Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Звер Васпана Бэлёма (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Звер васпана Бэлёма
Пераклад: Нiна Мацяш
Гаўраўскi дылiжанс быў гатовы да ад'езду з Крыкто; усе пасажыры сабралiся
ў двары гатэля "Камэрс", якi належаў Маляндэну-сыну, i чакалi, калi iх
паклiчуць на пасадку.
Дылiжанс - жоўтая карэта на высокiх, некалi таксама жоўтых, а цяпер амаль
шэрых ад бруду колах. Пярэднiя колы былi зусiм невялiчкiя; заднiя, высокiя i
вузкiя, падпiралi касабокую буду, пузатую, як чэрава нейкага звера. Тры сiвыя
канякi, чые вялiзныя галовы i таўшчэзныя круглыя каленi адразу кiдалiся ў
вочы, запрэжаныя "арбалетам" - адзiн конь уперадзе, два астатнiя - галава ў
галаву - ззаду, - мусiлi цягнуць гэтую калымагу, у будове i ў выглядзе якой
мелася нешта ад страшыдла. Конi, здавалася, паспелi ўжо задрамаць паперадзе
дзiвакаватай фуры.
На парозе гатэля, выцiраючы рот рукою, з'явiўся Сезэр Арлавiль, невысокi,
пузаты, але спрытны ад пастаяннага навыку ўскарасквацца на козлы, з
набарвяненым вятрамi, дажджамi, слотаю ды кiлiшкамi тварам i з прыжмуранымi ад
вечнага ветру ды сцюжы вачыма. Каля нерухомых сялян стаялi вялiкiя круглыя
корабы з перапуджаным свойскiм птаствам. Сезэр Арлавiль адзiн за адным пабраў
корабы i паставiў iх на даху карэты; пасля тамсама асцярожна ўмасцiў карзiны з
яйцамi; потым пазакiдаў туды торбы з зернем i iншую дробную паклажу, уверчаную
ў хусты, кавалкi палатна або ў паперу. Тады ён расчынiў ззаду дзверцы, дастаў
з кiшэнi спiс i пачаў выклiкаць сваiх пасажыраў.
- Пан кюрэ з Горжвiля.
Свяшчэннiк - магутны мужчына, шыракаплечы, бухматы, ружовы i прыязны -
ступiў наперад. Ён падхапiў сутану, каб не блыталася ў нагах - гэтак жанчыны
падымаюць падолы сваiх спаднiц, - i залез у калымагу.
- Настаўнiк з Ральбоск-ле-Трынэ. Замiтусiўся цыбаты, сарамлiвы, у
рэдынгоце да каленяў дзяцюк i таксама знiк у чэраве дылiжанса.
- Васпан Пуарэ, два месцы.
Рушыў высокi, ссутулены, згарбачаны плугам i выпетраны ашчаднасцю,
кашчавы, з лускаватаю скураю Пуарэ. За iм пацягнулася жонка, маленькая i
худая, падобная на змардаваную ведзьмачку, з вялiзным зялёным парасонам у
руках.
- Васпан Рабо, два месцы.
Сарамлiвы ад роду Рабо нерашуча патаптаўся на месцы.
- Гэта ты мяне клiчаш? - перапытаў ён.
Толькi фурман, якога людзi празвалi "Выскалякам", хацеў адказаць
грубаватым жартам, як тут Рабо потырч кульнуўся да расчыненых дзверцаў ад
моцнага жончынага тумака - тумака гром-бабы з вялiзным, круглым, як бочка,
жыватом i шырознымi, як пранiкi, ручышчамi.
I Рабо, нiбы пацук у нару, шмыгнуў у карэту.
- Васпан Канiво.
Пад здаравенным селянiнам, якi, пэўна, важыў болей за быка, ажно аселi
рысоры, i вось ужо i ён апынуўся ў жоўтай фуры.
- Васпан Бэлём.
Падышоў сухарэбры Бэлём; галава ў яго была схiлена набок, ён з гаротным
выглядам тулiў да вуха насоўку, быццам яго мучыў моцны боль зубоў.
Усе пасажыры былi ў сiнiх блузах паўзверх дзiвакаватых старадаўнiх свiтак
з чорнага альбо зеленаватага сукна - святочных строях, у якiх сяляне пакажуцца
толькi на вулiцах Гаўра; на галаве ў кожнага вежай узвышалася шаўковая
каскетка - вяршыня элегантнасцi ў нармандскай вёсцы.
Сезэр Арлавiль зачынiў дзверцы ў будзе, ускараскаўся на сваё сядзенне i
ляснуў пугай.
Канякi толькi матлянулi галовамi, i глуха зазвiнелi шамкi.
Тады фурман на ўсё горла нокнуў i наводмаш сцебануў па конях. Яны
занепакоiлiся, тузанулiся i няроўным, няспешным трушком рушылi ў дарогу. А
ззаду, калоцячыся ўсiмi расхiстанымi шыбкамi ды рысорным жалеззем, з жахлiвым
бляшана-шкляным грукатам закалывалася карэта, i абодва р





Содержание раздела