Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Киплинг Редьярд - Казкi (На Белорусском Языке)


Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг
КАЗКI
АДКУЛЬ У КIТА ТАКАЯ ГЛОТКА
Гэта было даўно, мой мiлы хлопчык. Жыў-быў Кiт. Ён плаваў па моры i еў
рыбу. Ён еў i ляшчоў, i яршоў, i бялугу, i сяўругу, i селядца, i селядцову
цётку, i плотачку, i яе сястрычку, i шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра.
Якая рыба трапiцца, тую i з'есць. Разявiць рот, гам - i гатова!
Так што ўрэшце ва ўсiм моры ацалела адна толькi Рыбка, ды i тая
Малютка-Колюшка. Гэта была хiтрая Рыбка. Яна плавала побач з Кiтом, каля
самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькi тым i ратавалася.
Але вось ён устаў на свой хвост i сказаў:
- Есцi хачу!
I маленькая хiтранькая Рыбка сказала яму маленькiм хiтранькiм голасам:
- Цi каштавала ты чалавека, высакароднае i велiкадушнае стварэнне?
- Не, - адказаў Кiт. - А якi ён на смак?
- Вельмi смачны, - сказала Рыбка. - Смачны, ды толькi крыху калючы.
- Ну, дык прынясi мне iх сюды з паўдзесятка, - сказаў Кiт i так ударыў
хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай.
- Хопiць табе i аднаго! - сказала Малютка-Колюшка. - Плывi да саракавога
градуса паўночнай шыраты i да пяцiдзесятага градуса заходняй даўгаты (гэтыя
словы чарадзейныя), i ты ўбачыш сярод мора плыт. На плыце сядзiць Марак. Яго
карабель пайшоў на дно. Толькi i адзення на iм, што сiнiя палатняныя штаны ды
падцяжкi (не забудзься пра гэтыя падцяжкi, мой хлопчык!) ды паляўнiчы нож. Але
я павiнна сказаць табе па праўдзе, што гэты чалавек вельмi знаходлiвы, разумны
i адважны.
Кiт памчаўся што было сiлы. Плыў, плыў i даплыў куды сказана: да
пяцiдзесятага градуса заходняй даўгаты i саракавога градуса паўночнай шыраты.
Бачыць, i праўда: пасярод мора- плыт, на плыце - Марак, i болей нiкога. На
Мараку сiнiя палатняныя штаны ды падцяжкi (глядзi ж, мой мiлы хлопчык, не
забудзься пра падцяжкi!) ды збоку каля пояса паляўнiчы нож, i болей нiчога.
Сядзiць Марак на плыце, а ногi звесiў у ваду. (Яго мама дазволiла яму боўтаць
голымi нагамi ў вадзе, iнакш ён не боўтаў бы, бо ён быў вельмi разумны i
адважны.)
Рот у Кiта разяўляўся ўсё шырэй, i шырэй, i шырэй i разявiўся ледзь не да
самага хваста. Кiт праглынуў i Марака, i яго плыт, i яго сiнiя палатняныя
штаны, i падцяжкi (калi ласка, не забудзься пра падцяжкi, мой мiлы!), i нават
паляўнiчы нож. Усё правалiлася ў тую цёплую i цёмную камору, якая завецца
страўнiкам Кiта. Кiт аблiзнуўся - вось так! - i тры разы павярнуўся на хвасце.
Але як толькi Марак, якi быў вельмi разумны i адважны, апынуўся ў цёмнай i
цёплай каморы, якая завецца страўнiкам Кiта, ён давай куляцца, брыкацца,
кусацца, бiць, малацiць, i ляпаць, i тупаць, i стукаць, брынчаць, i ў такiм
непадыходзячым месцы пачаў скакаць гапака, што Кiт адчуў сябе вельмi кепска.
(Спадзяюся, ты не забыўся пра падцяжкi?)
I сказаў ён Малютцы-Колюшцы:
- Не падабаецца мне чалавек, не па густу. У мяне ад яго iкаўка. Што
рабiць?
- Ну, дык скажы яму, каб выскачыў вон, - параiла Малютка-Колюшка.
Кiт крыкнуў у свой жа рот:
- Гэй ты, выходзь! I, глядзi, паводзь сябе як трэба. У мяне праз цябе
iкаўка.
- Ну не! - сказаў Марак. - Мне i тут добра! Вось калi ты завязеш мяне да
маiх родных берагоў, да белых скал Англii, тады я, можа, падумаю, выходзiць
мне цi аставацца.
I ён яшчэ мацней затупаў нагамi.
- Нiчога не зробiш, вязi яго дадому, - сказада хiтрая Рыбка Кiту. - Я ж
казала табе, што ён вельмi разумны i адважны.
Кiт паслухаўся i пусцiўся ў дарогу. Ён плыў i плыў, i плыў, працуючы ўсю
дарогу хвастом i двума плаўнiкамi, хоць яму вельмi перашкаджала iкаўка.
Н





Содержание раздела