Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Шалёная (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Шалёная
Пераклад: Сяргей Шупа
Мая дарагая Жэнэўева, ты просiш, каб я табе расказала пра маё вясельнае
падарожжа. Не ведаю, цi наважуся я. А ты, нягоднiца, ты мне нiчога не казала,
нават не заiкалася, ну, зусiм нiчога! I як ты, што ўжо замужам паўтара года,
ты, мая найлепшая сяброўка, што раней нiчога ад мяне не хавала, i ты не мела
лiтасцi мяне папярэдзiць! Каб ты толькi мяне перасцерагла, зрабiла хоць якi
намёк, пасеяла ў маёй душы хоць самае маленькае падазрэнне, ты б не дала мне
зрабiць гэтае вялiкае глупства, ад якога я яшчэ i цяпер чырванею i з якога мой
муж будзе смяяцца аж да канца свайго жыцця, глупства, у якiм вiнаватая адна
ты!
Я была страшэнна асмеяная, i асмеяная назаўсёды. Я зрабiла памылку, памяць
пра якую не сатрэцца нiколi, i ўсё праз цябе, нядобрую... О, каб я толькi
ведала!
Ну, добра, пiшучы, я набралася трошкi смеласцi, то хай ужо будзе, што
будзе. Напiшу ўсё, як было. Толькi абяцай, што не будзеш занадта смяяцца.
Не спадзявайся на камедыю. Гэта хутчэй драма.
Ты памятаеш маё вяселле. Таго самага дня я павiнна была выправiцца ў
вясельнае падарожжа. Вядома ж, я зусiм не як тая Палета, гiсторыю якой Жып так
смешна апiсаў у сваiм дасцiпным рамане "Вакол вяселля". I калi б мая мацi
сказала мне, як у кнiзе панi д'Атрэтан кажа сваёй дачцэ: "Твой муж абдыме
цябе... i...", я напэўна не адказала б смеючыся, як Палета: "Не трэба далей,
мама... я ведаю не горш за цябе..."
А я не ведала нiчога, i мама, мая бедная мамуля, якая ўсяго баiцца, не
адважылася закранаць такое далiкатнае тэмы.
I вось а пятай гадзiне ўвечары, пасля вячэры, нам сказалi, што экiпаж
гатовы i чакае нас. Госцi ўжо былi паехалi, я была гатовая. Мне дагэтуль
згадваецца грукат куфроў на сходах i гугнявы татаў голас - ён марна спрабаваў
схаваць слёзы. Пацалаваўшы мяне, ён, бедны, сказаў: "Трымайся!", як быццам я
iшла да зубнога лекара. Што ж да мацi, дык тут слёзы лiлiся ракой. Муж
прыспяшаў мяне, каб хутчэй скончыць гэтае цяжкае развiтанне, а я, хоць i
вельмi шчаслiвая, таксама патанала ў слязах. Цяжка растлумачыць, але гэта так.
I раптам я адчула, як нехта цягне мяне за падол сукенкi. Гэта быў Бiжу, пра
якога я зусiм забыла. Бедная жывёлiна па-свойму развiтвалася са мной. Нешта
кальнула мне ў сэрца, i мне вельмi захацелася пацалаваць сабачку. Я схапiла
яго (ты ж ведаеш, ён маленькi, велiчынёй з кулачок) i пачала абсыпаць яго
пацалункамi. Я вельмi люблю цалаваць звяркоў, я адчуваю асалоду, я дрыжу ад
пяшчоты.
А ён, ён зусiм звар'яцеў, ён махаў лапкамi, лiзаў мяне, нiбыта пакусваючы,
як ён звычайна робiць, калi яму вельмi прыемна. I раптам ён схапiў зубамi за
мой нос, i мне зрабiлася балюча. Я закрычала i кiнула сабачку. Ён i сапраўды
ўкусiў мяне ў запале гульнi. У мяне з носа цякла кроў. Усiм было няёмка. Нехта
прынес вады, воцату, бiнту, i мой муж сам узяўся мяне лячыць. Нiчога
сур'ёзнага не было, толькi дзве маленькiя дзiрачкi, быццам хто пракалоў
iголачкамi. Праз пяць хвiлiн кроў спынiлася, i мы паехалi.
Мы вырашылi пападарожнiчаць тыдняў шэсць па Нармандыi.
Таго самага вечара мы прыехалi ў Дзьеп. А дакладней кажучы апоўначы.
Ты ведаеш, як я люблю мора. Я сказала мужу, што не лягу спаць, пакуль не
пабачу мора. Ён вельмi засмуцiўся. Я спыталася, смеючыся:
- Вы што, хочаце спаць?
Ён адказаў:
- Не, дарагая, але вы павiнны разумець, што я iмкнуся як найхутчэй
застацца з вамi сам-насам.
Я здзiвiлася:
- Сам-насам са мной? Але ж мы ад самага Парыжа былi адны ў цягнiку.
Ён усмiхнуўся:
- Былi... але.





Содержание раздела