, сказаў яму:
- Вы мой сябар, вы добры працавiты чалавек. Таму я хачу, каб вы паехалi,
пажылi ў лесе i, пажыўшы на свежым паветры, паправiлiся. А паколькi вы ўмееце
трапна страляць, дык папалюйце на лясных звяроў i прывязiце мне шкуры, а я вам
заплачу наперад грошы, каб вашыя брацiкi не галадавалi.
Хворы пагадзiўся i паехаў далёка ў лес, куды далей за Мiсьёнэс. Было там
вельмi спякотна, i гэта прынесла яму карысць.
Жыў ён у лесе адзiн i сам сабе варыў страву. Еў птушак i звяроў, на якiх
паляваў са стрэльбай. А яшчэ еў фрукты. Спаў ён пад дрэвамi, а калi прыходзiла
непагадзь, рабiў за пяць хвiлiн будан з пальмавага лiсця ды сядзеў там
задаволены, сярод лесу, якi аж шалеў ад дажджу i ветру.
Са шкур ён зрабiў сабе клунак i насiў яго, перакiнуўшы цераз плячо. А яшчэ
ён налавiў шмат ядавiтых змей, якiх захоўваў у вялiкiм арэху, бо ёсць там
такiя вялiкiя арэхi - як бляшанка пад газу.
Да чалавека зноў вярнуўся здаровы колер твару, добры апетыт, i быў ён
дужы. I вось аднаго разу, калi яму вельмi хацелася есцi, бо ўжо два днi ён не
мог нiчога ўпаляваць, убачыў ён на беразе вялiкай затокi магутнага ягуара, якi
збiраўся з'есцi чарапаху i, перавярнуўшы яе бокам, спрабаваў засунуць пад
панцыр лапу i кiпцюрамi выцягнуць мяса. Заўважыўшы чалавека, ягуар страшна
зароў i хацеў быў на яго скочыць. Але трапны паляўнiчы пацэлiў яму якраз мiж
вачэй i прабiў галаву. Потым ён злупiў з ягуара шкуру - такую вялiзную, што
яна адна магла б паслужыць дываном на цэлы пакой.
"А цяпер, - падумаў чалавек, - пачастуюся я чарапахай. У яе такое смачнае
мяса!"
Але, падышоўшы да чарапахi, ён убачыў, што яна параненая, i галава ў яе
амаль адарваная ад шыi i вiсiць усяго на двух-трох пасмачках.
Забыўшыся на голад, чалавек пашкадаваў няшчасную чарапаху. Ён зацягнуў яе
вяроўкаю да свайго будана i перавязаў ёй анучкамi галаву. А каб зрабiць
анучкi, яму давялося разадраць сваю кашулю, бо была ў яго толькi адна кашуля i
нiякiх iншых ануч. Чарапаха была аграмадная, велiчынёю з крэсла i важыла як
дарослы мужчына. Таму, пакуль чалавек прыцягнуў яе, ён вельмi стамiўся.
Чарапаха зашылася ў куточак i нерухома ляжала там цэлымi днямi. А чалавек
штодзень лячыў яе i пяшчотна пляскаў па спiне.
I вось нарэшце чарапаха паправiлася. Але тут захварэў чалавек. У яго была
гарачка, i яму ламала ўсё цела.
А потым ён зусiм ужо не мог устаць. Гарачка ўвесь час мацнела, а горла аж
гарэла ад смагi. Чалавек зразумеў, што цяжка захварэў, i, хоць быў адзiн,
прамовiў уголас, бо пачынаў ужо трызнiць:
- Я памру, - сказаў чалавек. - Я адзiн i ўжо не магу ўстаць, i няма
нiкога, хто падаў бы мне вады. Я памру ад смагi i голаду.
Неўзабаве гарачка яшчэ болей памацнела, i ён страцiў прытомнасць. Але
чарапаха чула яго i зразумела, што сказаў паляўнiчы. Тады яна падумала:
"Тым разам чалавек пашкадаваў мяне i не з'еў, хоць быў галодны. Ён вылечыў
мяне, а цяпер я яго буду лячыць".
Яна пайшла да затокi, знайшла панцыр маленькай чарапашкi, добра пашаравала
яго пяском i попелам, набрала ў яго вады i напаiла чалавека, якi ляжаў на
коўдры i памiраў ад смагi. Потым яна назбiрала смачны





Содержание раздела