Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Хрышчэнне (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Хрышчэнне
Пераклад: Сяргей Мурашка
- Трохi каньяку, доктар?
- Ахвотна вып'ю.
Стары марскi лекар падаў кiлiшак i сачыў, як той напаўняўся прыгожым, у
залатых праменьчыках пiтвом.
Пасля ён падняў яго да вачэй, нахiлiў да святла, панюхаў, узяў на язык
некалькi кропель i доўга смакаваў iх у сасмаглым роце, а потым сказаў:
- О! Чароўная атрута! Цi нават вабны забойца, хiтры i падступны душагуб!
Вы ж не ведаеце, што гэта такое. Хоць i чыталi выдатную кнiгу "Пастка",
але ў адрозненне ад мяне не бачылi, як спiрт знiшчыў цэлае племя дзiкуноў -
маленькае негрыцянскае каралеўства; яно загiнула праз спiрт, прывезены ў
круглабокiх бочках, якiя рыжабародыя ангельскiя маракi кацiлi па сходах на
бераг з нявiннымi лагоднымi ўсмешкамi.
Пачакайце, я бачыў, на свае вочы бачыў, як спiрт стаў прычынай трагедыi,
вельмi дзiўнай i дужа балючай, якая адбылася зусiм недалёка адсюль - у
брэтонскай вёсачцы ў наваколлi Пон-ль'Абэ.
Адзiн год я не працаваў i адпачываў у сялянскай хаце, якая засталася мне
ад бацькi. Вы ведаеце гэты плоскi бераг, дзе ўдзень i ўночы ў калючых нiзкiх
уцёснiках шалёна вые вецер, а вялiзныя камянi, колiшнiя багi, трывожна i
насцярожана прылеглi-паснулi на зямлi. Мне ўвесь час здаецца, што вось-вось
гэтыя гранiтныя волаты ажывуць i павольнай хадою рушаць па палях i лугах або
распрастаюць свае шырокiя крылы i паляцяць у рай да святароў-друiдаў.
Мора абдымае i сцiскае небакрай, б'ецца аб чорныя ў белых кудлах пены
рыфы, падобныя на сабак, якiя чакаюць рыбакоў.
А людзi выходзяць у гэтае жудаснае мора, i яно перакульвае iх лодкi
ўдарамi зялёнага хрыбта i праглынае, як таблеткi. Штодзень i штоночы
адплываюць яны на сваiх трухлых чаўнах, смелыя, узбуджаныя i п'яныя. Але яны
вельмi часта бываюць нападпiтку. "Як пляшка поўная, - кажуць яны, - бачыш рыф,
а як пустая - дык не бачыш".
Завiтайце ў iхнiя халупы. Вы нiколi не застанеце там бацькi. Спытайце ў
жанчыны, што сталася з мужам, - яна пакажа на змрочнае мора, якое раве i
плюецца белай слiнай на ўсё ўзбярэжжа. Ён не вярнуўся ў той дзень, калi хапiў
лiшку. Старэйшы сын таксама. Засталiся яшчэ чацвёра светлавалосых моцных
дзецюкоў. Неўзабаве iх чарга.
Жыў я, значыць, у сваёй сялянскай хатцы каля Пон-ль'Абэ рэзам са слугой -
былым мараком i сям'ёй брэтонцаў - мужчына працаваў садоўнiкам, а жонка i
швагерка прыглядалi ў хаце, калi мяне не было.
I ў той год пад каляды ў iх нарадзiўся хлопчык.
Бацька папрасiў мяне быць хросным. Я не змог адмовiцца, i ён пазычыў у
мяне дзесяць франкаў на царкоўныя выдаткi - так ён сказаў.
Хрышчэнне назначылi на 2 студзеня. Ужо тыдзень, як зямля здранцвела пад
сiняватым цвёрдым цалiком, што акрыў увесь гэты плоскi нiзкi абшар, за якiм
чарнела мора i зводдаль было вiдаць, як яно дыхала, выгiнала спiну, кацiлася
iмклiвымi хвалямi, быццам прагнула кiнуцца на свайго нерухомага суседа, якi
здаваўся мёртвым, бо ляжаў спакойны, белы i настылы.
А дзевятай ранiцы да мяне прыйшлi бацька Керандэк са швагеркай - доўгай
худой Кермаган - i нянькай, якая ў коўдры несла дзiця.
Мы рушылi да царквы. Мароз стаяў такi, што ад яго трашчалi
камянi-дальмены, i цела ледзь не трэскалася ад яго калючых укусаў. А я думаў
пра беднае немаўля, якое неслi наперадзе, i казаў сабе, што брэтонцаў выкавалi
з жалеза, калi iх дзецi ад нараджэння могуць трываць гэтакiя прагулкi.
Мы падышлi да царквы, але дзверы былi зачыненыя.
Плябан пазнiўся.
Тады нянька прысела на тумбу каля ганка i ўзялася расхутваць дзiця.
Спачатку я падумаў, што хлопчы





Содержание раздела