Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Змагар Алесь - Да Згоды (На Белорусском Языке)


Алесь Змагар
Да згоды
ДА ЗГОДЫ
(Замест прадмовы)
Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў!
Славуты час... Адказная хвiлiна,
Калi вагаецца лёс нашае Краiны,
Цi вольнай, слаўнай стаць, як некалi, iзноў,
Цi на гады, а мо й навек загiнуць.
Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВIК,
Бацькоўскаю крывёй палiтыя загоны,
Выгнанцаў на Сiбiр балючыя праклёны,
Крыжы дарожныя, дзяцей галодных крык
Ды роднае матулi енкi-стогны.
Браты-Беларусы! Успомнiце той час,
Калi грудзьмi баронячы Краiну-Мацi,
Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры, гацi,
Адзiн за аднаго на сьмерць iшлi ня раз,
Каб выратаваць сябру ў няшчасьцi.
Чаму-ж цяпер брахня, грызота, сваркi, бруд,
Агiдна лаянка, даносы медналобых,
Абрыдлыя для ўсiх амбiтныя хваробы?
А час ня спынiцца, й гiсторыi прысуд
Аплямiць iх пад матчыну жалобу.
Зiрнi наўкол! Як радуецца агент-шпег!
Заданьне выканаў, справакаваў на сваркi,
Цяпер работа ёсьць агентам Чразвычайкi -
I вусны крывяцца у гiранiчны сьмех -
Па аснаму вылаўлiваць на вулiцах, у парках.
Да згоды! Час! Зважай! - Нясецца клiч з гаёў.
Сынкi мае! Хутчэй! Краiна - ваша Мацi
Даруе кожнаму радзiмаму дзiцяцi,
Калi вы дружныя й адважныя ў баёх
Зноў разам прыдзеце за Край змагацца.
Парыж - Францыя, 15.ХII.1952
No 464
Ён любы мне. Ён - дарагi.
Ўгары - Пагонi бег няспынны,
А з кута ў кут на берагi
Плыве Сьцяг роднае Айчыны.
Гляджу на нумара красу;
Зьвiняць: чатыры-шэсьць-чатыры...
Кангрэс - сьпяваюць верасы,
Другi - грукоча сэрца шчыра.
Ён любы мне... Ён - мой мандат.
Хвалюе грудзi шчасьця рэзвасьць.
Ён гонар мой. Я - дэлегат.
Я галасую: нязалежнасьць.
Чэрвень 1944 г.
ПАД СЬЦЯГАМ ПАГОНI
25 Сакавiк
Радзiўся Ты у Менску Беларускiм,
Пажарам Край дымiўся ў вагнi.
Наўкол чужынцы на палетках вузкiх
Тапталi скарбы нашых родных нiў.
Народ стагнаў, угору ўздымаў рукi,
Лавiў сьвятла недасяжны прамень.
Быў цяжкi час. Сярод нясьцерпнай мукi
Зьявiўся Ты, прыгожы, сьветлы Дзень.
Цудоўнай зоркай ўзьняўшыся высока,
Народу шлях да волi асьвяцiў,
I зашасьцелi казкаю асокi,
Мiнулай славай лес загаманiў.
I Край ажыў. Народ паймкнуўся к сьвету,
У вачах крынiчыць радасьцi струмень.
I нашых продкаў слаўны запаветы
Ўваскросьлi ў гэты незабытны дзень.
Вялiкi Дзень! Нiчым Цябе ня сьцерцi!
Стагодзьдзям нат Цябе не перажыць!
Вякi мiнуць, а Ты ў народным сэрцы
У песьнях, былях будзеш жыць!
Kirchheim - Аўстрыя, 25 Сакавiка 1946
Бывай, Радзiма
Iмчыцца цягнiк скрозь туманы балот;
Вагоны бягуць чарадою;
Адзаду застаўся купнiк i чарот;
А сум?.. Сум няўмольна са мною.
Мiнаюць загоны, мiнаюць лясы,
Вазёраў крыштальныя хвалi...
О, колькi змаганьня маўклiвай красы
Палескiя нетры схавалi!
Цягнiк, 1923
Вышэй
Вышэй уздымайся, стальны малаток!
Выкоўвай жыцьцё Беларусу!
Iдзi баранiць свой радзiмы куток!
Народ вызваляць з-пад прымусу!
Даволi ўжо енкаў! Даволi пакут!
Даволi цярпець ад чужынцаў!
Гiсторыi блiзiцца помста-прысуд
Усiм прайдзiсьветам-злачынцам.
Вышэй уздымайся, мазольна рука!
Мацней бi ў зялезныя грудзi!
Куй долю i волю свайго мужыка!
Выводзь з-пад апекi у людзi!
Цiхарэцкая, 1923
Залатым узорам
Залатым узорам заiскрылi зоры,
Заiскрылi зоры у чароўным сьне;
Беларуса гонар, уздымайся ўгору!
Угару! Да зораў! Насустрач вясьне!
Дух бунтарны, зорны, горда -непакорны -
Ў барацьбе няўкорны вольных дум узьлёт
Разам з сонцам раньнiм заклiкай к змаганьню!
Заклiкай к змаганьню вынiшчыць прыгнёт!
Ўжо на родных гонях ня стрымаць Пагонi.
Ня стрымаць Пагонi, рвацца на прастор;
Ўвысь узьняўся сьмела Бел-Чырвона





Содержание раздела