Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Цётка Саваж (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Цётка Саваж
Пераклад: Алесь Iстомiн
Жоржу Пушэ
За пятнаццаць гадоў я нi разу не наведаўся ў Вiржэлонь. Я зноў прыехаў
сюды ўвосень на паляванне да свайго сябра Сэрваля, якi нарэшце адбудаваў свой
замак, разбураны прусакамi.
Я бясконца люблю гэты край. Ён належыць да тых дзiвосных куточкаў зямлi,
што чаруюць наш погляд i пачуццi. Iх любяць амаль фiзiчна. Мы, каго вабiць
зямля, захоўваем пяшчотныя ўспамiны пра крынiцы, гайкi, азерцы, узгоркi, якiя
мы часта бачылi i якiя расчулiлi нас, як расчульваюць шчаслiвыя падзеi. I
часам нават думка вяртаецца да якога-колечы куточка лесу, цi берага ракi, цi
садка, апушанага квеценню, убачаных аднойчы ў радасны дзень. Яны застаюцца ў
нашым сэрцы, нiбы вобраз жанчыны ў строях празрыстых i светлых, сустрэтае на
вулiцы неяк вясновым ранкам, жанчыны, што ў душы i целе нашым пакiдае
неспатоленае незабыўнае жаданне, адчуванне шчасця, да якога на iмгненне
дакрануўся.
У Вiржэлонi я любiў усё наваколле, усеянае пералескамi, зрэзанае
раўчукамi, што разбеглiся па зямлi, нiбы вены, несучы кроў яе. У iх лавiлiся
ракi, стронгi, вугры! Боскае шчасце! Сям-там можна было купацца, у высокай
траве абапал кволых крынiчак часцяком траплялiся кнiгаўкi.
Я ступаў лёгка, як казуля, паглядаючы на двух маiх сабак, што шнарылi
перада мною. За сотню метраў справа ад мяне Сэрваль прачэсваў поле люцэрны. Я
абагнуў хмызняк на ўскраiне лесу Сордаў i заўважыў зруйнаваную халупу.
I раптам я згадаў яе такую, якую бачыў апошнi раз у тысяча восемсот
шэсцьдзесят дзевятым годзе, чысцюткую, аплеценую вiнаграднаю лазой, з курамi,
што грэблiся перад ганкам. Цi ёсць што сумнейшае за мёртвы дом, за яго
гаротныя змрочныя руiны?
Я ўспомнiў таксама, як добрая гаспадыня прымушала мяне, стомленага, выпiць
чарачку вiна ў хаце i як Сэрваль расказаў мне гiсторыю яе жыхароў. Бацьку,
старога браканьера, забiлi жандары. Сын, якога я бачыў неяк раней, высокi
сухарлявы дзяцюк, быў таксама вядомы як люты знiшчальнiк звяроў. Iх называлi
Саважамi.
Што гэта, прозвiшча цi мянушка?
Я паклiкаў Сэрваля. Ён падышоў сваiмi вялiкiмi буслiнымi крокамi.
Я спытаўся: "Што здарылася з тутэйшымi людзьмi?"
I ён расказаў мне вось гэтую гiсторыю.
Калi пачалася вайна, малодшы Саваж, яму было тады трыццаць тры гады,
пайшоў у войска, пакiнуўшы мацi адну. Яе, старую, не надта шкадавалi, бо
ведалi, што грошы ў яе мелiся.
Яна засталася адна ў гэтай самотнай хатцы, так далёка ад сяла, пры самым
лесе. Зрэшты, яна i не баялася, бо была з тае ж пароды, што i яе мужчыны,
суровая старая, высокая i худая; яна рэдка смяялася i не надта адгуквалася на
жарты. Дарэчы, усе вясковыя кабеты не вельмi смяшлiвыя. Гэта ўжо справа
мужчын! Ад змрочнага, беспрасветнага жыцця жаночая душа робiцца сумная i
абмежаваная. У карчме селянiн трохi прывучаецца да шумлiвае весялосцi, але
кабета яго застаецца сур'ёзная, з заўсёднаю суровасцю на твары. Дый самi вусны
iх не вельмi прывычныя да ўсмешкi.
Цётка Саваж жыла звычайным жыццём у сваёй халупе, якую неўзабаве засыпаў
снег. Раз на тыдзень яна выбiралася ў сяло купiць хлеба ды трохi мяса, пасля
вярталася дадому. Хадзiлi чуткi пра ваўкоў, i яна выпраўлялася ў дарогу з
сынавай стрэльбай, iржаваю, з прыкладам, адпалiраваным далонямi. Смешна было
глядзець, як высокая старая, трохi ўгнуўшыся, iшла па снезе павольнымi
шырокiмi крокамi, а ствол стрэльбы тырчаў над чорнаю хусткай, што шчыльна
ахiнала галаву i хавала яе сiвыя валасы, якiх нiхто нiколi не бачыў.
I вось аднойчы з'явiлiся прусакi. Iх разм





Содержание раздела